Чырвінскі: не будзь глорам — любі сваё больш, такая мая нацыянальная ідэя
2020-12-26 11:50
Ці будзе беларуская армія бараніць Беларусь у выпадку ўзнікнення ваеннай пагрозы? Асабліва калі пагроза гэтая будзе ісці з боку ўсходняга суседа?
Пытанні гэтыя складаныя і балючыя, кажа падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі. Але сёння лепш не на гэтым зацыклівацца і не шукаць вінаватых, а рабіць усё магчымае для таго, каб наша армія была сапраўды беларускай.
Пра тое, якое месца ў падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў павінна займаць веданне ваеннай гісторыі свайго народа, навошта нам мяняць форму і якой яна можа быць і пад якім сцягам мусіць стаяць беларуская армія на абароне Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Чырвінскім.