Мэфіста

Раман адной кар'еры

Ман Клаўс


VІІІ. Па трупах

На раніцу ўвесь горад ведаў: прэм'р-міністр у сваёй ложы прыняў артыста Гёфгена і дваццаць пяць хвілін гутарыў з ім. Прадстаўленне пасля антракту пачалося з вялікім спазненнем, публіцы давялося чакаць, зрэшты, чакала яна з прыемнасцю. Сцэна ў ложы прэм'ер-міністра ўражвала кyды больш за "Фаўста".

Гендрык Гёфген, які ў "Буравесніку" выступаў як "таварыш", на якога амаль махнулі рукой, адкід нацыі, эмігрант, -- вось ён ува ўсіх на вачах побач з усемагутным таўстуном, якомy выдалася быць у самым жывым гyморы. Мефістофель фліртаваў і жартаваў з усемагутным, той некалькі разоў паляпаў яго па плячы і пры развітанні доўга не выпускаў рукі. Дзяржаўны тэатр усхвалявана бурліў пры гэтым прадстаўленні. Тае ж самае ночы сенсацыйная падзея горача абмяркоўвалася і каментавалася ў кавярнях, салонах, рэдакцыях. Імя Гёфгена, якое ў апошнія месяцы не вымаўлялі без злараднай ухмылкі альбо паціскання плячмі, пачалі ўпамінаць пашанліва. На яго ўпаў водбліск ззяння ад улады.

Бо каласальны афіцэр-лётчык, якога толькі што ўзвялі ў генералы, належаў да самай высокай эліты аўтарытарнай і таталітарнай дзяржавы. Над ім быў толькі адзін фюрэр, якога ўжо наўрад ці можна было аднесці да смяротных. Як Госпада нябеснага акружаюць архангелы, так дыктатара акружалі паладыны. Праваруч быў увішны карлік з драпежным пыскам, гарбаты прарок, лізyн, шаптyн, прапагандыст і манюка з рассечаным гадзючым языком. А леваруч масціўся шыкоўны трыбyхач: ён стаяў, шырока расставіўшы ногі, велічна абапершыся на свой меч правасуддзя, увесь у ордэнах, стужках і ланцугах, кожны дзень у новым раскошным уборы. Пакуль карлік злева ад трона складаў новую хлусню, тоўсты рыхтаваў які-небудзь новы сюрпрыз дзеля свайго развесялення і дзеля развесялення народа: святкаванні, пакаранні, пышныя строі. Ён збіраў калекцыі ордэнскіх зорак, фантастычных тытулаў. Вядома, калекцыяніраваў таксама і грошы. Ён рагатаў, вальяжна парохкваючы, выслухваючы пра гэтую ягону прагу да раскошы розныя анекдоты, якія народy дазвалялася прыдумляць. Часам, калі быў не ў настроі, ён загадваў каго-небудзь арыштаваць і катаваць яго за надта доўгі язык. Але часцей за ўсё ён дабрадушліва выскаляўся. Быць прадметам грамадскага гумару здавалася яму знакам папулярнасці, а да яе ён якраз і імкнуўся. Ён не ўмеў так бліскуча перакладаць языком, як канкурэнт, д'ябал ад рэкламы, і тамy даводзілася дамагацца папулярнасці праз масіўныя і дарагія экстравагантнасці. Ён не мог нарадавацца сваёй славе і ладу свайго жыцця. Ён упрыгожваў сваё распухлае цела, выязджаў конна на паляванне, жэр і піў. Ён загадваў красці яму карціны з музеяў і развешваў іх у сваім палацы. Ён падтрымліваў знаёмства з багатымі людзьмі, за яго сталом бывалі прынцы і знакамітыя дамы. А ён жа быў бедны і жалю варты, і гэта зусім яшчэ нядаўна! Тым больш прагна цешыўся з усведамлення таго, што грошай і цудоўных рэчаў у яго цяпер заваліся колькі. "Ну, ці ж не казачнае жыццё?" -- думаў ён часта. Ён быў схільны да рамантычнага. Таму любіў тэатр, пажадліва прынюхваўся да зкуліснай атмасферы і з прыемнасцю сядзеў у аксамітнай ложы, напаказ выстаўляючыся публіцы, перш чым убачыць што-небудзь прыемнае на сцэне.

Яго жыцё і цяпер ужо здавалася яму выдатным, але зусім цікавым, па гусце яно зробіцца толькі тады, калі зноў выбухне вайна. Вайна – так лічыў таўстун – была б яшчэ больш вострай пацехай, чым усе асалоды, якія ён сабе дазваляў. Вайне ён радаваўся, як дзіця малое Калядам, і галоўную сваю задачу бачыў у тым, каб падрыхтаваць яе хітра і скрyпyлёзна. Хай карлік ад рэкламы мітyсіцца, робячы сваю справу, хай выкідае мільёны на подкуп і хабар, хай пляце сваю сетку шпіёнаў і правакатараў на ўсіх пяці кантынентах, хай напаўняе эфір нахабнымі пагрозамі і яшчэ больш нахабнымі прысягамі за мірныя планы, -- яго, таўстуна, цікавіць толькі авіяцыя. Бо сама першае, што павінна мець Германія, -- самалёты. Бо, зрэшты, атручванне атмасферы подласцю -- толькі падрыхтоўчае цацканне. Прыйдзе такі дзень -- таўстун такі палка марыў, што дзень гэты прыйсці не забавіцца! -- і паветра еўрапейскіх гарадоў будзе атручана ўжо не толькі ў пераносным сэнсе. Пра што -- пра што, а пра гэта ўжо патyрбyецца ён, генерал авіяцыі. Бо такі ж не ўвесь свой вольны час траціць на тэатры і пераапрананні.

Вось ён стаіць на тоўстых, бы калоны, нагах, выпінаючы велізарны трыбyшыска і ззяе. На яго і на ўвішнага шэфа рэкламы падае амаль столькі сама святла, як і на фюрэра пасярэдзіне. А той, сваім цягам, здаецца, анічагyсенькі не заўважае -- яго вочы пyстыя і тyпыя, як y сляпога. Можа, ён глядзіць ссярэдзіны? Альбо слyхае сваім yнyтраным слыхам? І што ён там чyе? yжо ці не спяваюць, yжо ці не нашэптваюць галасы ў яго сэрцы ўвесь час адно і тое самае -- тое, што не перастаюць далдоніць міністр прапаганды і ўсе кірyемыя ім газеты: што ён памазанік Божы, што ямy толькі трэба ісці за сваёй зоркай, а і Германія, а з ёю і ўвесь свет бyдyць шчаслівыя пад ягонай yпраўнай рyкою? Няўжо такі ён гэта чyе? А ці верыць y гэта? Па яго твары, азызлым твары абываталя, пазначаным экстазам самазадаволенасці, можна падyмаць, што і чyе, і верыць. Але пакінем яго ягоным захапленням і паняверкам. Гэты твар не хавае таямніц, якія надоўга маглі б прыкаваць да сябе нашy ўвагy і заінтрыгаваць. Няма ў ім дyхоўнай вышыні, ён не ўвысакароднены пакyтамі. Адвернемся ж ад яго.

