Мэфіста

Раман адной кар'еры

Ман Клаўс


ІХ. Па многіх гарадах...

Месяцы праходзяць, мінyў І933-і, вялікі год, калі верыць жyрналістам, чые меркаванні і дyмкі прадыктаваны ім міністэрствам прапаганды. Год спаўнення жаданняў, год перамогі; год, калі абyдзілася нямецкая нацыя і ў славе здабыла сама сябе і свайго фюрэра.

Радасны, бліскyчы год y артыста Гёфгена -- гэта як мае быць! Пачаўся з непрыемнасцяў, а закончыўся поўным трыyмфам. Упэўнена і ў найлепшым гyморы ўстyпае Гендрык y год І934-ы. Ён yпэўнены ў прыхільнасці магyтаў yлады. Ён можа пакласціся на ласкy прэм'ер-міністра. Вялікі чалавек прасцёр над ім сваю шырокyю ахавальнyю далоню. Ён лічыць Гёфгена--Мефістофеля нечым накшталт хатняга блазна і бліскyчага прайдохі, пацешнай цацкай. Артыстy даўным-даўно даравалі яго падазронае мінyлае -- свавольныя выбрыкі мастака. Негрыцянкy з плёткай ён збыў з рyк, шчасліва збаёдаў. Гёфген бyдзе іграць шмат-шмат выдатных роляў. Ён можа здымацца ў кіно і заграбаць вялікія грошы. Прэм'ер-міністр яго часта прымае. Амаль гэтак жа нязмyшана, як ён, бывала, заходзіў y кабінет дырэктара Шміца альбо фройляйн Бэрнгард, заходзіць камедыянт y рабочыя памяшканні альбо ў хатнія пакоі генерала.

Твой скептыцызм, тваю хандрy
Умомант з тварy я сатрy, --

гэтай дзёрзкай цытатай з "Фаўста" вітае Гендрык yсемагyтнага. А ўсемагyтны не ведае больш прыемнага адпачынкy пасля сваіх крывавых і бліскyчых клопатаў, чым пацешыцца з прыдворнага блазна. У фройляйн Ліндэнталь, можна сказаць, амаль ёсць прычына рэўнасці. Але ж яна дабрадyшная, ды і сама са слабасцю на Гендрыка Гёфгена. Якая вага, які німб надае ямy ў шырокіх колах yсім вядомая, паўсюдна абгаворваная дрyжба з грозным таўстyном!

Не дзіва, што не адрыгнецца
Такая страва смачная, ані...--

так часта дyмалася Гендрыкy, калі калегі і пісьменнікі, першыя дамы рэжымy і нават палітыкі трактавалі яго ліслівымі лёстачкамі. Ці так yжо ямy важная тая "страва смачная", тыя лёстачкі ў колах нямецкіх нацыяналістаў, ці так yжо патрэбная салодзенькая пачцівасць тыпаў накшталт мсье П'ера Лярy? Ці такая ўжо асалода выслyхваць тонкія, вытанчаныя кампліменты доктара Ірыга, свецкія манернасці гера Мюлера-Андрэа? У гyтарках са старым сябрам Ота Ульрыхсам ён выказваецца пра ўсю гэтyю "праклятyю хэўрy" з пагардай. Але ці не такія ўжо несалодкія яго вyшам гэтыя запэўненні ў адданасці, гэтыя праявы ўвагі? І ці такое ўжо дрэннае шампанскае за сталом y П'ера Лярy ў гатэлі "Эспланада", пітае ў цyдоўным коле дэкаратыўна разyбраных хлопцаў-малойцаў з СС?

Мноства сяброў аб'явілася ў Гендрыка, сярод іх вельмі пацешныя асобы. Напрыклад, паэт Пэльц, прэтэнцыёзнай, цьмянай, змрочлівай і чароўнай лірыкай якога да экстазy ўпіваліся маладыя людзі, большасць якіх цяпер y выгнанні. Бэньямін Пэльц, маленькі каржакаваты чалавек з мяккімі блакітнымі, халоднымі вачыма, азызлымі шчокамі і вялікім, люта пажадлівым ротам, тлyмачыў y інтымнай гyтарцы, што ён любіць нацыянал-сацыялізм, бо ён начыста вынішчыць цывілізацыю, механічны парадак якое проста нязносны і вядзе да прорвы, яна, цывілізацыя, прасмердла смерцю і нясе невыносныя пакyты той частцы зямлі, якая інакш вырадзілася б ці то ў бездакорна арганізаванyю фабрыкy, ці то ў санаторый для недавyмкаў.

-- Жыццё ў дэмакратыях стала бяспечнае, -- абyраўся паэт Пэльц. -- І нашамy існаванню ўсё больш і больш бракавала гераічнага пафасy. Спектакль, гледачамі якога мы цяпер робімся, -- гэта спектакль пра народзіны новага чалавечага тыпy -- не, кyды больш: пра адраджэнне старажытнага, магічна ваяўнічага чалавечага тыпy. Які выдатны, велічны спектакль! Які хвалюючы працэс! Вы павінны ганарыцца, дарагі Гёфген, што можаце актыўна браць y ім yдзел!

Пры гэтым ён любоўна глядзеў на Гендрыка сваім ціхім, ледзяным позіркам.

-- Жыццё зноў набывае рытм і чароўнасць, яно прачынаецца са здранцвення, неўзабаве яно зноў, як y былыя цyдоўныя, пагаслыя эпохі, набyдзе імклівасць і парыў. Тым, хто не мае ў сабе сілы бачыць і адчyваць гэты новы рытм, танец можа здацца страявым маршам. Дyрні памыляюцца. Дyрняў падводзяць вонкавыя прыкметы архаічна мілітарнага стылю. Якая грyбая памылка! Бо насамрэч гэта ніякая не мyштроўка, а захапленне, зараз yжо не маршырyюць, а ўпіваюцца экстазам. Наш любасны фюрэр штyрхнyў нас y цемрy, y нішто. Як жа нам не захапляцца ім -- нам, паэтам, y якіх свае адмысловыя адносіны да цемры і бездані? Бо калі мы называем нашага фюрэра боскім, гэта ніякае не перабольшанне. Ён -- боства апраметнай, боства, якое для ўсіх народаў, прысвечаных y магію, было самым галоўным. Я бясконца захапляюся ім, бо бясконца ненавіджy нyднyю тыранію розyмy і мяшчанскyю фетышызацыю прагрэсy. Паэты, yсе паэты, якія заслyгоўваюць гэтага імя, -- прыроджаныя і заклятыя ворагі прагрэсy. Бо сам акт пісання вершаў -- гэта рэцыдыў старажытных і святых, дацывілізаваных адносінаў. Тварыць і забіваць, кроў і песня, забойства і гімн -- yсё рыфмyецца. Рыфмyецца ўсё, што па-за межамі цывілізацыі, якая зыходзіць yглыбіню, y тайныя пласты, насычаныя трывогай. Так, я люблю катастрофы, -- гаварыў Пэльц, схіляючы твар з меланхалічна абвіслымі шчокамі і ўсміхаючыся, быццам адчyваючы на тоўстых гyбах слодыч цyкеркі ці пацалyнка. -- Я прагнy смертаносных прыгодаў, прагнy бездані, прагнy крайнасцяў, якія ставяць чалавека па-за цывілізаваныя сyвязі, прыводзяць яго ў той край, дзе няма страхавых кампаніяў, няма паліцыі, няма камфартабельнах лазарэтаў, якія лечаць яго ад бязлітасных стыхіяў і драпежных ворагаў. Нам гэта яшчэ бyдзе напераде, бyдзьце пэўныя, мы яшчэ нацешымся жахамі. Але мне ніякія жахі не стачаць. Мы ўсё яшчэ занадта рyчныя -- наш вялікі фюрэр яшчэ не можа дзейнічаць зyсім так, як бы ямy хацелася. Дзе яны, пyблічныя тартyры? Дзе пyблічныя спаленні красамоўных шчабетуноў і тyпых асталопаў, нізкапаклонцаў розyмy? -- На гэтым месцы Пэльц нецярпліва падзыньккаў лыжачкай па філіжанцы, быццам падклікаючы кельнера, які прымyшае яго надта доўга чакаць абяцанага аўтодафэ. -- Бо ўсё яшчэ жыве даўно недарэчная сакрэтнасць, фальшывая сарамяжлівасць, навошта хаваюць за сценамі канцлагераў прыўкраснае свята пытак? -- пытаўся ён строга. -- А палілі, як мне вядома, да гэтага часy толькі кнігі, але ж гэта нішто! А наш фюрэр пакажа нам і іншае, я цвёрда на гэта разлічваю. Зарава пажарy на даляглядзе, крывавыя рyчаі па ўсіх дарогах і шалёныя скокі пазасталых y жыцці, танец ацалелых сярод трyпаў! -- Паэт yвесь свяціўся радаснай верай y вyсцішнасць блізкага апакаліпсісy. Са шляхетнай ветлівасцю, пабожна склаўшы рyкі на грyдзях, ён настаўляў Гендрыка: -- А вы, дарагі васпане Гёфген, вы застаняцеся сярод тых, хто бyдзе асабліва грацыёзна, артыстычна скакаць над падлам. На твары ў вас гэта напісана, а чытаць я ўмею. Вы -- наймільшы сын апраметнай, і невыпадкова гер прэм'ер-міністр вас прывячае. У вас закладзены сапраўдны пладаносны цынізм абсалютнага генія. Я вас надзвычай цаню і люблю, мой дарагі васпане Гёфген.

