- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Петыцыя пад назвай «Просім закрыць заапарк у горадзе Віцебск!» з’явілася на платформе petition.by 4 ліпеня 2021 году. За два тыдні пад ёй падпісаліся 270 чалавек. Зварот быў накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам і Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 23 ліпеня прыйшоў афіцыйны адказ, які падпісаў намеснік старшыні гарвыканкаму Віктар Глушын. «Гэтым зваротам просім звярнуць вашую ўвагу на ўтрыманне жывёлаў у віцебскім заапарку. Мяркуем, жывёлы не атрымліваюць належны догляд: у чарапахі праламаны панцыр, вальеры маленькіх памераў, недагледжаныя, чыстай вады няма, алень кульгае, ветэрынарная дапамога не аказваецца, коні худыя, у малпаў стаіць брудная вада, платы гнілыя, і гэта толькі малая частка таго, што там адбываецца», – гаворыцца ў петыцыі. Аўтары звароту спасылаюцца на пастановы Мінпрыроды «Аб устанаўленні патрабаванняў да зместу і (або) развядзенню дзікіх жывёлаў у няволі» і «Ветэрынарна-санітарныя правілы гадавання жывёлаў і правядзення ветэрынарных мерапрыемстваў у заапарках» Міністэрства сельскай гаспадаркі, а таксама на ўказ Прэзідэнта «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і на Закон «Аб жывёльным свеце».