- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навучальны дапаможнік пад агульнай рэдакцыяй ВІктара Чарнова. Адрасаваны найперш школьным настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, выкладчыкам паліталогіі. Для правядзення навучальных заняткаў са старшакласнікамі і студэнтамі, выкарыстання педагогамі нефармальнага грамадзянскай адукацыі. Дадзеная кніга - метадычнае суправаджэнне да папярэдняга навучальнага дапаможніка «Сусветныя палітычныя ідэалогіі: класіка і сучаснасць» (Мінск, 2007). Кожны раздзел складаецца з двух узаемазлучаных блокаў. Першы змяшчае метадычныя ўказанні да заняткаў, тэкставыя ўстаўкі і іншы ілюстраваны матэрыял. У другім блоку прапаноўваецца шырокі выбар методык актыўнага навучання асновам сучасных ідэалогій. Да асноўнай часткі кнігі прыкладаюцца заключны практыкум-гульня і гласар форм і метадаў навучання.