- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ні адна кніга, прачытаная ў апошнія гады, не выклікала ў мяне такога неадчэпнага жадання адказаць, «выгаварыцца», увязацца ў спрэчку, як кніга філасофіі Міхася Южыка «Човен на Млечным Шляху». Добра ўсведамляла, што «адказ» мой будзе мармытаннем не графамана нават, а вартымі жалю патугамі поўнага прафана. Усё напісанае прадугледжвае рэакцыю прафесіянала па тых законах, па якіх яно стваралася. Законы ж, паводле якіх прычаліў да нас южыкаўскі «Човен», мне, шчыра прызнаюся, невядомыя. Імёны філосафаў (Арыстоцеля, Спінозы, Шапэнгаўэра і інш.), якіх аўтар згадвае ў кнізе, а таксама іх «фундаментальныя працы», як кажуць, на слыху. Іх згадвалі падчас лекцый па філасофіі ў інстытуце, часцей за ўсё як мішэнь для крытыкі, да прыкладу, Ф. Ніцшэ. Часам удакладняць інфармацыю пра іх даводзілася з дапамогай даведнікаў і адпаведных слоўнікаў – вось і ўсё. Узровень дылетанта. Узровень жа аўтара філасофскай кнігі наступны: «наўпрост ці ўскосна яна ўжо прагучала ў асобных раздзелах «Чоўна» (Марыя Верціхоўская)