be

Дэбіш Анатоль

Дэбіш Анатоль

Анатоль Дэбіш нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацскага раёна Гродзенскай вобласці. Жыў у вёсцы Андрэевічы, Гнезнаўскага сельскага Савета. У 1979 годзе скончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Зараз жыве і працуе ў Брэсце.

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. З 1993 года Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра” (1993), “Стодзівы” (1995). “Зірні ў люстэрка” (2013).

Дэбіш Анатоль. Выданьні

Зірні ў люстэрка
pdf

Зірні ў люстэрка

Вершы, містэрыя
Дэбіш Анатоль

Паэт увайшоў у пару літаратурнай сталасці і майстэрства. Кожная старонка зборніка сведчыць менавіта пра гэта. Варта ўважліва прачытаць баладу «Сарэна», каб зразумець, што Анатоль Дэбіш дастаткова ўпэўнена і віртуозна спалучае ў сваёй творчай практыцы фальклёрнае хараство з пластыкай сучаснага пісьма.... Болей »

Стодзівы
pdf

Стодзівы

вершы
Дэбіш Анатоль

Ці быў заняволены, абмежаваны дух нашых далёкіх продкаў, якія адушаўлялі кожнае дрэва, птушку і звера, сонца і вецер, кожную з’яву на зямлі і ў небе? Іхняе спасціжэнне свету не было занадта рацыянальным нават у побыце, яно грунтавалася на першародных пачуццях радасці і смутку, страху і гневу, удзячнасці... Болей »

Калядная вячэра. Белыя птахі
pdf

Калядная вячэра. Белыя птахі

Вершы
Дэбіш Анатоль, Дэбіш Васіль

Перад вамі кніга вершаў братоў Анатоля і Васіля ДЭБІШАЎ. Нарадзіліся яны ў 1962 годзе ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна. Абодва скончылі Мінскі інстытут культуры. Жывуць і працуюць у Брэсце. Анатоль — дырэктар Дома культуры, Васіль — выкладчык у вучылішчы. Хоць яны і блізняты, вершы іх зусім непадобныя.... Болей »

Тутэйшыя
pdf

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (192) 2022
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (192) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль... Болей »

Літаратурная Беларусь 3 (163) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 3 (163) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У сакавіку адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, дзеяча культуры і хрысціянскага руху Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага). Язэп Германовіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці). Паходзіў з сялянскай сям’і:... Болей »

Літаратурная Беларусь 9 (145) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 9 (145) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Полацкі малец вырас, але не пакінуў надзею кіраваць часам. У кнізе «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» ён збольшага тым і займаецца, што вольна перасоўваецца па бясконцым палатне. Пераскоквае з купіны на купіну, а вакол — твань забыцця. Следам крочаць прывіды. Уласна, гэта і ёсць Пятровіч і Здань.... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (144) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (144) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У Індыі рыхтуюць тэлевізійны серыял, у якім распавядуць пра даўні канфлікт дравідаў і арыйцаў. Чаканы выпуск серыялу сустрэў і немалое процідзеянне з боку індыйскіх нацыяналістаў. Чаму? Як вядома, дравіды — аўтахтонныя насельнікі цяперашняй Індыі, яны візуальна цямнейшыя, самыя тыповыя — на поўдні Індыі.... Болей »

Тэрмапілы 22
pdf

Тэрмапілы 22

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала... Болей »

Тэрмапілы 21
pdf

Тэрмапілы 21

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

– Флорыян, дарагі мой, ты дзе?! Фло-о-оры-ы-ыя-ан! Мы можам спазніцца, сынку! Давай хутчэй, варта было б ужо нам ня толькі сесці ў машыну, але й праехаць палову дарогі да кірмашу! Мы неверагодна спазняемся! – маці ціўкала, хва-лявалася і лётала па кватэры ўтрая шпарчэй звычайнага… Сённяшні вечар – асобны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org