be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 12 (99) 2019

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» працягваюць добраўпарадкаваць месца сталінскіх расстрэлаў пад вёскай Хайсы Віцебскага раёну. Дакрыжоў, якія ўсталяваныя ў 2017 годзе на ўскрайку «расстрэльнага» лесу і да магілы ахвяр сталінскага тэрору актывісты пракладаюць дарожку. “Сёньня былі пастаўленыя бардзюры і падрыхтаваная пляцоўка для ўсталяваньня пліткі на сьцяжынцы да крыжоў і на магіле няшчасных ахвяраў бальшавіцкага тэрору 1937-1941 гадоў”, — паведаміў у фэйсбуку кіраўнік ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў. Зазначыў таксама, што ўсё больш сапраўдных беларускіх грамадзянаў ахвяруюць сваімі сіламі, часам і сродкамі, каб народны мэмарыял выглядаў годна. Нагадаем, мясцовыя ўлады адмаўляюцца прызнаваць, што ў лесе пад Хайсамі пахаваныя ахвяры сталінізму. Чалавечыя парэшткі, знойдзеныя на гэтым месцы 52-м пошукавым батальёнам, былі афіцыйна перапахаваныя каля станцыі Лужасна ў 2015-м і на могілках у Мазалаве ў 2018-м гадох як парэшткі «ахвяраў нацызму». Між іншым, кіраўнік ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў быў у сьнежні 2017 году аштрафаваны за «самавольнае пахаваньне» чалавечых парэшткаў, знойдзеных у лесе ўжо пасьля працы пошукавага батальёну. Магіла, за якую штрафавалі Дзяржаўцава, знаходзіцца каля трох вялікіх крыжоў, да якіх актывісты зараз і пракладаюць дарожку. Народны мэмарыял у «віцебскіх Курапатах» складаецца з 34-х крыжоў, 27 зь іх стаяць на месцах раскопаў, 7 крыжоў — сымбалічныя. Крыжы ў 2017 годзе асьвяціў каталіцкі сьвятар Вячаслаў Барок.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-08
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2019 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org