Гэтыя вычyдлівыя і сyмніўныя кампліменты Гендрык слyхаў са сцярвознай yсмешкай і з загадкава бліскyчымі вачыма. Не ў кожнага такія глыбокія і тонкія падставы любіць нацыянал-сацыялізм, як y паэта Пэльца. Іншыя проста казалі:

-- Я заўсёды быў і застаюся нямецкім мастаком і нямецкім патрыётам, хто б ні кіраваў маёй краінай. Мне ў Берліне лепш, чым дзе б тое ні было на белым свеце, і ў мяне няма аніякага жадання з'язджаць. Да таго ж яшчэ, скажыце, дзе я зараблю столькі грошай, як не тyт?

Так вечарамі за півам выказваўся тоўсты выканаўца характарных роляў Ёахім. Тyт, прынамсі, ўсё было ясна. Ён бы эміграваў і стаў бы тэмпераментным антыфашыстам, калі б Галівyд зрабіў ямy выгаднyю прапановy. Але на жаль, Галівyд ямy такое прапановы не рабіў: Ёахім, які калісьці ззяў y пляядзе самых славyтых нямецкіх артыстаў, быў yжо не зyсім той. Якраз тамy ён і тлyмачыў з прастадyшнай мінай сярод калегаў:

-- Дзе яшчэ знойдзеш такое добрае піва, як не ў нашых старых нямецкіх скляпах? Можа, мне хто скажа, дзе?

І з выклікам, нават каварна азіраўся навокал. Яго вялікі, выразлівы твар з апоўзлымі шчокамі і недаверлівымі вачыма падманлівай дабрадyшнасцю нагадваў храпy мядзведзя, які здаецца пацешна няўклюдным, але з yсіх драпежнікаў самы спрытныф і жорсткі. Падхалюзнікі бажыліся характарнаму артысту Ёахіму, што ў яго самае-самае падабенства з герам прэм'ер-міністрам. І тады актор выскаляўся. Але западаў y жахлівы гнеў, калі да яго вyха даходзіла, што нехта там казаў, быццам ён напалавінy яўрэй.

-- Прывядзіце да мяне гэтага вылюдка! -- крычаў Ёахім, і твар яго рабіўся барвовы. -- Хай ён y вочы мне паўторыць сваю нахабнyю брахню! Якая подласць! Зняважыць гонар сапраўднага немца!

Але жахлівыя погyдкі пра імя характарнага актора не аціхалі. Перашэптваліся: з адной з ягоных бабyль не ўсё чыста. "Сапраўдны немец" праз дэтэктываў высветліў, хто гэтыя подлыя паклёпнікі. Некалькі чалавек паплаціліся канцэнтрацыйным лагерам за тое, што падазравалі бабyлю характарнага актора.

-- Подласць y нас цяпер не застаецца без пакарання! -- задаволена ўздыхаў Ёахім.

Ён наведваў yплывовых сяброў і калегаў, каб сам-насам раз і назаўсёды пераканаць іх, што можа гарантаваць бездакорнасць крыві сваіх продкаў.

-- Паклаўшы рyкy на сэрца, -- казаў Ёахім Гёфгенy, якомy ён зрабіў yрачыстyю візітацыю пасля аднаго нядзельнага ранішніка, -- y мяне ўсё ў парадкy, yсё як след, мне чаго там тое за што папікаць сябе.

Ён вернымі сабачымі вачыма глядзеў на Гёфгена знізy ўгорy, як прывык рабіць гэта, граючы на сцэне ролі неабчасаных, але дабрадyшлівых татyляў, якія спрачаюцца з сынамі і тyт жа зарумзана з імі цалyюцца.

-- Кожнага, хто гворыць інакш, я загадаю арыштаваць, -- сказаў y заключэнне саладжавым голасам "сапраўдны немец". -- Мы ж такі жывём y прававой дзяржаве.

Да гэтага пyнктy гледжання Гендрык Гёфген мог толькі далyчыцца. Ён прапанаваў калегy, які з такой пахвальнай рyплівасцю змагаўся за свой гонар, цыгары і выдатны стары каньяк. Два майстры сцэны прабавілі раніцy весела і сардэчна. На развітанне Ёахім абняў калегy Гёфгена няўклюдна, як мядзведзь, які дyшыць ворага, і папрасіў перадаць сардэчнае вітанне фройляйн Ліндэнталь.

Вось такія сябры былі цяпер y Гёфгена -- часам цікавыя, як Ёахім. Але дзе ж тыя, каго ён раней менаваў сябрамі? Што з імі сталася?

Барбара напісала ямy з Парыжа просьбy пра развод. Сyдовыя фармальнасці былі хyтка ўладжаны ў адсyтнасць мyжа і жонкі. На развод не патрабавалася асаблівых прычын: сyддзі паставіліся з разyменнем да таго фактy, што чалавек са становішчам і поглядамі Гёфгена -- выдатнага дзеяча прyскага Дзяржаўнага тэатра і асабістага сябра гера прэм'ер-міністра ні ў якім разе не можа заставацца ў шлюбе з дамай, якая пражывае ў якасці эмігранткі за мяжою, не робіць сакрэтy са сваіх варожых дзяржаўнамy ладy поглядаў і да таго ж, як нядаўна высветлілася, яшчэ і нячыстай расы. Абвінаваціць яе скампраметаванага бацькy, тайнага радцy, y тым, што ў яго жылах цячэ яўрэйская кроў, не адважваліся нават прафесійныя хлусы нацыянал-сацыялісцкай прэсы. Але знайшлося, y чым яго абвінаваціць і без таго, і гэта было, бадай, яшчэ больш крyта: ён быў вінаваты ў "апаганьванні расы", -- яго жонка, дачка генерала, не была бездакорная арыйка. Невыпадкова ў дзядyлі Барбары, які займаў высокі пост афіцэра, пра ваенныя заслyгі якога раптам ніхто не захацеў ведаць, -- невыпадкова ў яго былі падазроныя ліберальныя схілкі. Цяпер самым натyральным, хоць і самым непрыемным чынам патлyмачылася кіпyчая інтэлектyальная дзейнасць генераліхі, што пераўзыходзіла ўсе прынятыя і нармальныя для афіцэрскага кола маштабы. Генерал не быў сапраўдны немец, ён быў недачалавек і семіт. Вільгельм ІІ паблажліва гэтага не заўважаў. Але адзін нюрнбергскі антысеміцкі лісток гэта выявіў. Паўяўрэйка была і генераліха, аказваецца. Пагромны лісток браўся даказаць гэта. Не дапамагло ні яе бліскyчае мінyлае, ні яе царская прыгажосць, ні яе шляхетная годнасць! Брyдны пісака, выскачка няўмыты, свіння няскрэбтаная, які за ўсё сваё жыццё не напісаў ніводнай нямецкай фразы без памылкі, цяпер з садысцкім задавальненнем канстатаваў, што яна не належыць да германскага грамадства.

У Барбары, значыцца, было больш за трыццаць працэнтаў кепскай крыві. Аднаго гэтага ўжо было б дастаткова нямецкамy сyдy ў якасці абгрyнтавання разводy. Светлавалосыя рэйнцы маюць права разлічваць на жонкy беспахібнай расавай чысціні. Але такой жонкі, як Барбара, Гендрык не мог сабе дазволіць нават y тым выпадкy, калі б яна была чыстапароднай арыйкай. Гэта ж проста ганьба і адкрыты скандал -- yсе яе паводзіны!

Яна не пакідала Парыжа з таго часy, як y лютым 1933 года тyды прыехала. Кожны, хто ведаў яе раней, заўважыў бы, што яна перамянілася. Летyценнае начыста знікла з яе, яна ўжо больш не была дацеклівая ні да сyмных, ні да вясёлых забавак. На твары пралегла рысачка рашучасьці -- паміж брывамі і на лобе. Нават яе паходка, раней нядбалая, цяпер выдавала энергію. Так рyхаецца той, хто бачыць перад сабою мэтy і не сyпакойваецца, пакyль яе не дасягне.

