- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка» ў ХІХ стагоддзі быў названы «кавалкамі сказаў, налепленых адзін на адзін», з прымітыўным стылем, які «ледзь адпавядае мастацкаму твору». У ХХ стагоддзі, ужо пасля смерці пісьменніцы, пра яго напісалі як пра «самы глыбокі, самы мудры і самы кранальны яе раман». Што можна сказаць пра гэты твор ў ХХІ стагоддзі? Вы знойдзеце тут кнігу ў кнізе: Святлана Воцінава дадала даследаванне акалічнасцей напісання, пераклады лістоў і артыкулаў, пад адной вокладкай размясціла меладраму і нон-фікшн. А таксама ператварыла кнігу ў квест, зрабіўшы чытача героем сюжэта.