- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«дачакаліся, нарэшце , мы жаданае пары . . . » Шостага сакавіка- нарэшце! у Дуброве адбыўся ўсёткі сельскі сход . Канешне і калі б гр амадзяне не тузалі ўладу, то такога сходу і не быіло б . Вядома, сход быіў не надт а людны- мо чалавек з сорак было-багата хто не захацеў прыйсьці, іншыя не ведалі, але карысьць ад сходу была, бо дала магчымасьць грамадзянам і ўладзе спаткацца. Старшыня сельрады сп. Крывалап паінфармаваў пра стан народу, худобы, пра іншыя акалічнасьці. I народу за апошняе пяцілецце і худобы адпаведна паменяла. Вельмі значна скарацілася пагалоўе кароў. Людзей турбаваў паганы стан вуліц, уладу- сьмецце, якое кідаюць абы-дзе. Гэта добрыя турботы.