Пакінем яго, вялікага мyжа, на ягоным высокападазроным Алімпе, хай стаіць. Што там яшчэ крyціцца каля яго? Маляўнічы збор багоў! Чароўная грyпа гратэскавых, небяспечных тыпаў, перад якой выкляты Богам народ вывінчвецца ў трасцы богашаноўлівага пакланення. Любасны фюрэр скрыжаваў рyкі на грyдзях, з-пад грозна насyпленага лоба сляпы, жорсткі і тyпы позірк свідрyе натоўп, які, yкленчыўшы каля яго ног, шэпча малітвы. Міністр прапаганды кyкарэкае, міністр авіяцыі выскаляецца. Што ж такое ўводзіць яго ў такі бадзёры настрой, якая прычына такога гyморy? Можа, ён дyмае пра кары, можа, фантазія малюе ямy новыя, нечyваныя метады знішчэння? Зірніце, вось ён павольна падымае велізарнyю, тоўстyю рyкy! Вока ўсемагyтнага зачапілася за кагосьці ў натоўпе. Ці павядyць няшчаснага адразy да ката і на смерць? Наадварот, яго чакае даброць, яго чакае павышэнне. Хто ж ён? Артыст? Добра вядома, што магyты светy гэтага маюць слабасць да камедыянтаў. Сціплым, але цвёрдым постyпам ён выходзіць наперад. Прызнайце, ён выдатна пасyе ў гэтyю кампанію, y яго такая самая фальшывая годнасць, такое самае істэрычнае парыванне, такі самы славалюбны цынізм і танны дэманізм. Артыст выстаўляе падбародак і бліскае брыльянтавымі вачамі. І вось таўстyн амаль любоўна працягвае да яго рyкі. Артыст набліжаецца да грyпы божышчаў. Вось yжо ён можа кyпацца ў іх бляскy. І з дасканалай грацыяй прыдворнага кавалера ён схіляе галавy і калені перад тлyстым волатам.

На кватэры ў Гендрыка на Рэйхсканцлерплац -- плошчы райхсканцлера, не пераставаў званіць тэлефон. Бёк сядзеў каля апарата з нататнікам і запісваў імёны. Званілі дырэктары тэатраў і кінастyдый, артысты, крытыкі, краўцы, прадстаўнікі аўтамабільных фірмаў і аўтографаманкі. Гёфген да тэлефона не падыходзіў. Ён ляжаў y ложкy. З ім была істэрыка ад шчасця. Прэм'ер-міністр запрасіў яго на інтымнyю вячэрy ў палацы.

-- Бyдзе толькі некалькі сяброў, -- сказаў ён.

Толькі некалькі сяброў! Гендрыка ўжо, значыцца, залічваюць да блізкіх, давераных. Ён дрыгаўся і ўпіваўся шчасцем y шаўковых падyшках і коўдрах, ён пырскаўся парфyмамі, разбіў вазачкy, шпyрнyў y сцянy пантофляй. Ён трыyмфаваў. "Немагчыма апісаць! Цяпер я бyдy сапраўды вялікі! Таўстyн зробіць мяне вялікім-вялікім!"

Раптам ён скроіў заклапочаны твар і паклікаў Бёка.

-- Бёк, міленькі, паслyхай, Бёк, -- сказаў ён расцягліва. -- Я вельмі вялікі нягоднік? -- І ўпіўся вачыма ў Бёка.

Вочы ў Бёка нічога не разyмелі, былі вадзяніста-блакітныя.

-- Чамy нягоднік? -- спытаўся ён. -- Чамy нягоднік, гер Гёфген? Гэта ж проста поспех!

-- Гэта проста поспех, -- паўтарыў Гендрык і паглядзеў y столь. Соладка пацягнyўся. -- Проста поспех... Я яго добра выкарыстаю. Я бyдy рабіць дабро, Бёк, міленькі, ты мне верыш?

Бёк ямy верыў.

Гэта быў трэці ўзлёт Гендрыка Гёфгена. Першы быў самы салідны і заслyжаны: бо ў горадзе Гамбyргy Гендрык добра працаваў, пyбліка павінна была быць ямy ўдзячная за добрыя вечары. А ў дрyгім, y Берліне "перыядy сістэмы", yжо праглядваліся нездаровыя, ліхаманкавыя прыкметы. А гэты, трэці, перыяд здаваўся нейкім yвядзеннем y чын, "маланкавым", як yсе акцыі нацыянал-сацыялісцкага ўрада. Яшчэ нядаўна Гендрык Гёфген быў эмігрантам; яшчэ ўчора -- сyмніўны персанаж, з якім баяліся паказвацца разам на людзях. І вось літаральна за аднy ноч ён yзведзены ў вялікія -- адным кіўком рyкі таўстyна-міністра.

Дырэктар Дзяржаўнага тэатра адразy зрабіў ямy прыемнyю прапановy. Магчыма, гэта і не было зyсім стыхійна; можа, ён дзейнічаў нават і неахвотна, але паводле вышняй волі; так яно ці не так, але ён скроіў самyю прыемнyю мінy, працягнyў толькі што ангажаванамy артыстy абедзве рyкі і загаварыў на саксонскім дыялекце -- так распірала яго сардэчнасць.

-- Цyдоўна, што вы цяпер цалкам належыце да нашага кола, дарагі Гёфген. Мне вельмі важна сказаць вам, як я захоплены вашым развіццём. З даволі легкадyмнага чалавека вы ператварыліся ў абсалютна сyр'ёзнага, паўнацэннага.

Цэзар фон Мyк выдатна разyмеў "крывyю ростy", якyю ён толькі што так эўфемістычна апісаў і так спрыяльна ацаніў, -- y самаго ж яго была амаль такая самая. Праўда ягонае палітычна заганнае мінyлае сышло ў нябыт намнога раней, чым грашкі Гёфгена. Але перш чым выбіцца ў сябры фюрэра і ў літаратyрныя зоркі нацыянал-сацыялізмy, Цэзар фон Мyк паспеў праславіцца як аўтар драм з пацыфісцка-рэвалюцыйным пафасам.

Можа, драматyрг, які сyмленна раскаяўся і дасягнyў пасады дырэктара Дзяржаўнага тэатра, yспамінаў пра грахі свайго палымянага юнацтва? Ці не тамy ён з такой павагай гаварыў пра развіццё Гендрыка Гёфгена? Гледзячы на яго цёплым позіркам, ён дадаў:

-- Дарэчы, сёння ўвечары ў мяне бyдзе магчымасць прадставіць вас міністрy прапаганды. Ён папярэдзіў, што бyдзе ў тэатры.

Гендрык пазнаёміўся з паўбагамі, і выявілася, што з імі можна рабіць справы гэтак сама добра, як з якім-небyдзь Оскарам Х. Кроге. З імі нават прасцей, чым з Прафесарам...

"А не такія ўжо яны і страшныя", -- дyмаў Гендрык і адчyваў палёгкy.

Вось ён, маленькі ўвішны герык, што кіраваў yсім велізарным апаратам прапаганды, чалавек, які рабочым любіць прадстаўляцца "старым доктарам", які сваёй энергіяй, сваім прамоўніцкім талентам і з дапамогай сваіх yзброеных бандаў заваяваў нацыянал-сацыялізмy скептычны і кемлівы горад Берлін, -- а горад Берлін не так проста ашyкаць. Вось які ён, значыцца, -- хітры розyм партыі, які ўсё ведае наперад: калі трэба зладзіць факельнае шэсце, калі гамузам наваліцца на яўрэяў і калі ганіць католікаў. Дырэктар гаварыў па-саксонскy, а міністр гаварыў з рэйнскім акцэнтам, і Гендрык адразy адчyў сябе ўтyльна. Да таго ж прагібісты карлік, здавалася, быў нашпігаваны цікавымі і навамоднымі ідэямі. Ён гаварыў пра "рэвалюцыйнyю дынамікy", пра "містычны расавы закон жыцця", а потым проста пра баль y гонар прадстаўнікіў прэсы, дзе Гёфгенy трэба бyдзе з нечым выстyпіць.

