Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць рэдактарка «Беларускага партызана», былая намесьніца старшыні БАЖ
Сьвятлана Калінкіна і кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камі
тэт»
Алег Гулак.
Калінкіна Беларускія ўлады прытрымліваюцца свайго падыходу, паводле якога прычынай пратэстаў былі ня іх дзеяньні, а пратэсты былі інсьпіраваныя з Захаду
Гэта дэманстрацыя Захаду: калі вы будзеце ўзмацняць санкцыі, то ў нас тут ёсьць закладнікі, вашыя партнэры з грамадзкіх арганізацыяў
І сытуацыя з правамі чалавека не палепшыцца, а наадварот, пагоршыцца
Клясычная сытуацыя з закладнікамі: адны сядзяць у турме, іншыя — у падвешаным стане
Гэта робіцца напярэдадні прыняцьця рашэньне аб чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу
Гайдукевіч і Савіных, прапаноўваючы закон аб замежных агентах, вылузваюцца са скуры, каб дапамагчы дзейнай уладзе нэўтралізаваць ворагаў
У гэтай барацьбе з замежным фінансаваньнем пацярпелі арганізацыі, бясконца далёкія ад якой бы там ні было палітыкі — дабрачынная арганізацыя Caritas, праект «Імёны». Гэта праграмы дапамогі бедным людзям, дзецям, інвалідам
Замежнай дапамогай шырока карыстаюцца дзяржаўныя структуры, той жа БРСМ — яны таксама акажуцца замежнымі агентамі?
Складана сказаць, які выбар зробіць Эўразьвяз
Некаторыя краіны прынцыпова не вядуць перамоваў з тымі, хто бярэ закладнікаў, іншыя — вядуць такія перамовы, каб уратаваць людзей
Наш рэжым дэманструе людажэрскія якасьці — мы зробім горш сваім людзям і тым самым адкажам вам
Тое, што адбываецца зараз, цалкам адпавядае пагрозам Макея наконт мераў у адказ на санкцыі
Пасьля 2010 году таксама быў дзікунскі адказ, калі ў адказ на візавыя санкцыі адносна прадстаўнікоў афіцыйнага Менску ўводзілі забарону на выезд для прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў
У Расеі адбываюцца пратэсты, а ў нас адбылося народнае паўстаньне
Сёньня стала вядома, што 700 тысячаў дробных прадпрымальнікаў паставілі на мяжу чарговага пратэсту, калі будуць прынятыя прапановы Камітэту дзяржаўнага кантролю
Улада не супакойвае сытуацыю, а нібыта знарок яе абвастрае, спараджае абурэньне ў вялікай колькасьці людзей
Гулак Дакладна па тым жа абвінавачаньні арыштаваны Андрэй Аляксандраў — за выплаты пацярпелым
Гэта лёгіка сілавікоў — калі ты дапамагаеш тым, каго яны лічаць ворагамі, то ты робісься таксама іх ворагам
Гэта таксама падрыхтоўка да вясны, яны і раней казалі, што «вайна яшчэ наперадзе»
Наступным крокам можа стаць перасьлед тых, хто аказвае юрыдычную дапамогу пацярпелым
У нас даўно атрыманьне замежнага фінансаваньня рэгулюецца нашмат больш жорстка, чым у Расеі
Задоўга да таго, як у РФ увялі закон аб замежных агентах, у нас была крымінальная адказнасьць за атрыманьне замежнай дапамогі без дазволу
Цяпер беларускія ўлады дайшлі да больш жорсткіх адказаў на санкцыі, якія слабейшыя, чым яны былі пасьля 2010 году
Цяпер можна гаварыць пра барацьбу не з апазыцыяй, а зь велізарнай часткай народу
Гэтае «дзікае паляваньне» скончыцца раней ці пазьней
У людзей улады, якія гэта ініцыююць, павінна зьявіцца ўсьведамленьне, што робяць горш самім сабе
Мы вымушаныя рабіць тое, што мы можам і што мы павінны рабіць