be

Дубовік Юрась

Дубовік Юрась

Юры Дубовік – сын беларуса-балахоўца, настаўнік, асветны афіцэр Беларускай краёвай абароны. Быў адным з адраджэнцаў беларускага школьніцтва ў Маладэчне пад нямецкай акупацыяй, стваральнікам і кіраўніком Саюзу беларускай моладзі ў Красным.

10 ліпеня 1944 году, пасьля вяртаньня савецкіх войскаў, Юрася затрымалі. 10 гадоў ён адбыў у ГУЛАГу. Калі вызваліўся, марыў пра вышэйшую адукацыю, але ніяк не мог паступіць. Любіў ён расказваць гісторыю, як у дакументах падправіў сваю аўтабіяграфію, напісаў, што 10 гадоў працаваў у... НКВД/МВД (лагеры былі ў іх сістэме). Паступіў без праблемаў. Праз нейкі час з ім паразмаўляў афіцэр пра тое, што так нельга рабіць, але наступстваў не было...

Дубовік выдаў у 2006 годзе кнігу ўспамінаў з нечаканай назвай "Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі".

Памёр Юры Дубовік 5 сакавік 2014 году ў Салігорску.

Дубовік Юрась. Выданьні

Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі
pdf

Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі


Дубовік Юрась

Гэтая кніга — успаміны колішняга вязьня расейска-савецкіх канцлягераў Юрася Дубовіка. Сьведка мінулай эпохі, аўтар шчыра апавядае прa ўсё, што перажыў, што ведаў, чуў i бачыў. Нягледзячы на цяжкія выпрабаваньні, Юрась Дубовік захаваў сваю годнасьць, пранёс у сэрцы любоў да свае Бацькаўшчыны. Для шырокага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org