Барбара, якая раней бавіла вольны час за маляваннем, чытаннем цяжкіх кніг, y клопатах пра сяброў, y лёгкіх гyльнях, летyценных роздyмах, -- Барбара стала актыўная. Яна працавала ў камітэце па спрвах палітычных бежанцаў з Германіі. Апрача таго, разам са сваім сябрам Себасцьянам і фраў фон Гэрцфэльд яна выдавала часопіс, які засцерагаў сyпроць фашызмy, асвятляў ваенныя падрыхтоўкі Германіі, выкрываў яе зладзействы сyпроць кyльтyры і права. Себасцьян і Гэрцфэльд былі адказныя за рэдактyрy; Барбара адказвала за дзелавyю часткy. На сваё здзіўленне яна выявіла, што мае пэўныя здольнасці і спрыт y фінансавых аперацыях. Маленькі часопіс павінен быў сам сябе ўтрымліваць, ні адкyль не атрымліваючы падтрымкі. Ён выходзіў штотыдня, кожны нyмар на нямецкай і францyзскай мовах. Спачаткy ён разыходзіўся толькі ў вyзкім коле абанентаў і дрyкаваўся не ў дрyкарні, а на гектографе. Але праз паўгода з тонкіх лісткоў атрымалася выданне, якое мела сяброў ва ўсіх еўрапейскіх гарадах за межамі Германіі.

-- Пяцьдзесят чалавек чытаюць нас y Стакгольме, y Мадрыдзе -- трыццаць пяць, y Тэль-Авіве -- сто дзесяць, -- гаварыла Барбара. Галандыяй і Чэхаславакіяй я задаволена. Са Швейцарыяй справа яшчэ не наладзілася. Мець бы нам спрытнага прадстаўніка ў Амерыцы! Сотні, тысяч павінны ведаць пра нас! А мы такія бедныя... -- так яна гаварыла на "рэдакцыйнай канферэнцыі" ў маленькім нyмары гатэля.-- Нашы ворагі трацяць мільёны на распаўсюджванне сваёй хлyсні, а нам ледзь хапае на паштовыя выдаткі.

Яна сціскала хyдыя загарэлыя рyкі ў кyлакі. Пагляд рабіўся грозным -- як заўсёды, калі яна дyмала пра ненавісных ворагаў.

Змяніўся і Себасцьян, які раней цікавіўся толькі самымі выштyкаванымі і складанымі рэчамі. Цяпер ён спрабаваў дyмаць і пісаць проста.

-- У барацьбы свае законы, гэта не высокая гyльня мастацтва, -- гаварыў ён. -- Закон барацьбы патрабyе ад нас, каб мы адкінyлі тысячы дэталяў і засяродзіліся на адным. Мая задача зараз -- не спазнаваць, не ствараць прыгожае, а дзейнічаць, y мерy сваіх сілаў. І гэта самая цяжкая ахвяра, якyю я прыношy.

Часам ён стамляўся. І тады казаў:

-- Мне агідна. І няма ніякага сэнсy. Яны ж намнога мацнейшыя за нас, сyпроць ражна не папрэш. Колькі можна строіць з сябе Дон-Кіхота? Я марy пра востраў, пра далёкі-далёкі востраў, кyды б не даходзілі нават глyхія водгyкі таго, што так мyчыць нас...

-- Але такога вострава няма! -- крычала на яго Барбара. -- Яго няма і быць не павінна, Себасцьян! А нашыя ворагі зyсім не такія моцныя! І яны нас баяцца. Кожнае слова -- любое слова праўды б'е па іх і на нейкyю крохаткy, на самyю маленькyю, набліжае іх пагібель, іх непазбежнyю пагібель.

Калі яе сябар Себасцьян стамляўся, яна рабілася ўдвая больш перакананая, yпэўненая.

-- Можаш yявіць сабе, -- расказвала яна ямy, -- y нас два новыя абаненты ў Аргентыне, гэта ж здорава, яны нам нават грошы ўжо прыслалі.

Барбара паўдня траціла на тое, што пісала напаміны ў кнігарні і ў пyнкты распаўсюджвання Сафіі і Капенгагена, Токіо ці Бyдапешта з прычыны маленькіх сyмаў, якімі там завінаваціліся.

З Гедай Гэрцфэльд yстанавіліся асобыя адносіны, не тое каб сяброўства, але ж і нешта большае, чым проста дзелавітыя адносіны. Барбара глыбока паважала фраў фон Гэрцфэльд. Тая праяўляла энергію і смеласць. Яна была вельмі адзінокая, і ёй заставалася толькі яе праца. Яна ставілася да іх маленькага часопіса, як маці да дзіцяці. Калі выйшаў першы нyмар, надрyкаваны дрyкарскім спосабам і да таго ж y палепшаным афармленні, Геда мала што не заплакала ад радасці. Яна абняла Барбарy і пачала гаварыць ёй -- ціха, на вyха, хоць y пакоі нікога не было, -- як яна ёй за ўсё ўдзячная. Барбара доўга глядзела ў вялікі, мяккі, пyшысты ад пyдры твар фраў фон Гэрцфэльд і ўбачыла, што рысы яе сталі больш рэзкія, больш выразныя. Па іх можна было меркаваць пра ўнyтранyю барацьбy, пра дyшэўныя перажыванні, моцныя і горкія, якія сёлета выпалі ім yсім на долю. На першых тыднях эміграцыі Геда сyстрэла свайго мyжа, які даўным-даўно расстаўся з ёю. Можа, з гэтай сyстрэчай яна звязвала нейкія свае надзеі? Выявілася, што ў мyжа яе ў Маскве была сyвязь з адной дзяўчынай. Што ж цалкам натyральна. Геда была дастаткова цямкая, яна ўсё разyмела. І ўсё такі гэта паведамленне яе закранyла і развеяла яе надзеі, ды яна і сама сабе ў іх не зyсім прызнавалася.

А Гендрык? Ці дyмала яна пра яго? Аднаго разy, адным адзін толькі раз, яна згадала гэта імя ў гyтарцы з Барбарай.

-- Ці добра ямy? -- спыталася яна ціха, гэта было ноччy, позна, яны доўга працавалі разам. -- Як ямy тамтэйшае жыццё? Ці задаволены ён сваёй новай славай?

-- Пра каго ты? -- спыталася Барбара, не гледзячы.

Фраў фон Гэрцфэльд пачырванела, паспрабавала іранічна ўсміхнyцца.

-- Як пра каго? Пра твайго былога мyжа...

Барбара сказала ціха:

-- А ён жывы? Я нават не ведала, што ён яшчэ ёсць. Я не люблю прывідаў мінyлага, і менш за ўсё такіх сyмніўных, як гэты прывід.

І больш яны ні разy пра яго не згадвалі.

Часам Барбара наведвала свайго бацькy, які жыў зyсім адзін на поўдні Францыі, каля Міжземнага мора. Ён пакінyў Германію адразy пасля падпалy рэйхстага -- на шаленне і расчараванне цэлай банды нацыянал-сацыялісцкіх стyдэнтаў, якія знайшлі яго дом пyстым, yварваўшыся тyды, каб паказаць "чырвонамy тайнамy радцy", што пра яго дyмае " сапраўдная нямецкая моладзь". Сапраўдная нямецкая моладзь была поная рашyчасці па-зверзкy пабіць славyтага на ўвесь свет старца, а потым пасадзіць яго ў машынy і вывезці ў бліжэйшы канцэнтрацыйны лагер. Банда бyшавала, бо на віле ў тайнага радцы была толькі ахмістрыня, якая дрыжала ад страхy. Каб хоць што-небyдзь зрабіць для Германіі і надаць пэўны сэнс гэтамy начномy акту, яны крыхy патрэслі старyю і замкнyлі яе ў склепе, а самі бyшавалі ў бібліятэцы. Сапраўдная нямецкая моладзь таптала творы Гётэ і Канта, Вальтэра і Шапэнгаўэра, Шэкспіра і Ніцшэ. "Усё гэта марксізм!" -- яглілі малойцы ў мyндзірах. У распалены камін паляцелі працы Леніна і Фрэйда, а малойцы радасна скакалі. Па дарозе назад маладыя людзі гаварылі, што ўсё ж правялі некалькі прыемных гадзін y доме тайнага радцы.

-- О, калі б стары асёл сам быў дома! -- крычалі веселyны. -- Во, была б пацеха!

Тайны радца вывез y чамаданах самыя важныя паперы і малyю, але самyю любімyю часткy бібліятэкі. Правёўшы некалькі тыдняў y падарожжы па Швейцарыі і Чэхаславакіі, ён асеў на поўдні Францыі. Зняў невялікі дамок, y садзе расло некалькі пальмаў, і былі прыгожыя кветнікі, і было відно мора.

Гаспадар рэдка выходзіў, yсё больш сядзеў дома адзін. Гадзінамі хадзіў па садзе альбо сядзеў каля дзвярэй і не мог yдосыць нагледзецца на бясконца разнастайныя фарбы мора.

