- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адгрымела чарговае свята - Дзень Незалежнасці. Кажуць, яно нашае самае галоўнае. Тут і вайсковы парад, і дзяржаўны гімн трэба спяваць у пазначаны час. Трэба радавацца. Трэба святкаваць. Святкаваць… Дарэчы, “свята” - ад слоў “святасць, святы́”. А што такога святога ў нашай гісторыі было менавіта 3 ліпеня? Ды амаль нічога. А наогул - што такое нашы афіцыйныя святы? Адкуль яны? З якой такой святасці ўзніклі? Дзіўна, але пераважная большасць - ад шматлікіх ленінскіх дэкрэтаў аб утварэнні той ці іншай структуры - ці то ВЧК, ці то геадэзія-картаграфія. Праўда, дзень міліцыі ўсёткі перанеслі на сакавік - калі Міхаіл Фрунзэ ў Мінску першы міліцэйскі атрад арганізаваў.