- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заўтра я еду на закрытую сесію ў Мінск, мяне пазбавяць дэпутацкай недатыкальнасці і кіроўца вернецца адзін. Вы толькі не расслабляйцеся, працуйце. Усё будзе добра, следства разбярэцца, і мяне адпусцяць, - так 13 жніўня Ганна Шарэйка, гендырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, сенатар Савета Рэспублікі развіталася на планёрцы з падначаленымі. 14 жніўня пасля сесіі яе затрымалі і адвезлі ў мінскі ізалятар.