- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.
У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.
Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).
Пра стварэнне навуковай гісторыі беларускае літаратуры шырока пачалі гаварыць у сярэдзіне 1920-х гг. Вядома, варта памятаць пра першыя крокі ў гэтым кірунку Рамуальда Зямкевіча (1881–1944), Сяргея Палуяна (1890–1910) і Максіма Багдановіча (1891–1917), якія, аднак, былі адно спробамі ахарактарызаваць...… More
У трэці том Даследаванняў і матэрыялаў увайшлі асобныя тэксты, якія датычаць жыцця і творчасці двух літаратараў канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Аляксандра Ельскага і Ядвігіна Ш. Узноўлена тут таксама славутая “Biełarusskaja Chrestomatija” Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Беларускамоўныя творы і матэрыялы падаюцца...… More
Планавалася, што ў другі том “Даследаванняў і матэрыялаў”, апрача раздзела Ананімная літаратура, увойдуць тэксты і дакументы, датычныя жыцця і творчасці Яна Чачота, Гераніма Марцінкевіча, Эдварда Жалігоўскага, Аляксандра Ельскага і Альгерда Абуховіча. Аднак спакваля аб’ём першага раздзела павялічыўся...… More
Шмат якія літаратурныя творы пісьменнікаў, якія нарадзіліся і жылі на Беларусі (сённяшніх беларускіх землях), мы толькі цяпер маем магчымасць увесці ў беларускі кантэкст. Усё ХХ ст. амаль усе польскамоўныя аўтары ХІХ ст. былі нам “чужыя” альбо “напалову чужыя”: Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Аляксандар Рыпінскі...… More
Наша выданне прысвечана асобным старонкам жыцця і творчасці літаратараў Беларусі XVIII–XIX стст. Зважаючы на тое, што найбольшую вартасць заўсёды маюць не нататкі даследчыка пра пісьменніка, а перад усімягоныя творы ды іншыя матэрыялы, якія апавядаюць пра яго, значная ўвага надаецца менавіта публікацыі...… More
Пад найменнем “беларуская літаратура” мы павінны разумець усю літаратуру беларускага народа, г. зн. прыгожае пісьменства ад пачатку ХІ ст. да нашых дзён. За гэты час шмат разоў і карэнным чынам змяняліся гістарычныя ўмовы жыцця беларускага народа, але, думаецца, абавязкова захоўвалася духоўная сувязь...… More
У дзесяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў....… More
У дзевяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў....… More
22 кастрычніка 1856 году памёр на выгнанні ў Архангельскай губерні Рамуальд Падбярэскі, выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст. Ён нарадзіўся ў Вільні, дзе скончыў гімназію, затым вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Доўгі час жыў у Пецярбургу. Выдаваў розныя часопісы й альманахі, але найперш праславіўся...… More
Першае асобнае выданьне па-беларуску кнігі вядомага літаратара, які жыў у Беларусі на пачатку ХІХ ст. Літаратурна-мастацкі твор аўтарства Ігнацыя Ходзькі распавядае пра жыцьцё ліцьвінскай шляхты і магнатэрыі ў апошнія гады Рэчы Паспалітай. Аўтар прадстаўляе твор як старыя ўспаміны аўтарства квэстара...… More