- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За вокнамі з урачыстай павольнасцю праплылі гарадскія ўскраіны, аўтобус з’ехаў з магістралі і, страсянуўшыся на калдабане, пакаціў па гравійцы. Паабапал дарогі паўстаў непраглядны лес, і ў салоне стала прыцемна. Юрась паправіў гальштук, скасіў вока на вадзілу. Рабаціністы малец у кудлатай, як у басмача, вушанцы, трымаўся адной рукой за стырно, безуважна пазіраючы на дарогу, і гэтак жа безуважна смактаў папяросу, пускаючы на кожнай ухабіне струмень шызага дыму. Сядаючы ў аўтобус, дамовіўся з вадзілам, што той спыніцца ў патрэбным месцы, і цяпер хваляваўся — ці не забыўся рабацень на ўгавор. Лес між тым рабіўся ўсё гусцей, хвоі за вакном засцілі неба, і даводзілася толькі дзівіцца, што побач з горадам, можна сказаць, на яго ўскраіне, захавалася дрымотная пушча. (фрагмент)