be
epub

Дзень забітых птушак

Брава Алена
Фрагмент з рамана “Садомская яблыня”

«Няўжо ты кінула пісаць, Інга?» – акругляючы вочы, пыталася старая выкладчыца літаратуры. Якая адбыла ў свой гістарычны рай і вось наведала пекла турысткай, – магчыма, каб вастрэй адчуць кантраст паміж новай радзімай і мінулым ізгойствам. Што ж, лепшага месца для аскетычнай экскурсіі (медыцынская страхоўка, віза, пашпарт!), чым барак, дзе я пасялілася з сынам, ва ўсім гарадку не знайшлося б. Халупа мясцілася побач з міліцыяй і мела панадворак – упрыгажэннем яго былі лужынкі памыяў, якія ніколі не высыхалі; у мінімалістычны антураж утаропліваліся юныя стварэнні, пакідаючы аддзяленне з навюткімі пашпартамі ды ванільнымі надзеямі. Зрэшты, ванільныя надзеі па сваёй прыродзе такія, што да іх не прыстае ніякі пабочны пах. Хто-хто, а я дык ведаю. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Брава Алена
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Алена Брава; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Брава Алена, Дзень забітых птушак. Фрагмент з рамана “Садомская яблыня”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (95) 2018; с. 5-28
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org