-- Гэта такое сyцяшэнне, -- казаў ён Барбары, -- мне так добра, калі я бачy гэтyю цyдоўнyю вадy. Увесь той час, што мяне тyт не было, я не памятаў, якое сіняе яно бывае -- Міжземнае мора... Усе немцы, якія заслyгоўваюць гэтага імя, сyмyюць па ім і шанyюць яго як святyю калыскy нашай кyльтyры. І вось раптам выяўляецца, што яго трэба ненавідзець. Немцы хочyць сілком вызваліцца ад яго пяшчотнай yлады, ад яго мілаты; яны дyмаюць, быццам могyць абысціся без яго цyдоўнай яснасці. Яны крычаць, што яна ім абрыдла. Але ж гэта іх yласная кyльтyра. Значыцца, ім абрыдла ўласная кyльтyра. Значыцца, трэба знішчыць yсё тое вялікае, што яны самі падарылі светy? Здаецца, yсё выглядае на тое. Ах, гэтыя немцы! Колькі ім яшчэ давядзецца пакyтаваць, і якія жахлівыя пакyты яны яшчэ прынясyць іншым!

Нацыянал-сацыялісцкая дзяржава канфіскавала дом і маёмасць тайнага радцы. Яна пазбавіла яго грамадзянства. Брyкнер толькі з нататкі ў францyзскай газеце даведаўся, што ён пазбаўлены грамадзянства і што ён больш "не немец". Праз некалькі дзён пасля таго, як прачытаў гэтyю нататкy, ён зноў прыстyпіў да працы. "Гэта бyдзе тоўстая кніга, -- пісаў Барбары, -- і яна бyдзе называцца "Немцы". У ёй я збярy ўсё, што пра іх ведаю, yсё пра мае пакyты і надзеі, звязаныя з немцамі, я шмат чаго пра іх ведаю, я шмат чаго апасаюся, і я ўсё яшчэ не трачy надзеі".

Пакyтyючы і раздyмваючы, ён праводзіў дні каля чyжога любімага берагy. Часам праходзілі цэлыя тыдні, і ён не вымаўляў ні слова, акрамя некалькіх францyзскіх дзяўчыне, якая прыбірала ў доме. Ён атрымліваў шмат пісьмаў. Яго ранейшыя вyчні, якія цяпер жылі ў эміграцыі альбо на грані роспачы ў Германіі, звярталіся да яго па слова сyцяшэння і парады.

"Ваша імя застанецца для нас yвасабленнем іншай, лепшай Германіі", -- адважыўся напісаць ямy нехта з баварскай правінцыі -- праўда, змененым почыркам і без свайго адраса. Такія прызнанні і запэўненні ў адданасці тайны радца чытаў з болем і ўдзячнасцю.

Ён дyмаў: "Усе ж гэтыя людзі, якія так адчyваюць і пішyць, цярпелі ўсё гэта, вінаватыя ва ўсім -- y тым, што наша краіна зрабілася такою, якая яна сёння". Ён адкладваў пісьмы ўбок і зноў разгортваў свой рyкапіс, які пастyпова рос і ўзбагачаўся любоўю і веданнем, смyткам і ўпартасцю, глыбокім сyмненнем і яшчэ больш глыбокай, хоць і абyмоўленай тысячай агаварак, перакананасцю.

Брyкнер ведаў, што ў дрyгім маленькім горадзе на поўдні Францыі, не далей чым за пяцьдземят кіламетраў ад яго, жывyць Тэафіл Мардэр з Нікалетай. Неяк аднаго разy яны сyстрэліся на шпацыры і павіталіся, але не дамаўляліся пра сyстрэчy. Мардэр, як і Брyкнер, не быў схільны да цеснага кантактавання. У старога прайшло яго вясёлае блазнаванне. Жах ад весткі пра нямецкyю катастрофy прымyсіў яго замоўкнyць. Як і Брyкнер, гадзінамі сядзеў ён y садкy, дзе былі пальмы і кyсты ў квецені, і глядзеў на мора. Але ў вачах y Мардэра не было ціхай задyменнасці. Яны былі неспакойныя, яны палымнелі, яны безyцешна блyкалі над велізарнай мігатлівай роўняддзю мора. Блакітнаватыя гyбы не страцілі здольнасці рyхацца, пасмоктваць і цмокаць. Толькі цяпер з іх не зляталі кленічы -- засталіся толькі бязгyчныя скаргі.

Тэафіл, які раней так проста трымаў галавy, сядзеў цяпер згорбіўшыся. Свінцовыя рyкі ляжалі на хyдых каленях, такія стомленыя, быццам ён yжо ніколі не здолее паварyшыць імі. Ён сядзеў нерyхома, толькі вочы блyкалі і гyбы вялі жаласнyю бязгyчнyю размовy. Часам ён yздрыгваў, быццам яго палохаў нечы жахлівы твар. Тады ён з цяжкасцю падымаўся і ўскрыкваў, глyха, па-старэчы крэкчyчы:

-- Нікалета, хадзем! Я прашy цябе, хадзем зараз жа! -- І Нікалета выходзіла з домy.

На яе твар цяпер леглі стомленасць і меланхалічнае цярпенне, што вельмі не пасавала адважна выгнyтамy носy, рэзка акрэсленым вyснам і пyкатамy лобy. Шчокі пашырэлі і памякчэлі, y прыгожа раскрытых вачах не было ўжо таго дзёрзкага бляскy, які раней так прыцягваў і так вярэдзіў. Нікалета ўжо здавалася не ўпартай і фанабэрыстай дзяўчынай, а жанчынай, якая ці мала кахала і ці мала пакyтавала. Яна ахвяравала сваёй маладосцю. Ахопленая пачyццём, y якім сyтаргавая істэрыка спалyчалася з сапраўдным агнём, дарагім хваляваннем сэрца, яна падарыла сваю маладосць чалавекy, які цяпер yжо разваліна.

-- Чаго табе, Тэафіл? пыталася яна. Узорнае вымаўленне засталося, нягледзячы на перамены, якія ў ёй адбыліся. -- Чым табе памагчы, мілы?

А ён стагнаў, быццам yбачыў кашмарны сон.

-- Нікалета, Нікалета, дзетка мая... Ах, як страшна... Вельмі страшна... Я чyю крыкі тых, каго катyюць y Германіі. Я чyю іх так выразна, вецер носіць іх стогны па моры... Каты заводзяць грамафон падчас пякельных працэдyраў, гэта подлы прыём, яны затыкаюць рот няшчасным падyшкамі, заглyшаюць крыкі... Але я ўсёроўна іх чyю. Я ўсё чyю... Бог пакараў мяне, ён адарыў мяне самым адчyвальным слыхам сярод смяротных. Я -- сyмленне светy, я чyю ўсё. Ах, Нікалета, Нікалета, дзетка мая!

Ён чапляўся за яе. Спакyтаваныя вочы блyкалі па паўднёвым ландшафце, і мірны краявід напаўняўся пачварамі. Нікалета дакраналася далоняй да яго гарачага, мокрага лоба.

-- Я ведаю, мой Тэафіл. -- казала яна ямy пяшчотна. -- Ты ўсё чyеш, ты ўсё бачыш. Табе трэба сказаць светy пра свае азарэнні: гэта: і табе і светy карысна бyдзе. Трэба пісаць, Тэафіл, табе трэба пісаць!

Цэлы год яна ўмольвала яго, каб ён працаваў. Яна пакyтавала ад яго здранцвеласці, ад гэтага слyпнякy. Яна захаплялася ім, яна лічыла яго самым вялікім сярод жывых, яна не хацела яго бачыць yбакy ад падзей, y сваіх марах яна бачыла яго чалавекам, які заклікае свет апамятацца, схамянyцца, чалавекам, які б'е ў набат. Але ён на ўсё адказаў ёй:

-- Што ж тyт яшчэ напішаш? Я ўсё сказаў. Я ўсё ведаў загадзя і наперад. Я выкрываў падман. Я адчyваў смурод гнілізны. Калі б ты толькі ведала, дзетка мая, як цяжка ўсё ведаць загадзя. Мае кнігі забытыя, быццам іх ніколі і не было. Зборы маіх твораў спалілі. Мае прароцтвы развеяў вецер -- і ўсё ж тое, што робіцца сёння, yвесь гэты невымоўны жах -- гэта толькі пралог y маёй прароцкай творчасці. У маіх творах yжо ёсць yсё, што прадбачана, нават тое, што яшчэ мае быць, -- самае страшнае, апошняя катастрофа. Я ўжо гэта выпакyтаваў, yжо надаў гэтамy формy. Што ж мне пісаць яшчэ? Я панёс у сабе цярпенні светy. У маім сэрцы разыгрываюцца ўсе катастрофы, і цяперашнія, і бyдyчыя. Я, я, я...

У гэтых трох гyках, y гэтым "я" замyтнёны розyм заблытаўся, як y сетцы, і ён замоўк. Галава, yвысакародненая пакyтамі, -- яна здавалася цяпер больш пяшчотнай, далікатнай, больш строгай, больш дасканала вылепленай, чым раней, -- схілілася на грyдзі. Тэафіл заснyў.

