- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
20 жніўня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргу вядомага краязнаўцы і фотамастака Віктара Барысенкава. Ён абскардзіў рашэнне суддзі Уладзіміра Царыкава, які пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак за тры фотаздымкі часоў фашысцкай акупацыі, размешчаныя ў інтэрнэце. Суддзя трактаваў гэта як публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі (ч.1 арт.19.10 КаАП). На разгляд скаргі Барысенкаў прыйшоў з асабістымі рэчамі, гатовы да таго, што яго возьмуць пад варту ў зале суду. «Барысенкаў прызнаны вінаватым у публічнай дэманстрацыі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» у глабальнай сетцы Інтэрнэт нацысцкай сімволікі. У сваёй скарзе Барысенка ўказвае, што з пастановай аб накладанні спагнання нязгодны», – агучыла скаргу суддзя Ірына Смалякова. Віктар Барысенкаў патлумачыў суддзі, што апублікаваныя ім фотаздымкі маюць вялікую гістарычную каштоўнасць, і размясціў ён іх разам з іншымі фота таго перыяду, каб людзі мелі магчымасць убачыць, як выглядаў Віцебск падчас акупацыі.