- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабаронца патрапіў на прыём да старшыні Віцебскага абласнога савету дэпутатаў Уладзімера Цярэнцьева 2 студзеня 2019 году. Перад тым як зайсьці ў кабінэт да чыноўніка, Левінаў пераапрануўся ў Дзеда Мароза. Цярэнцьеў быў уражаны... Што праўда, далейшая размова праходзіла ў фармаце «без барады» і на поўным сур’ёзе, але на самым пачатку не абмінула каляднай тэматыкі. На ўсё свой час?.. «Вы сустракалі пазаўчора Новы год. Гэта сьвята рэлігійнае, сьвецкае ці савецкае? Уладзімер Уладзімеравіч, ну трэба ж здымаць ужо з навагодніх ялінак камуністычныя зоркі! У некаторых гарадах вунь вісяць бэтлеемскія зоркі — і нічога ж...» — наракаў Павал Левінаў.