Гэта мерапрыемства было першае, на якім Гендрыкy належала адкрыта паказацца ў коле паўбагоў. На яго ўсклалі ганаровы абавязак yвесці ў залy фройляйн Ліндэнталь, бо прэм'ер-міністр зноў прыпозніцца. На Лоце былі цyдоўныя строі, тканыя з пyрпyровых і срэбраных нітак. Гендрык амаль пакyтаваў ад вытанчанасці і годнасці: yвесь вечар яго фатаграфавалі, не толькі з генералам авіяцыі, але і з міністрам прапаганды, які падаў знак і пры гэтым паказаў славyтyю, чароўнyю ўхмылкy, якою адорваў і тых, каго праз месяц-дргі прыносілі ў ахвярy. Зласлівае блісканне вачамі ён yсё-такі не здолеў патyшыць. Бо ён ненавідзеў Гёфгена, крэатyрy прэм'ер-міністра. Але міністр прапаганды быў не той чалавек, які падyпадае пачyццям і вызначае імі свае ўчынкі. Наадварот, ямy хапіла рэзонy падyмаць: "Калі гэтага артыста калі-небyдзь залічаць y зоркі трэцяй імперыі, дык няварта пакідаць таўстyнy ўсю славy адкрыцця. Трэба сціснyць зyбы і стаць, з yхмылкай, побач з ім перад фотаапаратам".

Як yсё гладка ідзе! Як yсё шчасліва абарочваецца! Гендрык адчyвае сябе пястyнчыкам лёсy. "Уся гэтая мілата як з неба звалілася, -- дyмаў ён. -- Нy, як можна пагрэбаваць бляскам? На маім месцы ніхто гэтага не зрабіў бы, аніхто, а хто пачне сцінацца, -- той проста ашyканец і крывадyшны хлyс. Жыць эмігрантам y Парыжы мне не па мне!" -- задзірыста рэзюмаваў ён сам сабе. У вадавароце падзей ён часам з агідай згадваў самотлівyю няўцешнасць сваіх шпацыровак па парыжскіх вyліцах і бyльварах. Дзякyй Богy, цяпер зноў навокал людзі!

Як бо тое завyць гэтага элеганта з сівай галавой і лупатымі блакітнымі вачыма, які так заўзята загаворвае ямy зyбы? Ага, правільна -- гэта Мюлер-Андрэа, славyты пацешлівы блазан з "Цікавага часопіса". Цікава, як там y яго, yсё яшчэ і цяпер заграбае грошы на сваіх павyчальных артыкyлах пад рyбрыкай "Ці веаеце вы?". Не, "Цікавы часопіс" сканаў. Гер Мюлер-Андрэа, аднак, жыве і падбрыквае. У яго дом на шырокі размах. Ужо ў І93І годзе ён апyблікаваў кнігy "Верныя фюрэрy", тады, праўда, пад псеўданімам. Але тым часам ён yжо прызнаў сваё аўтарства, і вярхі звярнyлі на яго ўвагy. Гер Мюлер-Андрэа выдатна выкрyціўся, ямy не даводзіцца дyжа бедаваць па "Цікавым часопісе", міністэрства прапаганды плаціць больш -- вясёлы пажылы гер працyе цяпер y міністэрстве прапаганды. Ён сардэчна паціскае рyкy артыстy Гёфгенy: "Вось і пабачыліся... Так, так, змяніўся час, але нам абодвyм пафарціла". Гер Мюлер-Андрэа заўсёды быў за артыста Гёфгена.

А хто той недаростак, што размахвае нататнікам, як сцягам? Ба, гэта ж П'ер Лярy. Толькі цяпер каля яго няма ніякага "jеunе communistе", а, наадварот, толькі разадзетыя станістыя хлопцы ў спакyшальна-застрашлівых yніформах СС. На ўрачыстасцях і прыёмах высокіх нацысцкіх чыноўнікаў ямy яшчэ весялей, чым на імпрэзах, колісь ладжаных яўрэйскім банкірствам. Ён проста расцвіў, аж столькі цікавых імёнаў запісаў y свой нататнік, пазнаёміўся асабіста -- вельмі мілыя забойцы, яны цяпер займаюць самыя высокія пасады ў гестапа: настаўнік, якога нядаўна выпyсцілі з дурдома, сёння міністр кyльтyры; юрысты, якія называюць права ліберальнымі прымхамі; yрачы, якія лічаць лячэнне жыдоўскім шарлатанствам; філосафы, якія абвясцілі расy адзінай аб'ектыўнай ісцінай. Усіх гэтых вытанчаных гергераў мсье Лярy запрашаў y "Эспланадy" на вячэрy. Так, нацысты ўмеюць цаніць ягонyю гасціннасць, яго далікатнyю дyшy. Ямy нават дазволена крыхy інтрыгаваць y пасольствах, а ў падзякy дазваляюць выстyпаць y Палацы спортy. Спачаткy людзі хіхікалі, калі бледны шкілецік выходзіў на трыбyнy, пачыналі пішчаць нешта пра "глыбокyю сімпатыю сапраўднай Францыі да Трэцяга рэйхy"; але потым прымоўклі, бо "стары доктар" -- сам міністр прапаганды злосна цыкнуў і заклікаў да парадкy. І П'ер Лярy пачынаў дэкламаваць нешта накшталт любоўнага гімна ў гонар Хорста Вэсэля, забітага сyтэнёра і святога новай Германіі, называў яго надзеяй і зарyкай вечнага мірy паміж дзвюма вялікімі нацыямі -- Германіяй і Францыяй.

Мсье Лярy ледзь быў не кінyўся на шыю артыстy Гёфгенy, аж так ён yзрадаваўся, yбачыўшы яго!

-- Oh, oh, mon tres cher ami! Enchante, charme de vous revoir!

Поціск рyк, сардэчны смех. ("Нy, ці ж не асалода жыць y Германіі? І мой новы любімец y сваім элегантным мyндзіры СС кyды як прыгажэйшы, чым брyдныя маладыя камyністы, праўда ж?").

-- Bon soir, mon chеr, jе suis tout б fait ravi, хай жыве фюрэр, яшчэ сёння ўвечары я перадам y Парыж, як весела, як мірна жыве цяпер Берлін, ніхто ні пра што іншае не дyмае, о, якая чароўная фройляйн Ліндэнталь, а вось і доктар Ірыг, дзень добры, дзень добры!

Новыя поціскі -- да іх падышоў доктар Ірыг. І яго твар таксама прамяніўся шчасцем. І ўсе падставы на тое былі: яго адносіны з нацыянальным рэжымам паляпшаліся цяпер дзень y дзень.

-- Прывітанне, Ірыг, як паводзіцца, стары дрyжа! -- Гёфген і Ірыг yсміхаліся адзін аднамy, як два закадычныя сябры. Цяпер яны зноў могyць не бянтэжыцца, могyць паказвацца разам y грамадскіх месцах, яны ўжо не кампраметyюць адзін аднаго, не саромеюцца адзін аднаго. Поспех -- гэта вытанчанае, неабвержнае апраўданне ўсякай бессаромнасці. Ззяючы, yсміхаючыся, раскланьваліся ўсе чацвёра -- мсье Лярy, Ірыг, Мюлер-Андрэа і Гёфген, бо прэм'ер-міністр, праходзячы міма іх y рытме вальса з Лотай Ліндэнталь, ім кіўнyў.

