- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У цэнтры гораду, каля гандлёвага цэнтру «Кантынэнт», 10 верасьня адбыўся першы перадвыбарчы пікет пад белчырвона-белым сьцягам. Подпісы зьбіралі за вылучэньне ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты адразу чатырох віцяблян. У цэнтры гораду, каля гандлёвага цэнтру «Кантынэнт», 10 верасьня адбыўся першы перадвыбарчы пікет пад бел-чырвона-белым сьцягам. Подпісы зьбіралі за вылучэньне ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты адразу чатырох віцяблян. За дзьве гадзіны падпісаліся некалькі дзясяткаў чалавек. Першым пунктам на плякаце Уладзімера Кійко, які вырашыў удзельнічаць у парлямэнцкай кампаніі як самавылучэнец, пазначана: “Лукашэнка павінен сысьці!”Па словах Уладзімера, людзі моцна стаміліся ад рэжыму Лукашэнкі і разумеюць, што большасьць праблем зьвязаная менавіта з гэтай пэрсонай. “Вядома, можна выступаць за зьніжэньне пэнсійнага веку, за адмену дэкрэта аб дармаедзтве, падымаць іншыя праблемы, якія хвалююць людзей. Але трэба разумець, што, пакуль дзейны прэзыдэнт знаходзіцца ва ўладзе, вырашыць іх будзе бадай што немагчыма”, – кажа патэнцыйны кандыдат у дэпутаты. “Не хачу, каб тэлефанавалі з КДБ…” Сур'ёзных інцыдэнтаў падчас пікету не адбылося, але тры чалавекі ў цывільным вялі відэазапіс на камэру. Падыходзіў таксама чалавек, які папрасіў паказаць Кійко пашпарт і пасьведчаньне сябраў ініцыятыўнай групы. Зборшчыкі подпісаў мяркуюць, што гэта падыходзіў супрацоўнік КДБ. Быў дужа ветлівы і карэктны. Сказаў, што хоча паставіць подпіс, але, праверыўшы дакумэнты, перадумаў і сышоў.