- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
90 год Беларускай Народнай Рэспублікі 25 Сакавіка Беларусь сьвяткуе 90-ю гадавіну з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. БНР была абвешчана выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з’езда 9 сакавіка 1918 г. другой Устаўной Граматай. На паседжаньні Рады БНР у Менску 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя Устаўная Грамата, у якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай i ўсе дзяржаўныя сувязі з Расеяй разрываліся. Такім чынам, 25 сакавіка 1918 года Беларусь зноў стала незалежнай пасьля 200-гадовага знаходжаньня ў складзе Расейскай Імпэрыі ад канца XVIII ст., калі Беларуска_Літоўская дзяржава (Вялікае Княства Літоўскае) была гвалтам далучана да Pacei. Гэтая падзея адкрыла нашай краіне шлях у сям’ю вольных і самастойных дзяржаў сьвету, дала беларусам магчымасьць самастойна будаваць сваё жыцьцё, грунтуючыся на прынцыпах дэмакратыі і нацыянальнай незалежнасьці.