- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь цягам некалькіх стагоддзяў культурна і духоўна адукоўвала Расію. Вельмі шмат этнічных беларусаў зрабілі свой унёсак у расійскую літаратуру. Гэта факт яшчэ з часоў Сямёна Полацкага, які быў выхавальнікам у царскіх дзяцей. Далей, вельмі вядомыя пісьменнікі, сярод якіх Дастаеўскі і Грыбаедаў, што паходзілі з беларускага роду. Але з гэтага не вынікае, што Беларусь належыць да расійскай цывілізацыі. Вялікае княства Літоўскае было апанентам Масквы ў аб'яднанні славянскіх зямель. З тых часоў беларуская літаратурная мова была больш развітая, распрацаваная і перадавая, а расійская мова як раз на ёй і ўзбагацілася.