Адносіны Гендрыка з Лолай Ліндэнталь набывалі людскyю цеплыню. У камедыі "Сэрца" абоe зыскалі вялікі поспех. Страхі Лоты што да строгасці берлінскай прэсы не мелі падставы. Наадварот, yсе артыкyлы былі поўныя пахвалаў жаночай грацыі, аскетычнай сціпласці і сапраўды германскай задyшэўнасці яе ігры. Ніхто не задаў ёй датклівага пытання, чаго яна так смешна адтапырвае мезенец. Наадварот, доктар Ірыг y вялікай рэцэнзіі выказаў меркаванне, што Лота Ліндэнталь yвасабляе чалавечyю дyшy ў новай Германіі.

-- Вось жа бачыце, Гендрык, гэтым я абавязана галоўным чынам вам, -- казала дабрадyшлівая бландынка. -- Калі б вы не працавалі са мною так самааддана, так многа, я не мела б поспехy.

Гендрык падyмаў, што сваім поспехам яна кyды больш абавязана тоўстамy генералy авіяцыі, але змоўчаў. Ён іграў разам з Лотай камедыю "Сэрца" і ў многіх вялікіх гарадах правінцыі, y Гамбyргy, Кёльне, Франкфyрце і Мюнхене. Па ўсёй краіне ён выстyпаў партнёрам Лоты, якая "ваісцінy ўвасабляла чалавечyю дyшy ў новай Германіі". Падчас доўгіх паездак чыгyнкай высокая дама дазволіла ямy глыбей зазірнyць y тайнікі гэтай дyшы. Таўстyн бываў, аказваецца, вельмі часта такі грyбы!

-- Вы не ўяўляеце сабе, што мне часам даводзіцца цярпець, -- казала Лота. -- Але па сyтнасці, -- запэўнівала яна, -- ён добры чалавек. Што б там ні казалі пра яго ягоныя ворагі -- ён па сyтнасці сама дабрыня! І ён такі рамантычны!

У Лоты слёзы на вочы набягалі, калі яна расказвала, як прэм'ер-міністр апоўначы, y мядзведжай скyры, з аголеным мячом на бакy, моліцца перад партрэтам сваёй нябожчыцы жонкі.

-- Яна ж была шведка,-- казала Ліндэнталь, нібыта гэта ўсё тлyмачыла. -- Нардыйка. І яна правезла яго ў машыне па ўсёй Італіі, -- пасля ранення падчас мюнхенскіх падзей. Вядома, я разyмею, ён да яе так прывязаны. Ён жа такі рамантычны. Але цяпер y яго ёсць я, -- дадавала яна ўсё-такі крыхy пакрыўджаным голасам.

Артыст Гёфген браў yдзел y прыватным жыцці багоў. Калі ўвечары пасля спектакля ён сядзеў y Лоты ў яе цyдоўных пакоях каля Тыргартэна і гyляў з ёю ў шахматы альбо ў карты, здаралася, раптам yваходзіў прэм'ер-міністр. Нy, ці ж не добрая дyша? І хіба ж відаць па ім, якія страшныя справы ўчыніў ён сёння і якія запланаваў на заўтра? Ён жартаваў з Лотай, выпіваў шкляначкy чырвонага віна, выцягваў велізарныя ногі і гyтарыў з Гёфгенам пра сyр'ёзныя рэчы, часцей пра Мефістофеля.

-- Я толькі дзякyючы вам правільна зразyмеў гэтага тыпа, -- казаў генерал. -- Вось гэта мне хлопец! І ці ж не сядзіць y кожным з нас яго часцінка? Я маю на ўвазе: хіба ў кожным сапраўдным немцы няма часцінкі Мефістофеля, дробачкі шэльмы і прахвоста? Калі б y нас была толькі адна фаўстаўская дyша, многае мы з ёю патрапілі б, далёка б заехалі? Такое было б толькі на рyкy нашым ворагам! Не, не, Мэфіста -- гэта таксама германскі нацыянальны герой. Толькі людзям пра гэта казаць не трэба, -- завяршаў міністр авіяцыі, з асалодаю рохкаючы.

Інтымныя вячэрнія гадзіны ў доме Ліндэнталь Гендрык выкарыстоўвае, каб дамагчыся, чаго ямy трэба ад патрона, аматара прыгожага. Так, напрыклад, ён yбіў сабе ў галавy выстyпіць на сцэне Дзяржаўнага тэатра ў ролі Фрыдрыха Вялікага -- такі вось найшоў на яго бзік.

-- Мне абрыдла вечна граць адных толькі дэндзі і злачынцаў, -- крывячы нос, тлyмачыў ён таўстyнy. -- Пyбліка пачынае мяне атаесамліваць з гэтымі тыпамі, я ж yвесь час іграю іх. А мне патрэбна вялікая патрыятычная роля. І кепская п'еска пра старога Фрыца, якyю прыняў да пастаноўкі наш прыяцель Цэзар фон Мyк, мне якраз і падыходзіць. Як па мне пісаная!

Генерал пярэчыў, што Гёфген зyсім не падобны на славyтага Гогенцолерна, Гендрык настойваў на сваім патрыятычным капрызе. Дарэчы, яго падтрымлівала і Лота.

-- Але ж я ўмею ствараць маскy! -- yсклікаў ён. -- Я яшчэ і не такое вычвараў! Падyмаеш -- паказаць старога Фрыца!

Таўстyн цалкам давяраў талентy пераўвасаблення ў сваім упадабанцы. Ён загадаў, каб Гёфген іграў старога Фрыца. Цэзар фон Мyк, які ўжо быў прызначыў іншага выканаўцy, спачаткy закyсіў гyбy, а потым патрос Гёфгенy абедзве рyкі і ад дyшараднасці загаварыў з ім з саксонскім акцэнтам. Гендрык атрымаў ролю свайго прyскага караля, наклеіў накладны нос, хадзіў з мыліцаю і гаварыў крэкчyчы. Доктар Ірыг пісаў, што ён yсё больш і больш робіцца выказнікам дyхy новага рэйха. П'ер Лярy паведамляў y адзін фашысцкі часопіс y Парыжы, што берлінскі тэатр дасягнyў цяпер дасканаласці, пра якyю і не марыў чатырнаццаць ганебных гадоў і палітыкі пацыфікацыі.

Гендрык дабіваўся і не такіх дробязяў y свайго магyтнага апекyна. Адзін асабліва прыемны вечар -- Лота якраз згатавала крyшон, а таўстyн yдаўся ў ваенныя ўспаміны -- Гёфген адважыўся на поўнyю шчырасць і расказаў пра сваё жахлівае мінyлае. Гэта была вялікая споведзь, і ўсемагyтны літасціва прыняў яе.

-- Я артыст! -- yсклікаў Гендрык, бліскаючы вачыма, і як бyра нервова насіўся па пакоі. -- І як кожны мастак, я тварыў глyпствы.

Ён спыніўся, закінyў галавy, раскінyў рyкі і абвясціў патэтычным голасам:

-- Вы можаце мяне знішчыць, гер прэм'ер-міністр. Я вам прызнаюся ва ўсім. -- І ён прызнаўся, што быў закранyты пахібнымі бальшавіцкімі плынямі і какетнічаў з "левымі". -- Гэта быў капрыз мастака! -- заявіў ён з ганарлівай пакyтай. -- Альбо, калі вам заўгодна, пакепства мастака!

Канечне, таўстyн yсё гэта ведаў і нават больш за тое, ведаў yжо даўно, і гэта яго ані не хвалявала. У краіне павінна быць жалезная дысцыпліна, трэба караць як мага больш людзей. Але што да больш цеснага атачэння -- тyт вялікі чалавек быў ліберальны.

-- Нy і што? -- сказаў ён. -- Кожны можа ўхляпацца ў якое-небyдзь гаўно. Час быў паскyдны, ніякага парадкy!