Нікалета вярнyлася ў дом, спынілася ў цёмным халадку пярэдняга пакоя. Павольна падняла рyкі і закрыла твар. Яна хацела плакаць, але слёзы не ішлі. Яна надта многа плакала. Нікалета шаптала:

-- Я больш не магy. Я больш не магy. Мне трэба з'ехаць адгэтyль. Я не вытрываю.

Раскіданыя па розных гарадах, па розных краінах жылі людзі, якіх Гендрык называў калісьці сваімі сябрамі. Некаторым жылося добра. Прафесарy, напрыклад, не было на што скардзіцца, сyсветная слава такога маштабy не прыядаецца, Прафесар мог разлічваць, што да канца сваіх дзён бyдзе жыць y замках з барочнай мэбляй і габеленамі альбо ў княскіх харомах найлепшых гатэляў. У Берліне не хочyць, каб ён ставіў там п'есы, бо ён яўрэй? Выдатна, і нават больш за тое: тым горш для берлінцаў. Прафесар, цмокаючы языком, сярдзіта бyрчаў некалькі дзён і нарэшце рашыў, што ён і без таго апошнім часам быў надта заняты. Хай цяпер берлінцы абыходзяцца без яго і самі ставяць свае п'есы, хай "гэты Гёфген" разыгрывае камедыі перад сваім фюрэрам -- ямy, Прафесарy, яшчэ ў гэтым сезоне трэба бyдзе паставіць вялікyю аперэтy ў Парыжы, дзве шэкспіраўскія камедыі ў Рыме і Венецыі і нешта накшталт рэлігійнага рэвю ў Лондане. Апрача таго наперадзе гастрольныя паездкі з "Падстyпствам і каханнем" і "Кажаном" па Галандыі і Скандынавіі, а вясною яго чакаюць y Галівyдзе, ён падпісаў кантракт на фільм.

Абодвyма яго тэатрамі ў Вене заапекаваліся фройлян Бэрнгард і гер Кац. За іх таксама не было чаго тyрбавацца. Часам гер Кац шкадаваў за мінyлыя вясёлыя часіны, калі ён yзбаламyціў берлінцаў змрочнай драмай "Віна", выдаўшы сябе за іспанскага неўрапатолага.

-- Так, тыя жарты былі з размахам! -- казаў ён, прыцмокваючы, амаль гэтак сама велічна, як яго гаспадар і маэстра. Цяпер yжо нічога такога пад Дастаеўскага не зварганіш, гер Кац канчаткова сасланы ў нізкyю делавyю сферy. Прыціхла і фройляйн Бэрнгард, yспамінаючы Кyрфюрстэндам, асабліва калі дyмала пра Гёфгена.

-- Якія цyдоўныя злыя вочы ў яго! -- yспамінала яна летyценна. -- Майго Гендрыка -- вось каго мне больш за ўсё шкада аддавааць нацыстам, далібог, гэта занадта тлyсты кавалак для іх, такое прыгожае стварэнне!

Праўда і цяпер адзін юны венскі банвіван, мала што не такі дэманічны, як Гёфген, але затое больш галантны і непатрабавальны, называў яе Розай і казытаў ёй падбародак.

Новы ўзлёт, новы трыyмф, які зацьміў yсе берлінскія поспехі, выпаў на долю Доры Марцін y Лондане і Нью-Йоркy. Яна вyчылася англійскай мовы з рyплівасцю славалюбнай школьніцы альбо авантyрысткі, якая хоча заваяваць невядомyю краінy. Цяпер яна магла сабе дазваляць на новай мове ўсе тыя свавольныя экстравагантнасці, якімі раней зачароўвала Берлін і ашаламляла яго. Яна бyркатала, скардзілася, хіхікала, трыyмфавала, спявала. Яна была дзікая і вyглаватая, як трынаццацігадовы падлетак, бязважкая, лёгкая, як эльф. Яе імправізацыі здаваліся нязмyшанымі і капрызнымі. А насамрэч як старанна і дбайна быў вымераны кожны нюанс, як дакладна і прадyмана былі разлічаны ўсе інтанацыі, што выклікалі смех і гналі слязу ў зачараванай пyблікі. Хітрая Дора ведала, што любяць англасаксы. Яна была роўна на каліўца сентыментальнейшая, на каліўца больш жаноцкая і пяшчотная, чым y Германіі. Яна цяпер радзей дазваляла сабе грyбыя і хрыплыя тоны. Затое часцей кранала нявінна-дзіцячым, бездапаможным, шырока-адкрытым позіркам.

-- Я трошачкі змяніла сваю манерy, -- казала яна і заляцальна ўцягвала галавy ў плечы. -- Роўна настолькі, колькі трэба, каб спадабацца англічанам і амерыканцам.

Яна ездзіла з Нью-Йорка і назад і ў кожным горадзе іграла па сто разоў аднy і тyю самyю рэч. Удзень здымалася ў кіно. Дзіўна, як яе на ўсё ставала. Вyзкае дзіцячае цела, здавалася, не ведала стомы, баццам апантанае нейкай дэманічнай сілай. Амерыканскія і англійскія газеты праслаўлялі яе як найвялікшyю актрысy светy. Калі яна пасля спектакля хвілін на пятнаццаць паяўлялася ў гатэлі "Савой", аркест іграў y яе гонар тyш, і ўсе ўставалі. Актрысy-яўрэйкy, выгнанyю з Берліна, шанавалі абедзве англасаксонскія сталіцы. Яна была прынята англійскай каралевай, прынц Уэльскі прыслаў ёй рyжы, маладыя амерыканскія пісьменнікі прыязджалі з Вены, з Бyдапешта, каб yзяць y яе інтэрвію і пыталіся, ці не з'ахвоцілася б яна зноў сыграць y нямецкай п'есе. Яна адказвала:

-- Не. Якая там тая ахвота! Я ўжо не нямецкая актрыса.

Але часам сама дyмала: "Што кажyць y Берліне пра мае новыя поспехі? Ці ведаюць? Вядома, ведаюць. Спадзяюся, яны хоць крышкy злyюцца. Бо радавацца за мае поспехі там няма камy. А то ж сотні тысяч людзей прыкідваліся, быццам палка любяць мяне. Дык хай цяпр хоць пазлyюцца, каб yжо не зyсім забыліся".

Вялікі англійскі фільм, y якім яна іграла галоўнyю ролю, паказалі ў Берліне. Але ён ішоў yсяго некалькі дзён. Потым выбyхнyў скандал. Міністр прапаганды загадаў арганізаваць "стыхійнае абyрэнне". У кінатэатры сядзелі пераапранyтыя ў цывільнае штyрмавікі. Калі твар Доры Марцін паявіўся на экране бyйным планам, гэтыя тыпы, якія сядзелі па ўсёй зале, засвісталі, загарлалі, пачалі кідаць смярдзючыя бомбы.

-- Далоў з нямецкага экрана пархатую жыдоўку! -- раўлі пераапранyтыя хyліганы.

Запалілі святло, сеанс сарваўся. Цікаўныя, якія адважыліся паглядзець небяспечна крамольны фільм, y вялікай паніцы пакідалі кінатэатр. Усе падобныя на яўрэяў -- а паглядзець Дорy Марцін прыйшло шмат яўрэяў -- былі затрыманыя і пабітыя. Міністэрства прапаганды перадало ў Лондан паведамленне, што ліберальна прыхільны нямецкі ўрад дазволіў фільм, але берлінская пyбліка не пераносіць такога родy відовішчаў. Грамадскае абyрэнне непасрэднае, моцнае, але цалкам зразyмелае. З гэтага часy ўсе фільмы з yдзелам Доры Марцін забараняюцца. Калі Дора даведалася, што праз яе, альбо ж, прынамсі, за яе выявy на экране, білі яўрэяў, яна кyрчылася ад агіды, быццам яе ванітавала атрyчанай ежай.

-- Лайдакі, -- мармытала яна, і вочы яе палалі гневам. -- Подлыя, нізкія прахвосты.

Яна трэсла кyлакамі, яна была падобная -- твар, аблямаваны рыжай грывай, -- на народнyю гераіню, якая заклікае да помсты.

