Міхась Андрасюк нарадзіўся 2.12.1959 г. у Войнаўцы, што ў Дубіцкай гміне. Пасля заканчэння беларускага ліцэя ў Гайнаўцы (1978) працаваў настаўнікам і каменячосам, затым журналістам (Радыё “Рацыя”). Дэбютаваў у “Ніве” (1979) вершамі. Аўтар кнігі прозы “Фірма” (Беласток, 2000). Жыве ў Гайнаўцы.
Алена Анішэўская нарадзілася 4.05.1927 г. у Белавежы. Дэбютавала ў “Ніве” (1983). Піша прозу, вершы, перакладае. Апублікавала двухмоўны (польска-беларускі) зборнік “Смак жыцця. Вершы, апавяданні” (Беласток, 1998). Грамадская дзяячка. Цяпер на пенсіі. Жыве ў Варшаве.
Антось з Лепля (Антон Васілеўскі) нарадзіўся 18.08.1891 г. у вёсцы Косцянка каля Лепеля Віцебскай губерні. Да 1939 г. жыў у Вільні. Працаваў на пошце, займаўся хірамантыяй і гамеапатыяй, выдаваў сатырычны часопіс “Авадзень”. Пасля вайны ў Глівіцах. Друкаваўся ў “Ніве” і альманахах “белавежцаў”. Памёр 10.05.1984 г.
Васіль Баршчэўскі нарадзіўся 8.02.1931 г. у Бандарах Ваўкавыскага павета. Скончыў прафесійную школу. Працаваў майстрам. Затым журналістам (“Беластоцкая газета” — “Ніва” — “Беластоцкая газета” — “Фасты”). Друкаваўся таксама ў альманахах “белавежцаў”. Памёр 15.08.2000 г.
Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13. 03. 1923 г. у Белавежы. Скончыў Літаратурны інстытут (Масква, 1954). Заснавальнік і рэдактар (1956 – 1987 ) “Нівы”. Рэдагаваў таксама “Беларускія календары” і літаратурныя выданні. З 1987 г. на пенсіі.
Аўтар зборніка лірыкі “Рознагоддзе” (Беласток, 1989) і кніжкі сатырычных вершаў “Макатразмы” (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг “Віры. Нататкі рэдактара” (Беласток, 1991), “Белая вязь” (Беласток, 1998), “У каменным крузе” (Беласток, 2000), “Ашчэпкі” (Беласток, 2002). Друкуецца пад псеўданімамі Юрка Зубрыцкі, Сідар Макацёр.
Мікола Гайдук нарадзіўся 29.05.1933 г. у вёсцы Кабылянка Беластоцкага павета. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959). Настаўнічаў і дырэктараваў у Беларускім ліцэі ў Бельску. З 1971 г. у “Ніве”. Аўтар зборнікаў апавяданняў “Аб чым шуміць Белавежская пушча” (Беласток, 1982), “Трызна” (Мінск, 1991), “Паратунак” (Мінск, 1993), “Белавежскія быліцы і небыліцы” (Мінск, 1996). Сабраў і апрацаваў “Песні Беласточчыны” (Мінск, 1997) і “Легенды Беласточчыны” (Беласток, 1997). Быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Памёр 2.09.1998 г. у Беластоку.
Юрка Геніюш нарадзіўся 21.10.1935 г. у Зэльве. Сын Ларысы Геніюш. Скончыў Медыцынскую акадэмію ў Беластоку. Працаваў лекарам. Дэбютаваў на старонках “Нівы” (1963). Друкаваўся таксама ў альманахах “белавежцаў”. Памёр 21.11.1985 г. у Беластоку. Пры жыцці апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы “Na początku było tylko słowo...” (Беласток, 1981). Пасмяротна выйшлі кнігі “Да свету” (у зборніку “Маці і сын”, Беласток, 1992) і “З маёй званіцы” (Беласток, 1993).
Уладзіслаў Дваракоўскі нарадзіўся 21.11.1928 г. у вёсцы Бацюты Беластоцкага павета. Селянін. Аўтар апавяданняў “Першыя дні”, “На світанні”, “Спадчына” і “Вярніся”, якія друкаваліся ў “Ніве” і альманахах “белавежцаў”.
