be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 11 (98) 2019

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Грэка-каталікі адсьвяткавалі ў Полацку 25-ю пілігрымку і напісалі ліст да Гулякі. Нягледзячы на адмену 25-й пешай грэка-каталіцкай пілігрымкі ў гонар пяці манахаў-базылянаў, забітых расейцамі ў 1705 годзе ў полацкай Сафіі, некалькі вернікаў прайшлі ўсё ж такі шляхам пілігрымкі зь Віцебску да Полацку ў прыватным парадку — за 4 дні замест ранейшых пяці. Як звычайны пешаход прайшоў крыжовы шлях віцебскі вернік-уніят і дысыдэнт Барыс Хамайда. “Мною рухала адзіная інтэнцыя: я мусіў прайсьці гэты шлях за Беларусь. Дайду – усё будзе добра. Пілігрымка – гэта момант грамадзкай салідарнасьці. Дзяржава бачыць у пілігрымках працэс нацыянальнай кансалідацыі, а гэта самае страшэннае для яе. Да свабоды ж можна прыйсьці толькі празь веру, і пілігрымка ёсьць складнікам нашай веры. Яны гэта бачаць і баяцца”, – сказаў Барыс Хамайда. У знак салідарнасьці з уніятамі шлях зь Менску да Полацку рымакаталік Мікола Арцюхоў прайшоў пешкі і праехаў аўтатранспартам – дабіраўся “аўтастопам”. “Я паважаю грэка-каталікоў. Іх, на жаль, прыціскаюць і недаацэньваюць і Рым, і народ. А гэта вельмі важная канфэсія для Беларусі, якая дала шмат пакутнікаў, шмат прыкладаў веры. І я ўсіх заклікаю слухацца свайго сэрца і жыць па сумленьні”, – выказаўся Мікола. Ушанаваньне полацкіх пакутнікаў і сьвятога Язафата, як заўжды пасьля пілігрымкі, адбылося ў нядзелю каля храму Параскевы Полацкай. Пілігрымы зьехаліся з усёй Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-07
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2019 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org