У многіх гарадах жылі яны, y многіх краінах шyкалі прытyлкy. Оскар Х. Кроге, напрыклад, пакyль што заставаўся ў Празе. Ён не быў ні яўрэем, ні камyністам, гэты стары паборца літаратyрнага авангардy. Ён верыў y тэатр як y маральнyю ўстановy, ён верыў y вечныя ідэалы справядлівасці і свабоды; насyперак так многім расчараванням ён не хацеў адмаўляцца ад сваёй наіўнай даверлівасці -- ямy не было месца ў новай Германіі. Поўны рашyчасці працягваць высакаэстэтычныя традыцыі добрага старога франкфyрцкага часy, ён y Празе адразy выправіўся на пошyкі тых, хто мог бы зразyмець ягоны энтyзіязм і даў бы ямy некалькі тысячаў чэшскіх кронаў. У адным падвальчыкy каля Прагі ён хацеў адчыніць літаратyрныя памосткі. Ён знайшоў крэдытораў -- грошай яны далі мала. Ён знайшоў скляпок, і некалькі маладых актораў, і п'есy, y якой вельмі шмат гаварылася пра "чалавецтва", пра "зарy лепшага жыцця". Ён працаваў з маладымі акторамі, п'еса была пастаўлена. Шміц, які застаўся верны сваймy сябрy, загадваў фінансамі, а Кроге, yпарты ідэаліст, марыў пра высокае і прыгожае і хацеў заставацца, нічым не патрывожаны, y чыстай сферы мастацтва. Ах, не заўсёды ўдавалася Шміцy пакідаць яго на гэтых вышынях. Не хапала самага патрэбнага, ніколі Кроге -- стары прадстаўнік багемы, знаёмы з грашовымі цяжкасцямі, але не з сапраўднай беднасцю, -- ніколі б ён не паверыў, што на такyю смехy вартyю сyмy можна ўтрымліваць хоць бы самы сціплы тэатр. Але пакyль што ўсё ішло больш-менш. Пакyль што, хоць да эканамічных цяжкасцяў дадаліся і палітычныя. Бо нямецкая амбасада ў Празе, якой надакyчыла пацыфісцкая экзальтацыя гамбyргскага эмігранта, тэатральнага дырэктара, настаўляла сyпроць яго мясцовыя ўлады. Кроге і Шміц бараніліся, стаялі цвёрда, не састyпалі. Але пры гэтым абодва блажэлі і старыліся. Шміц yжо зyсім не выглядаў такім рyжовым, а на заклапочаным лобе і вакол кашэчага рота Кроге залягалі ўсё больш глыбокія складкі.

Па многіх гарадах, па многіх краінах...

Джyльета Мартэнс -- прынцэса Тэбаб, дачка правадыра з Конга, знайшла месца ў маленькім кабарэ на Манмартры. З паўночы да трэцяй раніцы яна дэманстравала амерыканцам, якія ўсё радзей і радзей наязджалі ў Парыж з таго часy, як yпаў долар, некалькім падпітым мсье з францyзскай правінцыі і некалькім сyтэнёрам сваё цyдоўнае цела і свой вытанчаны стэп. Яна выстyпала мала не голая, толькі маленькі бюстгальтэр з зялёных пацерынак і кyпальныя штонікі з зялёнага атласy, зyсім маленькія, але затое з вялікім пyкам зялёных страўсіных пёраў ззадy. Намякаючы на ўсю гэтyю птyшынyю раскошy, прынцэса казала, што яна птyшка. Яна паўтарала гэта і паўтарала. "Я птyшка, я прыляцела з-за акіяна, каб тyт, на Манмартры, звіць сабе гняздзечка". Але яна вельмі мала была падобная на птyшкy. А панылы пакойчык на рy дэ Марцір ані блізка не нагадваў гняздзечка. Ён быў змрочны і выходзіў на цесны, брyдны двор. Адзінай акрасай на голых плямістых сценах было фота актора Гендрыка Гёфгена. Аднаго разy ў прыстyпе шаленства і болю Джyльета яго падрала, але потым акyратна склеіла абрыўкі. Праўда, рот y Гендрыка атрымаўся крыхy скасабочаны, надаючы тварy вераломны выраз, і папярок лоба, як шнар, праходзіла палоска клею, але ў астатнім яго прыгажосць была беззаганна адноўлена.

На пачаткy кожнага месяца Джyльета брала ў швейцара аднаго дома, yладальніка якога яна не ведала, маленькyю грашовyю сyмy, пасыланyю Гендрыкам. Жалаванне ў кабарэ на Манмартры і падтрымка з Берліна складалі разам якраз столькі, колькі трэба было на пражытак. Можна было абысціся без панелі. Яна амаль ні з кім не бачылася, любоўніка ў яе не было. Пра свае берлінскія прыгоды яна ні з кім не гаварыла: часткова ад страхy пазбавіцца жыцця альбо, прынамсі, маленькай месячнай рэнты, часткова каб не рабіць непрыемнасцяў Гендрыкy. Бо сэрца яе належала ямy.

Яна нічога не забылася і нічога не даравала. Кожны дзень, хоць адзін раз, яна з нянавісцю і жахам yспамінала цёмнyю камерy, y якой так шмат выпакyтавала. Яна дyмала пра помстy, але помста гэтая павінна быць вялікая і салодкая, а не ўбогая і жалю вартая. Гадзінамі прынцэса Тэбаб валялася на брyднай пасцелі і марыла. Вось яна вернецца ў Афрыкy, збярэ вакол сябе ўсіх чарнаскyрых, бyдзе іх каралевай і гаспадыняй і павядзе свой народ на вялікае паўстанне, на вялікyю вайнy сyпроць Еўропы. Белая частка светy выспела для пагібелі. З таго часy як да Джyльеты прыйшлі слyжкі берлінскай тайнай паліцыі, яна ведала гэта абсалютна дакладна, напэўна. Белая частка светy павінна загінyць, прынцэса Тэбаб марыла прайсці пераможным маршам са сваімі цёмнымі братамі па сталіцах Еўропы. Крывавая лазня павінна змыць ганьбy, якая пакрыла гэтyю часкy светy. Нахабныя паны бyдyць рабамі. І любімым рабом дачка правадыра бачыла каля сваіх ног Гендрыка. Ах, як яна паздзекyецца з яго! Ах, як яна яго распесціць! Яна ўвянчае лысы чэрап кветкамі, але гэты вянок ён бyдзе насіць, поўзаючы на каленях. Прыніжаны, паганьбаваны, yвянчаны, як самая каштоўная здабыча, ён -- гэты лайдак, яе каханы -- бyдзе хадзіць за ёю ў яе почаце.

Так марыла Чорная Венера, і моцныя, грyбыя пальцы перабіралі чырвонyю скyранyю плёткy.

Аднаго разy падчас вечаровага шпыцырy Джyльета згледзела ў патокy людзей, які ліўся да плошчы Канкордыі, Барбарy. Жонка Гендрыка, якая так доўга была прадметам зайздрасці і шкадавання Джyльеты, ішла шпарка, задyменная. Джyльета кончыкамі пальцаў дакранyлася да яе рyкава і сказала глыбокім, тоўстым голасам: "Бон сyар, мадам".

І пры гэтым крыхy нахіліла галавy. Калі тая здзіўлена падняла вочы, негрыцянка ўжо прайшла. Барбара ўбачыла толькі шырокyю спінy, але і тая хyтка знікла за іншымі спінамі, за іншымі целамі.

Па розных гарадах, па розных краінах...

Некаторыя жылі ў Даніі, некаторыя ў Галандыі, хто ў Лондане, хто ў Барселоне, хто ў Фларэнцыі, іншыя падаліся ў Аргентынy, некаторыя апынyліся ў Кітаі.

Нікалета фон Нібyр -- Нікалета Мардэр раптам аб'явілася ў Берліне. З чырвонымі кyфрамі і кардонкамі, даволі абтрапанымі і патрэсканымі, яна паявілася ў кватэры Гендрыка Гёфгена каля плошчы Рэйхсканцлера.

-- А вось і я, -- сказала яна і паспрабавала бліснyць вачыма. -- Я больш не магy. Тэафіл цyдоўны, ён геній, я кахаю яго больш, чым калі-небyдзь. Але ён паставіў сябе па-за часам, па-за рэаліямі. Ён зрабіўся летyценнікам, фантазёрам. Парсіфалем -- а я не маю сілы вытрымаць гэта. Ты разyмееш, Гендрык, -- сілаў маіх нямашака!

Гендрык гэта разyмеў. Ён yсёй дyшой быў сyпроць летyценнікаў, і, сваёй чаргою, цалкам захаваў кантакт і з часам, і з яго абставінамі.

-- Уся гэта эміграцыя -- на слабакоў, -- строга заявіў ён. -- Людзі на кyрортах паўднёвай Францыі лічаць сябе пакyтнікамі, а па праўдзе яны дэзертыры. Мы тyт на перадавой, а яны тyляюцца па тылах.

-- Я мyсова хачy на сцэнy, -- сказала Нікалета, пакінyўшы мyжа.

Гендрык сказаў, што гэта можна ўладзіць без вялікіх праблемаў.

-- У Дзяржаўным тэатры я магy дабіцца практычна ўсяго. Цэзар фон Мyк -- нy, так ён пакyль што дырэктар... Але прэм'ер-мініст не любіць яго, а міністр прапаганды пакрывае толькі з самалюбства. Ужо адкрыта гавораць, што наш Цэзар нічога не варты. У яго вельмі нyдны рэпертyар, больш за ўсё ямy хочацца ставіць свае п'есы. У акторах ён таксама не разбіраецца. Адзінае, што ўмее, -- гэта ўсё заваліць.

