- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісьменнік, вучоны, вядомы грамадскі дзеяч Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч) нарадзіўся ў сялянскай сям’і 31 сакавіка (12 красавіка) 1890 года ў вёсцы Шчорсы на Наваградчыне, якая славілася вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкай графа Храптовіча, дзе некалі працаваў бібліятэкарам Ян Чачот і часта бываў Адам Міцкевіч. Раман «Драпежнікі» Янка Нёманскага стаў адным з лепшых твораў беларускай раманістыкі 1920–1930-х гадоў. Храналагічна раман прывязаны да самага пачатку ХХ стагоддзя, падзеі разгортваюцца і ў Мінску, і ў беларускіх вёсках, і ў багатых родавых маёнтках князёў Друцкіх, паноў Ляскоўскіх, апісваюцца побыт і праца вясковых настаўнікаў, гарадской беднаты, акружэнне губернатара Курлова, паўстаюць вобразы дробных памешчыкаў, шляхты, рэвалюцыянераў. У беларускай літаратуры гэта быў першы значны эпічны твор, дзе пісьменніку ўдалося шырока разгарнуць жыццё беларускага грамадства, усіх яго слаёў напярэдадні катаклізмаў 1917 года.