- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Укладальнік гэтага зборніка быў вясковы настаўнік, але ніколі не вывучаў сьпеву й нязнаўся з ім. А тут школьная адміністрацыя загадала праграмныя гадзіны сьпеваў займаць толькі сьпевамі, а не замяняць іх іншымі прадметамі. Тут настаўнік надумаў, што пець трэба, але толькі свае родныя песьні, якія знаёмы настаўніку і вучням, дык вось ён і зьвярнуўся да вучняў, каб яны папрасілі сваіх матак ці бабуляк навучыць іх тыя песьні, што самі ўмеюць. Відаць маткі просьбу настаўніка прынялі за гонар, бо праз некалькі дзён вучні прынесьлі шмат песень. Настаўнік з тых песень выбраў толькі такія, што адпавядалі школьнаму ўжытку. Пры гэтым ён стаў прыпамінаць песьні свае маткі ды тыя, што чуў у дзіцячыя гады ад дарослых хлопцаў і дзяўчат на начлезе і пры пашы статку. Усіх тых песьняў сабралася болей за сорак. Яны сталіся аснован гэтага зборнічка. Яны пеліся ў школе на лекцыях, ды на вечарох, што ладзіліся для сялян вёскі. А сяляне любілі тыя песьні.