- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў і наш час Эўрапейскі Марш "За свабоду!" пройдзе ў сталіцы Рэспублікі Беларусь Менску 14 кастрычніка 2007 года. Ідэя правядзеньня Марша нарадзілася ў беларускай грамадзянскай супольнасьці як рэакцыя на зварот Эўразьвяза да ўрада і народа Беларусі “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі”. У нашай краіне гэты дакумэнт вядомы як "12 прапаноў Эўразьвяза". Мэтай Эўрапейскага Марша зьяўляецца дэманстрацыя эўрапейскага выбару беларускага народа. Ініцыятыва грамадзянскай супольнасьці па правядзеньні Эўрапейскага Марша атрымала шырокую падтрымку вядучых палітычных дэмакратычных партый, грамадскапалітычных рухаў, няўрадавых і моладзевых дэмакратычных арганізацый, грамадзянскіх кампаній, дзеячаў культуры “Мы – эўрапейцы і хочам прадэманстраваць свой эўрапейскі выбар”- адзначыў А.Мілінкевіч падчас сустрэчы са старшынём Эўрапарлямэнта. - Вяртаньне ў свабодную і заможную Эўропу - гарантыя захаваньня нашай незалежнасьці і культуры, развіцьця эканомікі і росту дабрабыту”. Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч асабіста запрасіў старшыню Эўрапарлямэнта Ганса-Герта Петэрынга і дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту на Эўрапейскі марш "За Свабоду”.