be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 10 (97) 2019

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Пляцоўка для выгулу сабак зьявілася ў двары дамоў №7(корп.1и2) навуліцы Чкалава ўверасьні 2014году. Яезрабілі бяз згоды з жыхарамі прылеглых да яе дамоў, і яна адразу прычынілася да канфлікту паміж жыхарамі і ўладальнікамі чатырохногіх гадаванцаў. Канфлікт не разьвязваецца ўжо цягам 5 гадоў. Як пераконваюць праціўнікі пляцоўкі, яна была пабудаваная з парушэньнем санітарных нормаў і правілаў горадабудаўніцтва. Штогод тут здараюцца выпадкі нападу сабакаў на людзей. Сёлета ў сакавіку ад сабакі без намордніку пацярпела жанчына. Зварот у міліцыю вынікаў не прынёс – гаспадыню сабакі шукаць ня сталі. “Згодна зь дзейснымі нарматывамі, пляцоўка мусіць разьмяшчацца не бліжэй як за 40 мэтраў ад вокнаў жылых дамоў. Калі запрошаны намі адмыслоўца зрабіў геадэзічныя замеры, дык аказалася, што пляцоўка знаходзіцца за 13 мэтраў ад дому”, – сьцьвярджае жыхарка аднаго з дамоў Ірына Захарава. Ад 2015 году актывісты ходзяць у пошуках праўды па чынавенскіх кабінэтах. Нічога звышмернага жыхары ня просяць – проста дамагаюцца, каб пляцоўку перанесьлі ў больш прыдатнае для выгулу сабак месца. Але ніякага плёну гэтыя хаджэньні пакуль не прынесьлі. Падобна на тое, што вырашаць праблему чыноўнікі і не зьбіраюцца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-07
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2019 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org