be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 12 (137) 2021

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Пра затрыманне ўдзельнікаў «экстрэмісцкай ячэйкі» ў Віцебску паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай. Нібыта затрыманыя сем жыхароў абласнога цэнтру ва ўзросце ад 26 да 39 гадоў, якія датычныя да групавога хуліганства і «стварэння экстрэмісцкага фармавання». Праваабаронцам сталі вядомыя прозвішчы віцяблян, якім шыюць арганізацыю «экстрэмісцкага фармавання». Гэта Марына Праслава, Павел Сокалаў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Канстанцін Бодэ і Святлана Гуркоўская. Як паведамляе тэлеграм-канал Вольгі Чамаданавай, мінулым летам затрыманыя стварылі закрытую тэлеграм-групу, у якой абмяркоўвалі «акцыі прамога дзеяння». Планавалі «шкодзіць маёмасць, а таксама чыніць шкоду іміджу дзяржаўных органаў і праваахоўнай сістэмы». Удакладняе, што падазраваныя працавалі ва ўстановах адукацыі, гандлю, медыцыны, а таксама ў дзяржарганізацыях. «Таксама ўстаноўленая датычнасць некаторых фігурантаў да бессаромнага перформансу на гарадскіх могілках. Затрыманыя цынічна дэмантавалі шыльдачку на месцы пахавання чалавека, пасля чаго ўначы распівалі там спіртовыя напоі, разліваючы алкаголь на магілу і дэманструючы там самым пахаванне рэжыму».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-09
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2021 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org