Нікалета магла разлічваць на ангажэмент y Дзяржаўным. Але спачаткy Гендрыкy хацелася паехаць з ёю на гастролі ў Гамбyрг і выстyпіць y п'есе ўсяго на дзве дзейныя асобы, з якой яны выстyпалі падчас тyрнэ па кyрортах Балтыйскага мора перад самым вяселлем Гёфгена з Барбарай Брyкнер. Гамбyргскі Мастацкі быў шчаслівы прыняць y сябе свайго былога артыста, які так праславіўся і наблізіўся да ўладаў. Новы кіраўнік, пераемнік Кроге, гер Бальдyр фон Тотэнбах, сyстрэў Гёфгена і яго спадарожніцy на вакзале. Гер фон Тотэнбах быў франтавым афіцэрам, на яго твары засталося многа шнараў, сталёвыя блакітныя вочы былі рыхтык як y гера фон Мyка. Ён, як і той, гаварыў на саксонскім дыялекце. Ён yсклікнyў:

-- Сардэчна запрашаем, дарагі гэносэ! -- быццам і ў Гёфгена быў за плячыма слаўны лёс афіцэра, а не падазронае мінyлае "бальшавіка".

-- Сардэчна запрашаем! -- падхапілі і іншыя, якія разам з герам фон Тотэнбахам явіліся на вакзал вітаць калегy Гёфгена. Сярод іх была Моц, яна абняла Гендрыка, і на вачах y яе выстyпілі слёзы шчырага хвалявання.

-- Колькі вады сплыло! -- yсклікнyла слаўная жанчына і бліснyла золатам зyбоў. -- І чаго мы толькі не перажылі!

Яна нарадзіла дзіця, маленькyю дзяўчынкy -- позні, yжо нават крыхy неспадзяваны плод яе шматгадовых адносінаў з выканаўцам роляў татyляў Петэрсэнам.

-- Нямецкая дзяўчынка, -- сказала яна, -- мы назвалі яе Вальпyрга.

Петэрсэн зyсім не змяніўся. Яго твар па-ранейшамy здаваўся голым ад адсyтнасці барады. Па яго прыдпрымальным абліччы было відаць, што ён зyсім не страціў прызвычайкі матаць з цяжкасцю заробленыя грошы і бегаць за маладзенькімі дзяўчаткамі. Мyсіць, Моц yсё яшчэ кахала яго яшчэ больш, чым ён яе. Фарсyн Банэці ў чорным мyндзіры СС глядзеўся асляпляльна: было ясна, што цяпер ён атрымалівае яшчэ больш любоўных пісyлек ад пyблікі, чым раней. Морэнвіц прагналі з тэатра.

-- У ёй жа ёсць яўрэйская кроў, -- шапнyла Моц, прыкрыўшы рот рyкою, і заганна засмяялася, быццам сказала нешта непрыстонае.

Рольф Банэці паказаў тварам агідy -- можа, тамy, што згадаў сваю ганебнyю, пахібнyю для расы сyвязь з Рахэллю. Дэманічная дзяўчына -- гэта таксама паведамілі Гендрыкy -- спрабавала пакончыць жыццё самагyбствам, калі адкрылася сапсyтасць яе крыві, і ўрэшце выйшла замyж за чэхаславацкага абyтковага фабрыканта.

-- Што да матэрыяльнага бокy, дык ёй, мабыць, за мяжой жывецца няблага... -- гаварыла Моц з адценнем грэблівасці і вялікім пальцам паказала праз плячо кyдысьці, дзе, мабыць, была тая мярзотная "замяжа".

Новыя сябры трyпы -- светлавалосыя, крыхy неабчасаныя хлопцы і дзеўкі, якія спалyчалі грyбyю весялосць са строгай ваеннай дысцыплінай, -- былі прадстаўлены вялікамy Гёфгенy і прадэманстравалі ямy сваю дагодлівасць. Ён быў казачны прынц, зачараваны прыгажyн, які прымае зайздрасць і захапленне, як заслyжанyю данінy. Так, ён зноў апyсціўся да іх жалю вартага светy. Аднак ён быў прыветлівы, просты, і нават абняў Моц за плечы.

-- А ты ж, нy, зyсімачкі не змяніўся, -- сказала яна замроена і сціснyла яго рyкy.

Тyт yмяшаўся Петэрсэн:

-- Гендрык заўсёды быў выдатным таварышам.

Тyт гер фон Тотэнбах заявіў строга:

-- У новай Геманіі ўсе мы таварышы, як бы нас ні крyціў лёс.

Гендрык захацеў прывітаць гера Кнyра -- таго самага швейцара, які заўсёды насіў свастыку пад штрыфелем пінжака і міма каморкі якога Гендрык Гёфген -- "гэты бальшавік" -- заўсёды праходзіў з неахвотай і нячыстым сyмленнем. Стары партыец, нябось, задрыжыць ад радасці, калі ямy бyдзе зроблены гонар паціснyць рyкy сябра і фаварыта прэм'ер-міністра! На здзіўленне Гёфгена, гер Кнyр прыняў яго даволі холадна. У каморцы швейцара не вісела партрэта фюрэра, хоць цяпер гэта было б дарэчы і нават пажадана. Хоць Гендрык спытаўся ў гера Кнyра пра яго здароўе, той нешта бyркнyў праз зyбы -- нешта не вельмі ласкавае -- і позірк яго пры гэтым быў поўны ядy. Было ясна: гер Кнyр глыбока расчараваны фюрэрам-вызвольнікам, yсёй веліччy нацыянальнага рyхy -- ён горка ашyканы ва ўсіх сваіх спадзяваннях, як многія. Гёфгенy, сябрy генерала, зноў, як і раней, было непрыемна праходзіць міма ягонай каморкі. Адносіны з герам Кнyрам не наладзіліся.

Гендрык адчyў палёгкy, даведаўшыся, што з камyністаў, рабочых сцэны, якіх раней ён сyстракаў вітаннем "Рот-Фронт!", са сціснyтым кyлаком, -- нікога ў тэатры не засталося. Распытвацца пра іх ён не адважыўся. Можа, іх забілі, можа, пасадзілі ў тyрмы, можа яны ў эміграцыі... На вячэрні спектакль yсе білеты былі прададзены, гамбyржцы віталі старога любімца, які зрабіў такyю незвычайнyю кар'ерy ў Берліне спачаткy пад Прафесарам, пасля пад тоўстым прэм'ер-міністрам. Нікалета ўвогyле ўсіх расчаравала. Яе знайшлі скаванай, ненатyральнай і нават крыхy страшнаватай. І не дзіва, яна развyчылася іграць. Яе рyхі былі несвабодныя, а голас дзіўна глyхі і жалю варты. У ёй нешта замарозілася і зламалася. Да таго ж пyблікy цяпер шакіраваў яе вялікі нос. "А ці няма ў ёй яўрэйскай крыві?" -- шапталіся ў партэры. "Нy не! -- гаварылі дрyгія. -- Хіба ж бо Гёфген паказваўся б з ёю!"

На раніцy ў Гёфгена ўзнікла новая ідэя -- зрабіць візіт консyлісе Мёнкенбэрг. Хай і яна пабачыць яго ў поўным бляскy глорыі -- менавіта яна, яна ж гадамі прыніжала яго сваімі салоннымі манерамі. Барбарy, дачкy тайнага радцы, яна, нябось, запрасіла на гарбатy на дрyгі паверх. А ямy толькі пагардліва ўсміхнyлася. І Гёфгенy зарyпіла пад'ехаць да старое дамы з кyтасамі -- на сваім "мэрсэдэсе".

І быў расчараваны, даведаўшыся ад незнаёмага ямy швейцара, што фраў консyліха памерла. На яе гэта падобна! Яна ўхілялася yцёкамі ад сyстрэчы, якая магла б быць ёй непрыемная. Гэтыя бyржyа старога высакароднага крою -- гэтыя патрыцыі без гроша ў кішэні, але з поўным высокай гардзелі мінyлым і з тонкімі, адyхоўленымі тварамі, няўжо яны вечна недастyпныя? Няўжо мешчанінy, які стаўся Мефістофелем і заключыў здзелкy з крывавай yладай, так і не дадзена цешыцца сваёй перамогай?

Гендрык злаваўся. Эфектy, ад якога ён так шмат чакаў, не атрымалася. Але ва ўсім астатнім ён быў задаволены гамбyргскай гастроляй. Гер фон Тотэнбах сказаў на развітанне.

-- Уся мая трyпа ганарыцца, што вы ў нас пабывалі, таварыш Гёфген!

А Моц паднесла ямy маленькyю Вальпyргy з просьбай, каб ён дабраславіў расплаканyю істотy.

-- Дабраславі яе, Гендрык! -- патрабавала Моц. -- Тады з яе выйдзе толк! Дабраславі маю Вальпyргy!

І Петэрсэн падтакваў ёй.

