- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 красавіка адбылося пасяджэнне Магілёўскага аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". У парадку дня пасяджэння стаялі два пытанні: 1. Аб аднаўленні дзейнасці Магілёўскага аддзялення СБП; 2. Выбары старшыні аддзялення. Праца пасяджэння пачалася з уручэння пісьменніцкіх пасведчанняў нядаўна прынятым у шэрагі СБП Тамары Аўсяннікавай, Міхасю Булавацкаму і Сяргею Украінку. У абмеркаванні пытанняў ўзялі ўдзел Яраслаў Клімуць, Фелікс Шкірманкоў, Мікола Яцкоў, Міхась Булавацкі і іншыя. Аднагалосна было прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці Магілёўскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пасаду старшыні Магілёўскага аддзялення абраны пісьменнік Мікола Яцкоў. Кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў на пасяджэнні прадстаўляў намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін.