be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 14 (139) 2021

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

22 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да 39-гадовага супрацоўніка транспартнай інспекцыі Юрыя Шылько. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — пікетаванні (ч.1 арт. 24.23 КаАП). Інспектара затрымалі падчас нясення службы – трое сутак ён правёў за кратамі. Прычынай затрымання сталася пратэставая налепка на бамперы ягонага аўто. На судзе Юрый Шылько заявіў, што гэта была правакацыя... Справу інспектара разбіраў суддзя Уладзімір Царыкаў. Паводле пратаколу, супрацоўнік інспекцыі Юрый Шылько 30 верасня 2021 году «ўзяў удзел у масавым мерапрыемстве – пікетаванні, без адпаведнага дазволу адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, што выявілася ў дэманстрацыі для няпэўнага кола асобаў выявы «сэрца, кулака і двух пальцаў рукі, накіраваных угору» на заднім бамперы аўтамабіля, які належыць яму – з мэтай публічнага выказвання сваіх поглядаў на падзеі грамадска-палітычнага жыцця». На судзе Шылько заявіў, што падчас нясення службы яму патэлефанаваў супрацоўнік стаянкі і паведаміў, што на ягонай машыне пашкоджанае кола, прасіў пад'ехаць. Калі прыехаў на стаянку на вуліцы Панкова, яго там чакаў супрацоўнік міліцыі і папрасіў праехаць у Кастрычніцкі РАУС. Паводле словаў Шылько, ён нават не здагадваўся, навошта яго выклікаюць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-10
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2021 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org