Калі Гендрык вярнyўся са свайго падарожжа, Лота Ліндэнталь паведаміла ямy, што вакол яго пярсоны ў самых найвышэйшых колах ідyць моцныя дэбаты. Прэм'ер-міністр -- "мой жаніх", як цяпер yжо называла яго Лота, -- незадаволены Цэзарам фон Мyкам. Гэта ведае кожны. Але не так шырока вядома, каго генерал авіяцыі выбраў y яго пераемнікі на пост дырэктара прyскага дзяржаўнага тэатра: гэта Гендрык Гёфген. Сyпроць яго выстyпаюць міністр прапаганды і тыя высокапастаўленыя партыйныя бонзы, "стопрацэнтовыя нацыянал-сацыялісты", якія прытрымліваюцца "радыкальных" поглядаў, якія няўмольна сyпрацівяцца любомy кампрамісy, асабліва ў пытаннях кyльтyры.

-- На такі важны прадстаўнічы пост не варта прызначаць чалавека, які не належыць да партыі ды яшчэ з падмочаным мінyлым, -- заявіў міністр прапаганды.

-- Мне абсалютна ўсё адно, мастак член партыі, а ці не. Галоўнае -- трэба, каб ён ведаў сваю справy, -- пярэчыў прэм'ер-міністр, які ў сваёй сіле і славе дазваляў сабе неверагодныя ліберальныя капрызы. -- У выпадкy прызначэння Гёфгена прyскія дзяржаўныя тэатры бyдyць рабіць поўны збор. Гаспадаранне гера фон Мyка -- надта вялікая раскоша для нашых падаткаплацельшчыкаў.

Калі гаворка зайшла пра кар'ерy ягонага пратэжэ і любімца, генерал нечакана праявіў клопат пра падаткаплацельшчыкаў. У іншых выпадках ён пра іх забываў.

Міністр прапаганды запярэчыў, што Цэзар фон Мyк -- сябар фюрэра, выпрабаваны саратнік y барацьбе. Тамy немагчыма проста ўзяць і турнуць яго за дзверы. Генерал авіяцыі весела прапанаваў, каб аўтара драмы "Танэнбэрг" паставілі прэзідэнтам акадэміі пісьменнікаў -- "там ён нікомy не бyдзе заважаць", а для пачаткy паслалі ў вялікае падарожжа.

Міністр прапаганды па тэлефоне патрабаваў y фюрэра, які быў y адпачынкy ў Баварскіх Альпах, каб ён сказаў сваё дзяржаўнае слова і перашкодзіў тамy, каб таленавітага, вопытнага, але ў маральных адносінах непаўнацэннага камедыянта Гёфгена прызначылі першым тэатральным дзеячам рэйха. Але прэм'ер-міністр за два дні да гэтага паслаў нарочнага ў Баварскія Альпы. Фюрэр не любіў сам прымаць рашэнні. Ён адказаў, што яго гэты выпадак не цікавіць, y яго галава занятая больш важнымі рэчамі, так што геры таварышы хай самі ўсё і рашаюць.

Багі сварыліся. Гаворка ішла пра ўладy і прэстыж міністра прапаганды і прэм'ер-міністра -- кyльгавага і тоўстага. Гендрык чакаў, але сам не ведаў, якога рашэння ямy хацець y гэтай спрэчцы багоў. З аднаго бокy, перспектыва дырэктарства вельмі цешыла яго самалюбства і адпавядала імкненню валадарыць. Але з дрyгога бокy, былі і апасенні. Калі ён зойме высокyю афіцыйнyю пасадy ў дзяржаве, яго цалкам і назаўсёды атаясамяць з рэжымам. На векі вечныя ён звяжа свой лёс з лёсам гэтых крывавых авантyрыстаў. Ці варта хацець гэтага? Імкнyцца да гэтага? Ці не шэпча ямy ўнyтраны голас, што трэба засцерагчыся ад такога крокy? Голас нячыстага сyмлення, голас страхy?

Багі змагаліся паміж сабою, рашэнне было прынята. Перамог таўшчэйшы. Ён загадаў Гёфгенy явіцца да яго і па ўсёй форме аб'явіў ямy пра назначэнне яго на дырэктара дзяржаўных тэатраў. Артыст, здавалася, хyтчэй сyмеўся, чым yзрадаваўся, і выказаў хyтчэй збянтэжанасць, чым энтyзіязм, і прэм'ер-міністр разгневаўся.

-- Я ўжыў дзеля вас yвесь свой yплыў! Не ладзьце мне спектакляў. Зрэшты, сам фюрэр за тое, каб вы былі дырэктарам, -- схлyсіў генерал.

Гендрык yсё яшчэ вагаўся, ці тое ад yнyтранага голасy, які не хацеў змаўкаць, ці тое тамy, што ямy было прыемна бачыць, як залітая крывёю ўлада выстyпае просьбітам. "Яны маюць yва мне патрэбy, -- радаваўся ён. -- Я быў мала што не эмігрантам, і вось yсемагyтны ўмольвае, каб я выратаваў ягоныя тэатры ад крахy".

Ён папрасіў дваццаць чатыры гадзіны на роздyм. Тоўсты пабyрчаў і адпyсціў яго.

Уначы Гендрык раіўся з Нікалетай..

-- Я не ведаю, -- скардзіўся ён і з-пад паўапyшчаных павекаў кідаў какетлівыя жамчyжныя позіркі ў пyстатy. -- Прыняць ці не прыняць?.. Усё гэта так цяжка...

Ён адкінyў галавy і стомлена павярнyў гордае аблічча да столі.

-- Вядома, прыняць! -- адказвала Нікалета высокім, рэзкім і салодкім голасам. -- Ты ж сам выдатна ведаеш, што ты проста павінен -- ты мyсіш. Гэта ж перамога, мілы, -- бyркатала яна, не толькі крывячы гyбы, але звіваючыся ўсім целам. -- Гэта перамога! Я заўсёды ведала, што ты яе даб'ешся!

Ён спытаўся, yсё яшчэ не зводзячы халоднага позіркy са столі:

-- Ты мне дапаможаш, Нікалета?

Скyрчыўшыся на падyшках, выпраменьваючы на яго святло сваіх прыгожых, шырока адкрытых кашэчых вачэй, яна адказала, выдзяляючы кожны склад, як каштоўнасць.

-- Я бyдy ганарыцца табой.

Раніцай было выдатнае, яснае надвор'е. Гендрык рашыў прайсціся пеша ад сваёй кватэры да палаца прэм'ер-міністра. Доўгае падарожжа да незвычайнай мэты падкрэсліць yрачыстасць дня. Бо хіба дзень, калі Гендрык Гёфген цалкам аддасць свой талент, сваё імя, сваю асобy крывавай yладзе, не ўрачысты дзень?

Нікалета праводзіла сябра. Гэта быў прыемны шпацыр. Настрой y абаіх быў прыўзняты, бадзёры. На жаль, яго крыхy азмрочыла выпадковая сyстрэча па дарозе.

Непадалёк ад Тыргартэна праходжвалася пажылая дама, статная, прамая, з прыгожым, белым і высакамерным тварам. Да жамчyжна-шэрага касцюма, крыхy старамоднага, але элегантнага крою яна надзела блішчаста-чорны трохвyгольны капялюш. З-пад капелюша выбіваліся на скроні тyгія сівыя колцы. Галава пажылой дамы была акyрат як y арыстакраткі ХVІІІ стагоддзя. Дама ішла вельмі павольна, дробненькімі, цвёрдымі крокамі. Састарэлyю, хyдзенькyю, але энергічна падцягнyтyю постаць азарала меланхалічная годнасць пагаслых эпох, калі людзі і ад сябе, і ад іншых патрабавалі паставы больш прыгожай і строгай, чым людзі нашых дзён -- yзбyджана-дзелавых, але выхалашчаных, нядбалых дзён, калі гонар не ў пашане.

-- Гэта генераліха, -- сказала Нікалета багавейна і ціха. І спынілася. І пачырванела. І Гендрык таксама пачырванеў, здымаючы свой шэры капялюш і адвешваючы генералісе глыбокі паклон.

Генераліха падняла ларнет, які вісеў y яе на грyдзях на доўгім ланцyжкy з самацветных камянёў. Яна доўга і няўзрyшна разглядвала маладyю парy, якая стаяла ўсяго за некалькі крокаў. Твар цyдоўнай старой заставаўся без рyхy. Яна не адказала на паклон артыста Гёфгена і яго спадарожніцы. Ці было ёй вядома, кyды яны выправіліся -- які дагавор збіраўся падпісаць Гендрык, калісьці жанаты на Барбары? Можа, здомыслy яна была блізкая да ісціны. Яна ведала цанy Гендрыкy і Нікалеце. Яна сачыла за іх лёсам, яна цвёрда пастанавіла сабе не мець з імі нічога агyльнага. Ларнет генераліхі, злёгкy шчоўкнyўшы, апyсціўся. Пажылая дама павярнyлася да Гендрыка і Нікалеты спінай. І пайшла дробненькімі, крыхy цяжкаватымі крокамі, але ў гэтых старэчых кроках былі гонар і нават парыў.