- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пахаваньні рэпрэсаваных знаходзяцца блізу 50-100 мэтраў углыб лесу ад сымбалічнага крыжа. Крыж быў усталяваны 29 ліпеня 2007 году ў памяць ахвяраў сталінізму ўзбоч дарогі з Віцебску на Лёзна, за 400 мэтраў ад вёскі Паляі Віцебскага раёну. У трыццатыя гады дваццатага стагодзьдзя гэтае месца было сярод шэрагу іншых у ваколіцах Віцебску, дзе на працягу некалькіх гадоў адбывалася зьнішчэньне асобаў, якіх савецкая ўлада ўважала за «ворагаў народу».