en

Чыслаў Сяргей

Чыслаў Сяргей

Cяргей Чыслаў нарадзіўся 15 красавіка 1967 г. у Менску. Вучыўся у СШ 65 и 50. Пасля заканчэння школы паступіў у Менскую Вышэйшую інжэнерна-зенітную вучэльню (дзе у 1988 г. заснаваў Вольнае згуртаванне вайскоўцаў, за што неаднаразова атрымліваў дысцыплінарныя выракі) скончыўшы якую ў 1989 г., выправіўся на службу ў Забайкальскую ваенную акругу, што месцілася на мяжы з Кітаем.

У Забайкальскай ваеннай акрузе праслужыў да 1991 г., 5 разоў звяртаўся да кіраўніцтва акругі з рапартамі з просьбай аб пераводзе на службу ў Беларусь, на якія рэгулярна атрымліваў адмовы. Пасля падачы рапарта на звальненне, быў зволены па скарачэнні.

Па вяртанні ў Беларусь, стаў адным з заснавальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў, займаў пасаду адказнага сакратара, дбаў пра пытанні перавода беларускіх вайскоўцаў (што праходзілі службу ў розных рэгіёнах СССР) у Беларусь.

Заснавальнік і кіраўнік спартова-патрыятычнай арганізацыі “Белы Легіён”, якая займалася выхаваннем беларускай моладзі ў нацыянальным рэчышчы.

Неаднойчы балатаваўся ў беларускі парламент. Выступаў супраць утварэння саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, а таксама супраць аб’яднання з Расеяй, за што стала прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкуле “Арганізацыя масавых беспарадкаў”. Таксама пад пераслед патрапілі сябры арганізацыі "Белы Легіён", якую ўзначальваў Сяргей Чыслаў, па абвінавачванні ў экстрымізме. У 2008 г. Сяргей Чыслаў разам з сябрамі быў арыштаваны ў сувязі з выбухам на дзень незалежнасці ў 2008 г.

Разам з са Станіславам Суднікам выдаў у 1997 г. “Беларуска-расійскі вайсковы слоўнік”.

Чыслаў Сяргей :: Publications

pdf

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік


Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей

Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org