- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Былы дырэктар РНПЦ «Кардыялёгія» Аляксандар Мрочак у інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Дождь» выказаўся наконт магчымага заніжэньня ў Беларусі статыстыкі сьмяротнасьці ад каранавірусу. «Беларусы нічым не адрозьніваюцца ад эўрапейцаў, і наша нацыя ніякім чынам не адрозьніваецца ва ўспрыняцьці ковіднай інфэкцыі, дый любой іншай інфэкцыі, ад іншых нацыянальнасьцяў. Таму натуральна, што заўсёды выклікае падазрэньні зьніжаная сьмяротнасьць ад COV- ID-19», — сказаў Мрочак. Ён дадаў, што раней разважаў наконт таго, з чым гэта можа быць зьвязана — «магчыма, перакрыжаваны імунітэт, актыўная імунізацыя ад грыпу ці БЦЖ» — але і эпідэміёлягі, і інфэкцыяністы ў цэлым не пагадзіліся з гэтай пазыцыяй. На яго думку, павышаную сьмяротнасьць ад «хваробаў сыстэмы кровазвароту» ў афіцыйнай статыстыцы гэтага году нельга патлумачыць нічым іншым, як сьмерцямі ад каранавірусу, якія схавалі пад іншым дыягназам. «Хваробы сыстэмы кровазвароту складаюць у статыстыцы 58% сьмерцяў у Беларусі, абганяючы значна іншыя краіны. Я думаю, і такія факты ў мяне ёсьць (не скажу, што па ўсіх тысячах сьмерцяў), што можна ставіць дыягназ «ішэмічная хвароба сэрца», не зьвяртаючы ўвагі на тое, што пацыент памёр ад лёгачнай недастатковасьці, зьвязанай з ковіднай інфэкцыяй«,— дадаў Мрочак. 6 верасьня ў справаздачах ААН знайшлася статыстыка сьмяротнасьці ў Беларусі, зь якой вынікае, што сьмяротнасьць за красавік-чэрвень 2020 году ў Беларусі перавысіла сярэднюю ў гэтыя месяцы.