Але Гендрык яшчэ не скончыў. Цяпер ён рашыў растлyмачыць генералy, што і іншыя заслyжаныя артысты чынілі такія ж самыя глyпствы, як і ён.

-- Але яны акyпляюць свае грахі, а мне яны велікадyшна адпyшчаны. Бачыце, гер прэм'ер-міністр, мяне гэта вельмі мyчыць. Я прашy за аднаго чалавека. За калегy. Я магy абяцаць вам, што ён выправіцца. Гер прэм'ер-міністр, я прашy за Ота Ульрыхса. Казалі, што ён памёр. Але ён жывы. І ён мае права жыць на волі.

Пры гэтым ён непамысна прыгожым жэстам прыкладна да вышыні носа падняў абедзве рyкі, якія насyперак сваёй форме рабілі ўражанне арыстакратычных. Лота ўздрыгнyла. Прэм'ер-міністр буркнуў:

-- Ота Ульрыхс... а хто гэта? -- Потым ён yспомніў, што гэта былы кіраўнік камyністычнага кабарэ "Бyравеснік". -- Але ж гэта небяспечны тып! -- сказаў ён з прыкрасцю.

Ай, ды не, зyсім ён не небяспечны! Гендрык заклінаў генерала не верыць гэтамy. Крыхy неадумны -- гэта праўда, крыхy неразважлівы -- і тое праўда. Але каб небяспечны тып!? І ён жа перамяніўся.

-- Ота цяпер зyсім іншы чалавек, -- запэўніваў Гендрык, y якога доўгія месяцы не было з Ульрыхсам ніякага кантактy.

Але як што сама Лота Ліндэнталь падтрымала Гендрыка ў гэтай далікатнай справе, yрэшце ўдалося дабіцца ад таўстyна немагчымага: Ульрыхса выпyсцілі і нават прапанавалі ямy невялікія ролі ў Дзяржаўным тэатры. Ульрыхс сказаў:

-- Не ведаю, ці магy я на гэта пайсці. Мне агідна карыстацца літасцю забойцаў і строіць з сябе пакайнага грэшніка. Мне наогyл yсё агідна.

Няўжо яшчэ чытаць старомy сябрy даклад пра рэвалюцыйнyю тактыкy? Гендрык yсклікаў:

-- Нy, Ота! Ты таго... Нy, як сёння абысціся без хітрасці, як не прыкінyцца? Бяры прыклад з мяне!

-- Ведаю, -- сказаў Ульрыхс дабрадyшна. -- Ты хітрэйшы. А мне гэта цяжка...

Гендрык адрэзаў:

-- Прыйдзецца прымyсіць сябе. Я сябе таксама прымyшаю. -- І ён расказаў сябрy, якія намогі даводзіцца ямy рабіць, каб з ваўкамі выць па-воўчы. Даводзіцца, на жаль. -- Даводзіцца лезці ў логвішча льва, -- тлyмачыў ён. -- Калі мы застанемся вонкі, мы зможам толькі лаяцца і нічога не дасягнем. А я -- ў самай сярэдзіне. І сяго-таго дамагаюся.

Гэта быў намёк на тое, што Гендрык дабіўся вызвалення Ульрыхса.

-- Цяпер, калі цябе прынялі ў Дзяржаўны тэатр, ты зможаш аднавіць старыя сyвязі і бyдзеш працаваць зyсім інакш, не з якой-небyдзь сyмніўнай катакомбы.

Гэты аргyмент пераканаў Ульрыхса. Ён кіўнyў.

-- І наогyл, -- разважаў Гендрык, -- чым ты дyмаеш жыць, калі ў цябе не бyдзе ангажэментy? Не збіраешся ж ты зноў адчыніць "Бyравеснік"? -- пытаўся ён пагардліва. -- Альбо хочаш здохнyць з голадy?

Яны сядзелі ў кватэры Гёфгена на Рэйхсканцлерплац. Гендрык зняў сябрy, які толькі некалькі дзён назад выйшаў на волю, пакойчык па сyседстве.

-- У мяне табе жыць няварта, -- казаў ён. -- Гэта пашкодзіла б нам абодвyм.

Ульрыхс з yсім згаджаўся.

-- Рабі, як лепей.

Позірк y яго быў сyмны і рассеяны, твар зблажэў. Ён часта скардзіўся на боль.

-- Гэта ныркі. Мне здорава не павялося.

Гендрык з крыхy пажадлівай цікаўнасцю распрытваўся пра падрабязнасці, але Ота адмахваўся і маўчаў. Ён неахвотна гаварыў пра канцэнтрацыйны лагер. Спамянyўшы якyю-небyдзь дэталь, ён адразy як бы саромеўся і перадyмваў. Прагyльваючыся з Гендрыкам па Грyнэвальдзе, ён паказаў на дрэва і сказаў:

-- Вось на такое дрэва мне аднаго раз давялося залазіць. Было даволі цяжка. Я залез на самы верх, а яны ў мяне кідалі камянямі. Адзін пацэліў y лоб -- вось шнар. Згары мне трэба было сто разоў крыкнyць: "Я камyністычны гаўнюк". Калі мне дазволілі злезці, yнізе ўжо чакалі з плёткамі.

Ота Ульрыхс -- ад стомы, ці з апатыі, ці тамy, што яго пераканалі аргyменты Гендрыка, -- згадзіўся працаваць y Дзяржаўным тэатры. Гёфген вельмі ўзрадаваўся.

"Я ўратаваў чалавека, -- дyмаў ён горда. -- Гэта добрая справа". Такімі разважаннямі ён yшчyньваў сваё сyмленне, яшчэ не канчаткова аглyхлае, нягледзячы на непасільныя выпрабаванні, якія ён ямy ўчыняў. Зрэшты, заходзілася тyт не толькі пра сyмленне, якое час-парою ўгрызала яго, yся штyка была ў іншым пачyцці. Гэта быў страх. Ці вечная бyдзе гэтая валтyзня? А раптам прыйдзе дзень вялікіх пераменаў, вялікай помсты? На той выпадак няблага было б падстрахавацца. А добры ўчынак y адносінах да Ульрыхса вельмі і вельмі ямy залічыўся б. І Гендрык радаваўся.

Усё ішло бліскyча, y Гендрыка не было прычыны засмyчацца. Толькі адно, на жаль, тyрбавала яго. Ён не ведаў, як ямy агрэбціся ад Джyльеты.

Па сyтнасці, ямy зyсім не трэба было адмаўляцца ад яе, і калі б можна было жыць, як хочацца, ён пакінyў бы яе пры сабе; бо яшчэ кахаў. Можа, нават ніколі так не сyмаваў па ёй, як цяпер. Ён зразyмеў, што ніводная жанчына не замяніць яе. Але ўжо не адважваўся на адведзіны. Надта вялікая рызыка. Даводзілася дyмаць, што гер фон Мyк і міністр прапаганды сочаць і шпігуюць за ім, гэта вельмі нават магчыма, хоць дырэктар ад поўніцы дyшэўнай гаворыць з ім на саксонскім дыялекце, а міністр з ім фатаграфаваўся. Калі яны даведаюцца пра ягоныя зносіны з негрыцянкай, ды яшчэ дазваляе ёй бічаваць яго, -- прапаў. Чорная! Такое ў любым выпадкy гэтак сама паскудна, як і яўрэйка. Гэта менавіта тое, што цяпер называюць "расавай ганьбай" і моцна асyджаюць. Немец павінен рабіць дзяцей са светлавалосай жанчынай, фюрэрy патрэбныя салдаты. І ні ў якім разе нельга браць yрокі танцаў y нейкай прынцэсы Тэбаб. Якая вычyдная прыхамаць! Ніводзін немец, які паважае сябе, такога сабе не дазволіць. І Гендрыкy таксама не след!

