- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе сабраныя гісторыі 14 сем’яў беларускіх і французскіх грамадзян — «дзяцей Францыі». Іх бацькі ў міжваенны перыяд выехалі ў Францыю з тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на заклік сталінскіх уладаў прынялі рашэнне прыехаць на радзіму. У СССР іх чакалі рэпрэсіі, голад, забарона на вяртанне ў Францыю. Толькі ў ХХІ стагоддзі некаторыя з іх змаглі наведаць радзіму, а асобныя вярнулі сабе французскія пашпарты і перасяліліся ў Францыю. У кнізе таксама сабраная інфармацыя пра беларускую дыяспару ў Францыі ў 30– 50-х гадах ХХ стагоддзя, беларускія арганізацыі, прафсаюз і газеты, звесткі аб удзеле беларусаў у французскім Супраціве, а таксама пра тое, як і чаму сталінскі СССР арганізоўваў «рэпатрыяцыю» з Францыі.