“Чырвоны крыж” Філіпенкі выйдзе па-беларуску
2024-11-01 18:18
У студзені на беларускай мове ў выдавецтве Gutenberg мае выйсці раман “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі. Цяпер адкрытая перадзамова на сайце gutenbergpublisher.eu.
Раней у 2024 годзе Gutenberg Publisher выпусціла ў беларускіх перакладах два іншыя раманы Сашы Філіпенкі: “Былы сын” і “Крэмулятар”.
Сам аўтар
падзяліўся навіной у інстаграме і праілюстраваў яе такім урыўкам:
“Пасярод поля стаяў крыж. Тонкі і ў чалавечы рост. Просты, але горды. Звараны з дзвюх старых труб, аблуплены і з’едзены ржой, крыж гэты здаваўся чырвоным. Злёгку нахілены, але намёртва ўбіты ў зямлю, ледзь пачынаўся вецер, крыж гэты рэзаніраваў і ператвараўся ў музычны інструмент. Крыж спяваў пра мінулае і пра будучыню, пра смерць і пра безвыходнасць, пра памяць і пра пакору. Не паліты, але набрынялы крывёю знізу, з самой гэтай зямлі, крыж быў яе гісторыяй і метафарай, папярэджаннем і арыенцірам. Крыж палівалі дажджы, завальваў снег і абпякала сонца, і цень, які ён адкідаў, быў не чорны, але цёмна-чырвоны, і цяпер гэты цень разліваўся за гарызонт так далёка, што час ад часу, прыняўшы яго за захад, людзі любаваліся ім”.