- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Чакаю першы снег» — дэбютная кніга Іны Фраловай. Імя паэткі яшчэ мала каму вядомае, але думаю, што, прачытаўшы прапанаваныя творы, многія будуць чакаць яе новых публікацый. А публікацыі з’явяцца, бо Іна Фралова не проста піша вершы, а яна імі жыве і дыхае… …25 ліпеня 2009 года мне патэлефанаваў мой даўні сябра паэт Алесь Клышка. Пасля размовы пра жыццё-быццё Алесь папрасіў, каб я паглядзеў вершы яго знаёмай, якая нядаўна пачала рыфмаваць, і параіў ёй, што рабіць далей. Я не адмовіўся ад сустрэчы з пачынаючай паэткай, і праз паўгадзіны да мяне на працу ў выдавецтва прыйшла маладая сімпатычная жанчына з ладнай нізкай твораў. Пазнаёміліся. Іна Фралова.