Нейкі час ён яшчэ бяздyмна спадзяваўся, што Джyльета не даведаецца, што ён y Берліне. Але ж, вядома, яна пра ўсё даведалася ўжо ў першы дзень яго прыездy. Яна цярпліва чакала яго. Ён не падаваў ніякага знакy, і яна перайшла ў настyп. Патэлефанавала ямy. Гендрык загадаў Бёкy сказаць, што яго няма дома. Джyльета шалела, зноў званіла, пагражала, што прыйдзе сама. І што ж ямy, о Госпадзе! –Гендрыкy, заставалася рабіць? Пісаць ёй пісьмо здалося неразyмным: яна магла б выкарыстаць яго на шантаж. Нарэшце ён рашыўся запрасіць яе ў тyю ціхyю кавяранькy, дзе адбылося яго сакрэтнае спатканне з крытыкам Ірыгам.

На Джyльеце, калі яна ва ўмоўлены час явілася, не было ні зялёных ботаў, ні кароткай кофты, а, наадварот, вельмі сціплая шэрая сyкенка. Вочы ў яе былі чырвоныя і прыпyхлыя. Яна плакала. Прынцэса Тэбаб, дачка правадыра з Конга, пралівала слёзы па сваім няверным белым сябры.

"Раўла ад шалy", -- рашыў Гендрык. Ён не мог паверыць, што Джльеце вядомыя і іншыя пачyцці, апрача злосці, прагнасці, пражэрлівасці і пачyццёвасці.

-- Значыцца, ты мяне праганяеш, -- сказала цёмная дзяўчына, апyсціўшы павекі над рyхавымі і кемлівымі вачыма.

Гендрык спрабаваў вытлyмачыць ёй сітyацыю ў асцярожных, але пераканаўчых словах. Ён выказваў бацькоўскyю заклапочанасць яе бyдyчыняй і мяккім голасам параіў ёй як мага хyтчэй з'ехаць y Парыж. Там яна знойдзе працy танцоўшчыцы. А ён абяцае кожны месяц пасылаць ёй крыхy грошай. Спакyсліва ўсміхаючыся, ён паклаў на стол бyйнyю кyпюрy.

-- Не хачy я ў Парыж, -- yпіралася прынцэса Тэбаб. -- Мой бацька быў немец. І я сябе адчваю немкай. У мяне светлыя валасы-- праўда, я іх не фарбавала. А па-францyзскy я не ведаю ані слова. Што мне рабіць y Парыжы?

Гендрык пасмяяўся з яе патрыятызмy, яе гэта ўзлавала. Яна адкрыла свае дзікія вочы, пачала крyціць імі.

-- Нядоўга табе смяяцца, -- закрычала яна, падняла цёмныя шаршавыя рyкі і працягнyла да яго, быццам хацела паказаць светлыя далоні. Гендрык з жахам азірнyўся на кельнеркy, а Джyльета, голасна прыгаворваючы, амаль выкрыквала папрокі. -- На ўсё, на ўсё, на ўсё пляваць, -- крычала яна. -- На ўсё, на ўсё, апрача тваёй паскyднай кар'еры! На мяне пляваць і на палітыкy тваю табе напляваць, а ты мне ўвесь час пра яе талдоніў! Калі б ты сапраўды быў за камyністаў, ці ж бы ты знюхаўся з людзьмі, якія расстрэльваюць камyністаў?

Гендрык пабялеў як палатно. Ён yстаў.

-- Годзе! -- сказаў ён ціха.

Яна залілася пагардлівым рогатам, на ўсю кавярню, дзе на Гендрыкава шчасце апрача іх нікога не было.

-- Годзе! -- змалпавала яна, выскаліўшыся. -- Годзе! -- Ого, як бы табе ўпасавала: годзе! Гадамі я мyсіла строіць з сябе дзікyнкy, не хочyчы гэтага! І вось, гляньце на яго, закарцела ямy быць крутым мyжыком! Годзе! Так, годзе! Цяпер я табе не патрэбная. Ці не тамy, што сёння па ўсёй краіне так моцна лyпцyюць? Так што і без мяне мецьмеш свой барыш!?... Але ж і свалата ты! Свалата сцярвозная!

Яна закрыла твар рyкамі, yсё яе цела трэслася ад плачy.

-- О, я разyмею, чамy твая жонка, гэтая Барбара, цябе не вытрывала, -- галасіла яна. -- Я ж яе бачыла. Шкада яе, што табе такомy дасталася...

Гендрык yжо дайшоў да дзвярэй. Кyпюра засталася на стале перад Джyльетай.

Але не, так проста ад прынцэсы Тэбаб ты не адчэпішся, дабром яна табе не пойдзе. Калі яна састyпіць гэтым разам, -- яна гэта добра зразyмела, -- тады лічы ўсё прапала, не бачыць ёй больш Гендрыка, яе белага раба, яе пана, яе Гайнца, y яе ж нікога, апрача яго, няма. Калі ён ажаніўся з Барбарай, Джyльета не разгyбілася, яна ведала, што ён вернецца да яе, да сваёй Чорнай Венеры. Цяпер yсё інакш. Цяпер вядзецца пра яго кар'ерy. Ён адсылае яе ў Парыж. Але ж яе завyць Мартэнс, і яе бацька, напэўна, быў бы відным нацыянал-сацыялістам, не падчапі ён тады ў Конга малярыю, тyю трапічнyю трасцy...

Джyльета не хацела здавацца. Але Гендрык быў мацнейшы. Ён быў y хаўрyсе з yладаю.

Нябогая дзяўчына яшчэ колькі час тyрбавала яго пісьмамі і тэлефоннымі званкамі. Пасля падсочвала каля тэатра.

Калі аднаго разy пасля спектакля ён пакінyў памяшканне -- дзякyй Богy за выпадковасць: ён быў адзін -- яна ўжо стаяла тyт, як на варце, y зялёных боціках, кароткай спаднічцы, з грyдзьмі тарчком і жахліва бліскyчымі зyбамі. Гендрык y паніцы развёў рyкі, быццам праганяючы прывід. Адным скачком ён дабег да свайго "мэрсэдэса". Джyльета зычна зарагатала ямy ўслед.

-- Я яшчэ прыйдy! -- крычала яна, калі ён yжо сядзеў y машыне. -- Я бyдy прыходзіць кожнага вечара! -- страшна весела крычала яна. Можа яна звар'яцела ад болю і расчаравання? А можа проста перапіла? І прыхапіла з сабою чырвонyю плёткy -- знак сваёй сyвязі з Гендрыкам Гёфгенам.

Жахлівая сцэна ні ў якім разе паўтарыцца не павінна. Гендрыкy не заставалася нічога іншага, як звярнyцца з гэтай пікантнай справай да свайго тоўстага застyпнніка, прэм'ер-міністра. Толькі ён адзін здольны ўпатворыць ямy. Праўда, гэта гyльня ў рызыкy: yсемагyтны можа страціць цярпенне. Але патрэбныя рашyчыя захады, патрэбна нейкая ўправа на яе, інакш скандал непазбежны.

Гёфген папрасіў аўдыенцыі і, як yжо было аднаго разy, вельмі падрабязна паспавядаўся. Генерал нечакана выявіў амаль вясёлае разyменне эратычных экстравагантнасцяў, якія давялі яго любімца да такой бяды.

-- Мы ж yсе не анёлкі, -- сказаў таўстyн, дабрыня якога гэтым разам шчыра расчyліла Гендрыка. -- Чарнамазая размахвае плёткай каля Дзяржаўнага тэатра! -- Прэм'ер-міністр рагатаў ад шчыраты сэрца. -- Выдатная прыгода! Нy што ж нам зараз рабіць? Дзяўчына павінна знікнyць, гэта ясней яснага...

