be
pdf

Дуброўскі настрой 100

народны баявы лісток

Чытачу, ты трымаеш у руках соты нумар народнага баявога лістка- саматужнага выдання, якое ўзьнікла неяк само сабою дзевяць год таму. Дзевяць год таму становішча ў Дуброве было трошкі іншае. Нас было болей. За гэты час шмат дуброўцаў, добрых беларусаў, пайшлі ад нас. У Дуброве перастаюць нараджацца дзеці. Школа, якая ўзьнікла сто дваццаць год таму і спраўна служыла людзям, зьнікае відзя. Моладзь эмігруе ў гарады. Дзевяць год таму дуброўцы гаравалі на ўкрадзенай у іхніх продкаў зямлі на дзяржаву, якая ім амаль нічога не плаціла. Сёння яны гаруюць на ўкрадзенай у іхніх продкаў зямлі, але дзяржава знайшла крыніцу дафінансавання і грошай трохі паболела, ды сфармаваная на камуністычным прыгоне і на кражы агідная сістэма не зьмянілася. Дзевяць год таму ужо пачалося паляванне на беларускую нацыю. Пачалося вынішчэнне вольнага беларускага друку, тэлебачанне пачало гідаваць нашу мову, а дыктатар і ягоная хеўра мацавалі латвей свае ўчэпістыя ручкі на беларускім грамадзтве.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дуброўскі настрой
  • Месца выхаду: Дуброва, Парыцкі павет
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org