- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Помнік ахвярам бальшавіцкага тэрору, забітым ва ўрочышчы Хайсы ў 1937-1941 гадох, адкрылі 14 верасьня на ўскрайку “расстрэльнага” лесу. Удзел у імпрэзе ўзялі жыхары навакольных вёсак, грамадзкія актывісты зь Віцебску, Менску ды Воршы. Помнік асьвяціў каталіцкі сьвятар Віктар Місевіч. Даўняя задума знайшла сваё ўвасабленьне дзякуючы добрай волі і намаганьням віцебскага прадпрымальніка Аляксандра Швейбы і ягонай каманды. “Гэта людзі зь вялікай літары”, – так сказаў пра іх кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў. Кожнаму, хто прычыніўся да стварэньня і ўсталяваньня помніку, спадар Дзяржаўцаў уручыў ганаровую грамату. Помнік разьмешчаны за трыма крыжамі – на месцы пахаваньня чалавечых парэшткаў, якія былі знойдзеныя ў лесе пасьля працы вайскоўцаў 52-га пошукавага батальёну ў 2017 годзе.