- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спектакль «Ціль» па раману Шарля дэ Касцёра «Легенда аб Ціле Уленшпігеле» віцебскія акторы-коласаўцы падрыхтавалі да 95-годдзя тэатра. 21-га лістапада адбылася прэм’ера. Калі вельмі сцісла пра сюжэт — то твор пра барацьбу супраць тыраніі. Інквізіцыя, даносы за грошы, катаванні «ератыкоў», публічныя пакаранні смерцю... Гэта пастаноўка мастацкага кіраўніка тэатра Міхаіла Краснабаева паводле п’есы Грыгорыя Горына, заснаванай на рамане Шарля Дэ Кастэра, рыхтавалася да 95-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. У нядзелю, 21 лістапада, адбылася ўрачыстая прэм’ера, на якую было запрошана кіраўніцтва горада і вобласці, а таксама прысутнічаў міністр культуры Беларусі. Не зразумела, якую крамолу ўбачылі чыноўнікі ў спектаклі, але, паводле крыніц «ННВ», пастаноўку знялі з паказаў, а дырэктара тэатра выклікалі ў сталіцу. Я бачыла толькі першую частку, бо вымушана была сыйсці па справах у антракце. Але паспела зразумець: спекталь вельмі глыбокі, а коласаўцы, як заўжды, на вышыні. Цэлую гадзіну я сядзела і дзіву давалася: колькі ў гэтай пастаноўцы паралелей з сённяшнім днём.