be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 1 (106) 2020

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў 9 студзеня дзьве адміністрацыйныя справы, распачатыя супраць актывісткі Тацяны Севярынец за ўдзел у акцыях ў Менску 20 і 21 сьнежня. Нягледзячы на тое, што самой актывісткі на паседжаньні не было, суд прызнаў яе вінаватай у правапарушэньні паводле арт. 23.34 і аштрафаваў на 60 базавых велічынь (па 30 б.в за кожную акцыю). Справы ў дачыненьні Тацяны Севярынец разглядаў судзьдзя Міхаіл Юрчанка. Паводле адміністрацыйных пратаколаў, якія былі складзеныя 26 сьнежня, Севярынец сваімі дзеяньнямі парушала парадак арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сама актывістка ў суд не прыйшла, таму на разгляд кожнай справы спатрэбілася ўсяго па 5 хвілінаў. Былі агучаныя пратаколы і рапарты, якія тычыліся акцыі 20 сьнежня. Зь іх вынікала, што Тацяна Севярынец «у пэрыяд часу 18.00-18.40 знаходзілася на Кастрычніцкай плошчы гораду Менску і брала актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, накіраванай супраць інтэграцыі Расіі і Беларусі, выкрыквала лёзунг «Жыве Беларусь!» Паводле матэрыялаў справы, у актывісткі быў на шыі бел-чырвона-белы шалік. За ўдзел у акцыі 20 сьнежня судзьдзя пастанавіў аштрафаваць актывістку на 30 базавых велічынь (810 рублёў). Матэрыялы па другой справе былі складзеныя на падставе паказаньняў сьведкаў — міліцыянтаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2020-01
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2020 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org