- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літаратурна-мастацкімі часопісамі “Полымя”, “Нёман”, “Маладосьць”, “Крыніца”, тыднёвікам “Літаратура і мастацтва”, а таксама над Саюзам беларускіх пісьменьнікаў як арганізацыяй уцэлым – ёсьць таму прыкладам і доказам. Пасьля расправы над беларускамоўным друкам сітуацыя на літаратурным полі нашай краіны карэнным чынам зьмянілася. Дзесяткам пісьменьнікаў улады перакрылі мажлівасьць выхаду са сваім словам да масавага чытача, яшчэ дзесяткі – самі прынцыпова ня пойдуць на супрацоўніцтва з адабранымі і зацуглянымі часопісамі. Паўстала неабходнасьць зьяўленьня новых літаратурных выданьняў, якія запоўняць штучна ўтвораную пустэчу. Адным з іх павінен з часам стаць “Дзеяслоў”.