- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу. Раман “Чорны замак Альшанскі” быў таксама пакладзены і ў сцэнар да аднайменнага фільму, што выйшаў яшчэ пры жыцьці аўтара. Уладзімер Караткевіч стварыў цэлы шэраг твораў, што не проста ўпрыгожваюць кніжныя паліцы, але і становяцца настольнымі кнігамі цікаўных беларускасьці. “Чорны замак Альшанскі” адзін з тых раманаў, які можна перачытваць некалькі разоў і адкрываць для сябе нешта новае.