be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 10 (152) 2022

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Віцебскі музыка і арт-менеджэр быў затрыманы 6 ліпеня ў райцэнтры Сянно, дзе меўся выступаць на канцэрце «Купальскае кола». Паводле відавочцаў, затрымлівалі Булаўскага без тлумачэнняў: да яго проста падышлі два чалавекі ў цывільным і нібыта павезлі ў Віцебск. Ягоны тэлефон не адказвае дагэтуль. Судовы працэс прайшоў у судзе Чыгуначнага раёну, але трапіць туды сябры Булаўскага не здолелі. Даведацца ўдалося толькі пра вынік: 30 сутак арышту за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 24.23 КаАП). За якое канкрэтна парушэнне асуджаны Уладзімір Булаўскі, не ведаюць нават тыя ягоныя сябры, якія бачылі ягонае затрыманне. Яно адбылося 6 ліпеня ў райцэнтры Сянно, дзе віцебскі музыка і арт-менеджэр планаваў выступіць на канцэрце «Купальскае кола». «Да яго мэтанакіравана падышлі двое мужчын у цывільным і затрымалі», – распавялі відавочцы. Мінулы раз Уладзімір Булаўскі быў затрыманы 27 лютага і асуджаны на 15 сутак паводле таго самага артыкула 24.23 КаАП.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2022-07
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2022 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org