- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фатаграфіі. У аснову адбору пакладзена адлюстраваньне часу, эмацыйнае ўражаньне вобразу, перажываньне чалавечага духу, адбіткі беларускай культуры, хараство Зямлі і людзей, трагічны і вечны аспэкты чалавечага існаваньня. Вобразнае ўражаньне і імгненьне часу ёсьць асноўным крытэрам адбору. Таму там, дзе гэтае адчуваньне ёсьць, патрабаваньні да тэхнікі абробкі фатаграфіі былі не галоўнымі, калі ў фатаграфіі выяўлены ўнікальнасьць, хараство і перажываньне духа. Прыярытэт аддаецца культурнай каштоўнасьці, уражаньню і вобразу. Кніга разьлічана на шырокія пласты грамадзтва, на ўсіх тых, хто цікавіцца мастацтвам, эстэтыкай і цэніць фатаграфію.