С. Заставін (Лявон Майсяюк) нарадзіўся 19.11.1935 г. у Белавежы. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта. Аўтар гумарыстычных апавяданняў, якія друкаваў у “Ніве” (1958 — 1961). З 1960 г. працаваў у беластоцкім радыё, з 1973 — у мазавецкім. У 1979 г. выехаў у Швецыю. Памёр 13.11.1997 г.
Ганна Кандрацюк нарадзілася 29.07.1965 г. у вёсцы Катлоўка Гайнаўскага павета. Скончыла аддзяленне беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (1991). З 1993 г. працуе ў “Ніве”. Аўтарка кнігі “W stronę Tarasiewicza” (Беласток, 2002).
Сцяпан Карбоўскі нарадзіўся 19.02.1940 г. у вёсцы Чахі Забалотныя Гайнаўскага раёна. Рупны гаспадар, здольны прадпрыемца, займаўся замежным гандлем. Дэбютаваў у “Ніве” (1962). Жыве ў Гайнаўцы.
Міхась Красоўскі (Дзядзька Квас) нарадзіўся 21.11.1904 г. у вёсцы Малынка Беластоцкага павета. Селянін. Папулярны аўтар “Нівы”. Памёр 10.03.1985 г. У 1995 г. у кніжным выданні выйшла літаратурная спадчына Міхася Красоўскага (“Роздумы на калёсах”).
Вераніка Леанюк нарадзілася 14.02.1950 г. у вёсцы Плёскі Бельскага павета. Скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску. Жыве ў Варшаве.
Міра Лукша нарадзілася 9.11.1958 г. у Гайнаўцы. Скончыла філалагічны факультэт філіяла Варшаўскага універсітэта ў Беластоку. З 1985 г. працуе ў “Ніве”. Дэбютавала вершамі (1973). Апублікавала зборнікі прозы “Дзікі птах верабей” (Беласток, 1992), “Выспа” (Беласток, 1994), “Бабскія гісторыі” (Беласток, 2001) і вершаў — “Замова” (Беласток, 1993), “Ёсць” (Беласток, 1994). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аляксандр Максімюк нарадзіўся 21.02.1966 г. у Беластоку. Вывучаў інфарматыку ў Варшаўскім універсітэце. Праграміст. З 1991 г. працуе ў “Ніве”. Рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса “Правінцыя”.
Уладзімір Паўлючук нарадзіўся 17.06.1934 г. у вёсцы Рыбалы Бельскага павета. Скончыў гістарычна-сацыялагічнае адзяленне Вышэйшай школы грамадскіх навук у Варшаве. Прафесар Кракаўскага і Беластоцкага універсітэтаў. Аўтар кніг “Światopogląd jednostki w warunkach rozpadu społeczności tradycyjnej” (Варшава, 1972), “Wierszalin. Reportaż o końcu świata” (Кракаў, 1974), “Naprawianie świata” (Варшава, 1978), “Żywioł i forma” (Варшава, 1978), “Zdarzenia. Eseje” (Ольштын, 1981) і інш.
Васіль Петручук нарадзіўся 23.08.1926 г. у вёсцы Грабавец Бельскага павета. Рана асірацеў, парабкаваў, пасля вайны служыў у войску. Скончыў эканамічны тэхнікум. З 1969 г. на пенсіі. Аўтар аповесці “Пожня” (Беласток, 1987, Мінск, 1991, па-польску выйшла ў 1986 г.) і зборніка фельетонаў “Клавуня, гэта я, твой Вася” (Беласток, 1998). Жыве ў Беластоку. Сябра польскага і беларускага пісьменніцкіх саюзаў.
Сымон Раманчук нарадзіўся 12.08.1936 г. у вёсцы Гушчэвіна каля Нараўкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Педагагічным ліцэі ў Бельску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску (1960). Настаўнічаў у Міхалове. Друкаваўся ў “Ніве”. Затым скончыў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве. З 1981 г. у Лодзі. Архіепіскап Лодзінскі і Познаньскі.
