- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...Нішто не ўдавала на паганае. Як і заўсёды зьмяіны клубок здраднікаў і юдаў, ў сярэдзіне сьнежня, смашна нажэршыся і, ікаючы прыемнай адрыжкай, сабраўся на сваё «чацьвёртае паседжанне пастаяннага (так!) семінару пры Парламенцкім Сходзе Беларусі і Расеі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы» Заўваж, чытачу, юды юдзяць пастаянна! без перадышкі, без выходных. Тым часам у Смаленску-(незаконна забраным Расеяй беларускім горадзе, між іншым), другая гання юд і здрайцаў на 25м (!) паседжанні «ухваліла скарэктаваны план мерапрыемстваў па забясьпячэнню ўвядзення расейскага рубля як адзінага законнага плацежнага сродку на тэрыторыі Беларусі». Тавар- у дадзеным выпадку Беларусь-грунтоўна рыхтавалі на продаж расейскаму імперыялізму.