en

Дзялендзік Анатоль

Дзялендзік Анатоль

Дзялендзік Анатоль Андрэевіч, 1934 г.н., удзельнік Вялікай айчыннай вайны, юны партызан, разведчык, пазней ад'ютант Героя Савецкага саюза партызанскага генерала В. І. Казлова. Скончыў медыцынскі інстытут, адзінаццаць гадоў працаваў лекарам у псіхіятрычнай лякарні. Скончыў таксама Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Каля 20 гадоў працаваў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі "Беларусьфільм". У літаратуры 57 гадоў - драматург, сцэнарыст, празаік. Пастаўлена 26 п'ес («Выклік багам» ішла ў 110 тэатрах краіны і за мяжой, апошняя п'еса «Карона кахання» - пра творчасць, каханне і гібель Янкі Купалы - у вытворчасці). Знята 6 мастацкіх фільмаў (сумесна з Чэхаславакіяй фільм «Заўтра будзе позна» - аб нацыянальным героі Славакіі Яне Налепку - атрымаў прэмію на міжнародным кінафестывалі ў Плзене за лепшы сцэнар, зняты ў Кіеве тэлефільм «Пазнай сябе" атрымаў Гран Пры на міжнародным кінафестывалі ў Варне. Па матывах жыцця двойчы Героя сацыялістычнай працы В. Л. Бядулі на кінастудыі «Масфільм» зняты фільм «Нязручны чалавек».

«Ваўкі ў зоне» стаў першым мастацкім фільмам, прысвечаным чарнобыльскай катастрофе. Карціна «Анастасія Слуцкая» атрымала 17 прызоў на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку залаты і плацінавы прызы ў ЗША і прыз «Залаты певень і сто кветак" у Кітаі). Выдадзена 15 кніг (апошняя - зборнік адзінаццаці камедый «Гіпапатам»).

Анатоль Дзялендзік, Член трох творчых Саюзаў - пісьменнікаў, кінематаграфістаў, тэатральных дзеячаў Беларусі і Гільдыі сцэнарыстаў Расіі.

Анатоль Дзялендзік 29 лістапада 2019 года ў Мінск

Дзялендзік Анатоль :: Publications

pdf

Сучасная беларуская драматургія

Барбара Радзівіл Драматычная паэма ў дзвюх дзеях
Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя

«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станісла­ва ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на...… More

pdf

Сучасная беларуская драматургія


Петрашкевіч Алесь, Баравікова Раіса, Лапцік Вячаслаў, Коўтун Валянціна, Дзялендзік Анатоль

Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына"...… More

pdf

Маладосць 01 (674) 2010

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

ЗАХАВАЛЬНІК КЛЮЧЫКА АД ТАЯМНІЦЫ. Мікола Аўрамчык. Вершы КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Студзень Баравікова Раіса, Што надышоўшы год рыхтуе? Безмацерных Кацярына, Як шпалеры. Апавяданне Гарадніцкі Яўген, Метамарфозы Віктара Шніпа ДЗЯЛЕНДЗІК Анатоль, Эскулап і фея. Аповесць ДЛУГАШ...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org