Віктар Рудчык нарадзіўся 8.03.1934 г. у Вольцы Нурэцкай Бельскага павета. Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. З 1960 г. працаваў у “Ніве”. Друкаваўся таксама ў альманахах “белавежцаў”. Памёр 6.01.1989 г.
Валянцін Сельвясюк нарадзіўся 7.09.1965 г. у вёсцы Махнатае Гайнаўскага павета. Скончыў аддзяленне гісторыі мастацтва Варшаўскага універсітэта. Бізнесмен. Дэбютаваў у “Ніве” (1984).
Вінцук Склубоўскі нарадзіўся 31.07.1911 г. у Малышкоўшчыне Ашмянскага павета. У 1939 г. скончыў юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта. Дзейнічаў у беларускім руху. Быў рэдактарам газеты “Наша воля”, членам Галоўнай управы Таварыства беларускай школы. Пасля вайны працаваў у судаводстве ПНР. З 1957 г. у Беластоку. У 1966 — 1969 гг. старшыня ГП БГКТ. Друкаваўся ў “Ніве” і альманахах “белавежцаў”. Памёр 2.05.2002 г. у Беластоку.
Ян Чыквін нарадзіўся 18.05.1940 г. у вёсцы Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Гісторык рускай і беларускай літаратур. Прафесар. У 1985 – 1997 гг. працаваў у Варшаўскім універсітэце, зараз – ва Універсітэце ў Беластоку. Жыве ў Бельску.
Аўтар зборнікаў паэзіі “Іду” (Беласток, 1969), “Святая студня” (Беласток, 1970), “Неспакой” (Беласток, 1977), “Светлы міг” (Мінск, 1989), “Кругавая чара” (Беласток, 1992), “Свет першы і апошні” (Беласток, 1997, “Крэйдавае кола” (Беласток, 2002); у перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі “Na progu świata” (Варшава, 1983), “Splot słoneczny” (Ольштын, 1988), “Odpoczynek przy wyschniętym źródle” (Беласток, 1996).
Рэдактар літаратурна-мастацка і беларусазнаўчага часопіса Тэрмапілы, старшыня Літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра.
Міхась Шаховіч нарадзіўся 20.11.1953 г. у вёсцы Сакі Бельскага павета. Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Працаваў у “Ніве” і “Кантрастах”.
Аўтар зборнікаў паэзіі “Прамінанне” (Беласток, 1978), “Святая ноч” (Беласток, 1979), “Напевы” (Беласток, 1987), “Кліч” (Мінск, 1993), “Пад сузор’ямі” (Беласток, 1998) і зборніка сатырычна-гумарыстычных апавяданняў “Вада ў рэшаце” (Беласток, 1983), у перакладзе на польскую мову “Woda w przetaku” (Беласток, 1990) і “Rapsodia” (Беласток, 1993). Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў. Памёр 5.06.2000 г.
Сакрат Яновіч нарадзіўхся 4.09.1936 г. у Крынках. Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Працаваў у “Ніве”, цяпер на пенсіі.
Аўтар зборнікаў прозы “Загоны” (Беласток, 1969), “Сярэбраны яздок” (Мінск, 1978), “Самасей” (Мінск, 1992), “Доўгая смерць Крынак” (Бельск — Беласток, 1993), “Лістоўе” (Беласток, 1995), “Дзённікі. 1987 — 1995” (Беласток, 1997), “Сцяна” (Мінск, 1997), “Запісы веку” (Беласток, 1999), “Не жаль пражытага” (Беласток, 2002). На польскай мове выдаў “Białoruś, Białoruś” (Варшава, 1987), ”Dolina pełna losu” (Беласток, 1993), “Terra incognita: Białoruś” (Беласток, 1993). У перакладзе на польскую мову выйшлі: “Wielkie miasto Białystok” (Варшава, 1973), “Zapomnieliska” (Вроцлаў, 1978), “Ściana” (Ольштын, 1979), “Samosiej” (Варшава, 1981), “Małe dni” (Варшава, 1981), “Trzecia pora” (Беласток, 1984), на англійскую мову — “Miniature” (Лондан, 1984), на італьянскую — “Мiniature” (Венецыя, 1998). Рэдактар “Annus Albaruthenicus. Год Беларускі”. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Жыве ў Крынках.