- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Башура - скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва унiверсiтэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыi «Летуценнiк», працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах «Першацвет» i «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнiчаў з газетамi «Строительная газета» i «Столичные новости». Пасля заканчэння унiверсiтэта працягнуў працу ў газеце «Культура». З 1998 сумесна з Паўлам Лоскутавым выпускаў часопiс «Виртуальный мир» i газету «Капитал», працаваў у рэкламным агенцтве. У 2000—2007 галоўны рэдактар часопiса «Электроника». З 2007 — намеснiк дырэктара выдавецтва «Галiяфы». Удзельнік руху «Бум-Бам-Лiт». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пiсаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1994 (часопiс «Першацвет»). Вершы друкавалiся ў часопiсах «Першацвет», «Крынiца», газетах «Культура», «Беларуская маладзежная», «Понедельник», «Наша нiва». У 1996 выдаў друкапiс «Снег у сне, цi Снежны сон. Сон у снезе, цi Снежны сон». Аўтар кнігі «Палiванне на мух (са шланга)» (2002). Паэзія Міхася Башуры вельмі эмацыянальная і свавольная, бо яна гаворыць пра вечныя чалавечыя каштоўнасці. Вершы, прадстаўленыя ў выданні, разгортваюць перад чытачом каляровую гаму новага свету, дзе няма месца здрадзе, нянавісці і падману. Гэта – светлая кніга, якая рэкамендуецца ўсім прыхільнікам паэтычнага слова.