- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старшыня Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч расказаў аб асаблівасцях цяперашняй гарачай пары. Дваццаць шосты год не перарываецца традыцыя ўдзелу Віцебскага раёна ў фестывалях-кірмашах працаўнікоў вёскі "Дажынкі" рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Пастаянна з 1996 года аграрыі Прыдзвінскага краю станавіліся пераможцамі ў розных намінацыях маштабнага сельскагаспадарчага форуму. Апошніх некалькі гадоў раён утрымлівае лідэрства ў абласным спаборніцтве на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, а таксама рапсу. І вынікі гэтага сезона ўражваюць. Напярэдадні абласных "Дажынак" старшыня райвыканкама Генадзь Сабыніч расказаў пра асаблівасці цяперашняй гарачай пары, дасягнутыя паказчыкі, назваў герояў залатога жніва. - Генадзь Генадзевіч, знакавыя гады для хлебаробаў раёна - 1976-й, 2014-й і 2020-й, калі быў пераўзыдзены 100000-тонны намалот збожжа. А колькі засыпана прыдзвінскага золата ў засекі сягоння? - За ўсю гісторыю раёна рэкордны намалот быў дасягнуты ў 2020 годзе - 118 тысяч тон збожжа без уліку кукурузы пры ўраджайнасці 42,5 цэнтнера з гектара. Сягоння гэтыя паказчыкі роўныя 116,9 тысячы тон і 41,7 цэнтнера на круг. Гэта не проста прыгожыя лічбы. За імі - харчовая і, калі хочаце, нацыянальная бяспека краіны. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, збожжа стала вялікай палітыкай.