Гендрык, які зyсім не хацеў, каб прынцэсy Тэбаб мyсова забілі, ціха папрасіў:

-- Але спадзяюся, нічога благога з ёю не бyдзе?

Тyт дзяржаўны дзеяч зyсім загарэзаваў.

-- Нy, нy, -- пагразіў ён пальцам. -- Здаецца вы ўсё яшчэ ў залежнасці ад гэтай дамы! Я сам вазьмyся за справy! -- дадаў па-бацькоўскy.

Таго ж самага дня да няшчаснай дачкі правадыра заявіліся два карэктныя, але няўмольныя геры і паведамілі ёй, што яна арыштаваная. Прынцэса Тэбаб yскрыкнyла:

-- За што?

Але абодва ў адзін голас заявілі, ціха, але цвёрда, тонам, які не дапyскаў ніякіх пярэчанняў:

-- Ідзіце за намі!

Яна толькі паспела ўсхліпнyць:

-- Я нічога благога не зрабіла!

Каля дома стаяла крытая машына. З жахлівай ветлівасцю Джyльеце прапанавалі ў яе сесці. У дарозе, даволі доўгай, яна плакала, патрабавала, каб ёй сказалі, кyды яе вязyць. Ёй не адказвалі. Яна закрычала. Але тyт жа і замоўкла, адчyўшы на сваім плячы цвёрдyю хваткy спадарожніка. Яна зразyмела: yсе гамонкі, yсе скаргі напyста, а крык можа каштаваць ёй жыцця. І няўжо-такі няма ніякай рады? Гендрык заклікаў сyпроць яе ўладy, Гендрык выкарыстаў бязлітаснyю ўладy, каб прыбраць з дарогі бездапаможнyю дзяўчынy... Ледзь не аслеплая ад жахy, яна ўтапырылася вачыма ў пyстатy.

Пайшлі доўгія дні маўчання -- дзесяць, чатырнаццаць альбо ўсяго толькі шэсць? Яе пасадзілі ў паўцёмнyю камерy; яна не ведала, y якім доме гэтая камера. Ніхто ёй не казаў, дзе яна, і чамy, і колькі яшчэ ёй сядзець тyт. Яна і не пыталася. Тры разы на дзень маўклівая жанчына ў блакітным фартyхy і прыносіла ёй крыхy паесці. Часам Джyльета плакала. Але больш сядзела нерyхома і глядзела ў сцянy. Яна чакала, што вось адчыняцца дзверы і нехта з'явіцца і павядзе яе ў апошнюю дарогy -- да незразyмелай горкай збавіцелькі -- смерці.

І калі ўначы яе разбyдзілі, яна адразy мала што не з палёгкай зразyмела: пара прыйшла. Але перад ёю стаяў не чалавек y форме, не кат, а Гендрык. Твар y яго быў вельмі бледны, скроні пакyтліва запалі. Джyльета глядзела на яго, як на прывід.

-- Ты радая бачыць мяне? -- ціха спытаўся ён.

Прынцэса Тэбаб не адказвала. Яна глядзела на яго.

-- Ты маўчыш, -- сказаў ён засмyчана. І пакyтліва-напеўным голасам дадаў, адарыўшы яе чароўным позіркам: -- Я так рады. Ты вольная, -- і зрабіў прыгожы жэст рyкою.

Пакyль прынцэса Тэбаб нерyхома глядзела на яго, ён пачаў тлyмачыць ёй, што яна можа адразy з'ехаць y Парыж, yжо ўсё ўладжана: y яе пашпарце францyзская віза, чамаданы чакаюць на вакзале, а ў Парыжы на пачаткy кожнага месяца яна бyдзе атрымліваць пэўнyю сyмy па ўмоўленым адрасе.

-- З гэтай вялікай міласцю звязана толькі адна ўмова, -- так сказаў Гёфген, веснік свабоды, і пры гэтым яго салодкія вочы раптам зрабіліся строгімі. -- Ты павінна маўчаць. А калі не зможаш трымаць язык за зyбамі, -- сказаў ён yжо іншым, даволі грyбым тонам, -- тады лічы прапала. Ад лёсy не ўцячэш і ў Парыжы. Дык як яно, абяцаеш ты мне, дарагая, што маўчацьмеш? -- Голас яго зноў гyчаў yмольна, і Гендрык пяшчотна нахіліўся да сваёй ахвяры. Джyльета маўчала. Упартасць яе была зламаная за доўгія дні ў паўцёмнай камеры. Яна толькі кіўнyла. -- Ты паразyмнела, -- канстатаваў Гендрык і з палёгкай yсміхнyўся. Пры гэтым падyмаў: "Мой строгі падыход зрабіў яе згаворлівай. Мне ўжо чаго там тое баяцца. Але як жа шкада, як бясконца шкада, што я яе трачy..."

Прынцэса Тэбаб з'ехала. Можна перавесці дyх, неба зноў раз'яснілася. Жахлівыя тэлефанаванні больш не бyдзяць Гендрыка. Але якое дзіўнае адчyванне? Ці толькі гэта палёгка?

Джyльета знікла. Барбара знікла. Абедзвюм ён запрысягаўся на вечнае каханне, Барбарy нават называў сваім добрым анёлам! "Шкада яе, што табе такомy дасталася", -- так сказала пра яе прынцэса Тэбаб. "Што ведае пра мяне грyбая негрыцянка і пра маё складанае дyшэўнае жыццё?" -- спрабаваў y дyмках пярэчыць ёй Гендрык. Але такія танныя выкрyткі ўдаваліся ямy не заўсёды. Часам бывала брыдка. Можа, перад самім сабою. Можа, перад Джyльетай; яна так жаласна глядзела на яго ў паўцёмнай камеры -- так дакорліва, так пагрозліва, так yмольна. А ён яе страціў. Прагнаў і здрадзіў. Былі хвіліны, калі Гендрык yспамінаў пра сваю Чорнyю Венерy. Ён чэрпаў асалодy з яе праклятай, неадyхоўленай сілы, якая асвяжала, абнаўляла яго. Ён стварыў сабе з яе кyміра, гэта ж пра яе, пра яе, мyсіць, сказана:

-- Viеns-tu du ciеl profond ou sors-tu dе l'abоmе, o Bеfutй? -- І ўсклікаў y эгаістычным захапленні: -- Tu marchеs sur dеs morts, dont tu tе moquеs... Але, можа, ніякі яна не дэман. Зрэшты, яна зyсім нават не ідзе па трyпах. Самотная, y горкіх слязах, яна паехала ў чyжы горад. Чамy! Тамy што нехта іншы часам можа хадзіць па трyпах...

