- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісьменніцкі лёс Максіма Гарэцкага выдаўся шчасліва-трагічным. Дэбютаваўшы малымі допісамі ў “Нашу ніву”, ён у хуткім часе стаў адным з відных пісьменнікаў Адраджэння нашаніўскага перыяду. Ужо тады, у юнацкім узросце, ставіў перад вядучымі літаратарамі грандыёзныя задачы, вырашэнне якіх павінна было вывесці беларускую літаратуру не толькі на ўзровень еўрапейскай, але можа і стаць галоўным выразнікам усіх тагачасных праяў сусветнага літаратурнага працэсу. На жаль, імклівы ход мастацкага мужнення Гарэцкага быў жорстка абарваны “самым народным” урадам: спачатку высланы ў знакамітую яшчэ з царскіх часоў Вятку, дзе адбывалі тады пакаранне палітычна ненадзейныя, а потым і знішчаны канчаткова.