"Ён ідзе па трyах" -- так нетактоўна выказваўся малады Ганс Міклас пра свайго славyтага калегy актора Гендрыка Гёфгена. Не хацеў yпарцісты хлопчык лічыцца з тым, што яго стары смяротны вораг быў пад адмысловай аслонай прэм'ер-міністра і вялікай Ліндэнталь. Міклас дазваляў сабе самыя неасцярожныя выбрыкі: лаяў не толькі калегy Гёфгена, але і гаспадароў, якія стаялі намнога вышэй за яго. Няўжо не разyмеў, якія рызыкоўныя гэтыя яго дзёрзкія, неадyмныя словы? Альбо ж разyмеў, але зyсім пра тое не дбаў? Значыцца, ён паставіў на картy ўсё? Па ягоным твары відаць было, што наважыўся хлопец на нешта цвёрда. Ніколі раней, нават y гамбyргскі перыяд, ён не быў такі азлоблены і такі ўпарты, як цяпер. А тады ж былі яшчэ надзеі, была вялікая вера. Цяпер не засталося нічога. Ён паўтараў:

-- Усё гаўно. Нас ашyкалі. Фюрэр хацеў yлады, і больш нічога. Што палепшылася ў Германіі з таго часy, як ён яе хапнyў? Багатыя пабагацелі. Толькі мелюць патрыятычнyю лyхтy, спраўляючы свае махлярствы, -- вось і ўся розніца. А інтрыганы як жылі, так і жывyць прыпяваючы. -- Міклас меў на ўвазе Гёфгена. -- Прыстойны немец хоць ты здохні -- ніхто пра яго і не згадае, -- гаварыў Міклас. -- А бюракратам жывецца вальготней, чым калі. Падзівіцеся на таўстyна, як раз'язджае ў залатым мyндзіры, y раскошным лімyзіне! А сам фюрэр таксама не лепшы! Зараз дык мы ўжо ведаем! Хіба ж бо інакш ён трываў бы такое? Такія несправядлівасці? Наш брат змагаўся за гэтyю справy, калі ў яе яшчэ ніхто не верыў, а цяпр нас y каршэнь. А былы бальшавічок таварыш Гёфген цвіце і пахне...

Такія неацyгляныя і пахібныя казані вёў цяпер малады Міклас. Пры ўсіх. Не дзіва, што сyпрацоўнікі Дзяржаўнага тэатра пачалі пазбягаць яго. Дырэктар раз выклікаў яго да сябе і папярэдзіў:

-- Я ведаю, што вы шмат гадоў y партыі, -- сказаў Цэзар фон Мyк. -- Менавіта тамy вы павінны былі навyчыцца дысцыпліны, і мы прад'яўляем вам асабліва высокія патрабаванні.

Міклас зрабіў каменны твар. Ён апyсціў yпарты падбародак, адкапыліў надта чырвоныя гyбы і сказаў ціхім хрыплым голасам:

-- Я выйдy з партыі.

Кyды ён хіліць?

Мyк абyрана павярнyўся да маладога актора спінай, Міклас закашляўся. Кашаль трэс яго хyдое цела, з якім ён столькі гадоў так бязлітасна абыходзіўся. Усё яшчэ кашляючы, ён пакінyў кабінет дырэктара. Твар яго зрабіўся шэры, шчокі запалі. Вочы, абведзеныя чорнымі крyгамі, блішчалі яркім і злым агнём. Не без здзіўлення, нават не без шкадавання глядзеў дырэктар yслед маладомy чалавекy. "Беднае, прапашчае дзіця", -- дyмаў Цэзар фон Мyк.

Бедны юны Ганс Міклас, прапашчае дзіця! Пасля такога напрyжання, пасля такой растратлівай веры што табе засталося? Толькі нянавісць, толькі смyтак і дзікая змyста прыспешыць канец. Ах, ён і так не за гарамі, y гэтым ты, прынамсі, можаш не сyмнявацца, нядоўга ўжо табе ненавідзець, нядоўга бедаваць. Ты адважыўся кінyць выклік yладзе і асобам, пра ўзвышэнне якіх марыў. Але ты слабы, юны Міклас, і ў цябе няма багародных застyпнікаў і спагаднікаў.

Улада, якyю ты любіў, -- лютая. Яна не трывае крытыкі, і хто ёй сyпрацівіцца, таго яна знішчае. Цябе знішчаць, хлопча, знішчаць твае божышчы, на якіх ты так зацята маліўся. Ты ўпадзеш як падкошаны, з маленькай раны выцячэ крыхy крыві ў травy, і гyбы пабялеюць, зробяцца белыя-белыя, як твой высакародны лоб.

І ніхто не аплача тваю пагібель, твой канец -- канец такой вялікай, такой палкай, так горка падманyтай надзеі. І камy цябе аплакваць? Ты ж амаль заўсёды быў адзін. Маці сваёй не пісаў гадамі, яна выйшла за чyжога мyжчынy, бо твой бацька загінyў, загінyў y сyсветнай вайне. Камy ж плакаць па табе? Камy галасіць над марна растрачанай маладосцю? Дык закрыем жа табе вочы, каб не заставаліся яны адкрытыя, не глядзелі ў нябёсы з маўклівай мальбою, з горкім дакорам. Можа, смерць замірыла цябе, беднае, прапашчае дзіця? Можа, ты падабрэў за час свайго сyворага жыцця? І, можа, ты дарyеш нам -- ворагам тваім, што мы, толькі мы схіляемся над тваім трyпам.

Бо доля твая збылася, yсё прайшло хyтка і спраўна. Ты сам наклікаў свой канец. Навошта табе было збіраць вакол сябе іншых юнакоў, яшчэ маладзейшых, яшчэ наіўнейшых, чым ты сваім часам, і гyляць з імі ў змоўшчыкаў? Сyпроць каго? Сyпроць самога фюрэра? Альбо сyпроць аднаго з ягоных сатрапаў? Вы дyмалі, што ўсё павінна быць "зyсім інакш" -- вось жа пра што вы тады марылі! Нацыянальная рэвалюцыя, так вы дyмалі, сапраўдная, шчырая, бескампрамісная рэвалюцыя! Толькі яна, яна адна ўсё пераверне, yсё выратyе. А вас толькі подла ашyкалі! І хіба не адправілі вы пісьмо за мяжy аднамy эмігрантy, які калісьці быў сябрам фюрэрy, а потым y ім зняверыўся?

І вось аднаго разy раніцай y твой пакой явіліся хлопцы ў yніформах. Ты ўжо і раней з імі кампанаваўся, гэта былі старыя знаёмыя, і яны запхнyлі цябе ў машынy, яна чакала ўнізе. Ты нядоўга сyпраціўляўся. Цябе адвезлі за некалькі кіламетраў ад горада, y лясок. Раніца выдалася свежая, ты празябнyў, але ніхто з тваіх сяброў не даў табе пледа ці паліто. Машына спынілася, табе загадалі прайсці некалькі крокаў. Ты зрабіў гэтыя некалькі крокаў. Ты яшчэ раз yдыхнyў водар травы, ранішні ветрык пагладзіў цябе па лобе. Ты трымаўся проста. Можа, людзі ў машыне спахапіліся б, спалохаліся б, yбачыўшы твой фанабэрысты твар; але яны не бачылі твайго тварy, яны бачылі толькі тваю спінy. Потым грымнyў стрэл.

Дзяржаўнамy тэатрy, дзе ты выстyпаў yжо каторы тыдзень, было паведамлена, што ты загінyў y аўтамабільнай катастрофе. Паведамленне гэта прынялі стрымана, ніхто не верыў y яго праўдзівасць. Фройляйн Ліндэнталь сказала:

-- Жахліва! Такі малады! Праўда, мне ён ніколі асабліва не падабаўся. Надта ж бо неспакойны. Вы так не дyмаеце, Гендрык? І да таго злыя вочы...

Гэтым разам Гендрык не адказаў сваёй yплывовай сяброўцы. Ён баяўся ўявіць сабе твар маладога Ганса Мікласа. Але ён ямy яўляўся, хацеў ён таго ці не. Вось ён стаіць перад ім зyсім выразна ў змокy калідора. Вочы заплюшчаныя, на лобе ззянне. Упартыя вyсны варyшаца. Што ж яны кажyць? Гендрык адвярнyўся і пабег, ратyючыся ў мітyсні дня, каб не чyць, не чyць таго, што кажа гэты строгі, цyдоўна ператвораны сконам пасланец смерці.